Выбрать главу

- Вой не... мне гэта не падабаецца... вох, мне гэта сапраўды не да спадобы...

Гары прыпусціў гіпагрыфа. Яны павольна падняліся да верхніх паверхаў замку... Гары пацягнуў за левы бок вяроўкі і Бакбік развярнуўся. Хлопчык спрабаваў палічыць мільгаючыя міма яго вокны...

- Тпруу!- загадаў ён, з усяе моцы пацягнуўшы лейкі на сябе.

Гіпагрыф запаволіў рух і супыніўся на месцы і толькі працягваў падымацца і апускацца на фут-другі, каб заставацца ў паветры.

- Ён там!- прамовіў Гары, зазірнуўшы у вакно перад якім яны супыніліся і знайшоўшы там Сірыюса. Гары выцягнуў руку і калі Бакбік апусціў крылы, каротка стукнуў у шкло.

Блэк падняў галаву. Хлопчык ўбачыў, як у таго адпала сківіца. Ён ўскочыў з крэсла на якім сядзеў і падбегшы да вакна паспрабаваў адчыніць яго, але яно было закрыта.

- Пасунься!- клікнула Герміёна і, працягваючы трымаццца за Гары левай рукой, правай дастала палачку.

- Алагамора!

Акно нечакана адчынілася.

- Што... як..?- слабым голасам вымавіў Блэк, вытарапіўшыся на гіпагрыфа.

- Забірайся... у нас няма часу.- сказаў Гары, шчыльна абедзьвума рукамі сціскаючы Бакбіка за гладкую шыю, каб стрымаць яго на месцы.- Табе трэба цікаць адсюль... Хутка тут будуць дэментары... Макнэйр ужо пайшоў за імі.

Блэк схапіўся абедзвума рукамі за аконную раму і высунуў праз яе галаву і плечы. Яму пашанцавала, што ён быў настолькі схуднелым. У лічаныя секунды ён паставіў сваю нагу на спіну гіпагрыфа і праз імгненне ўжо сядзеў ззаду Герміёны.

- Добра, Бакбік,- крыкнуў Гары, хістнуўшы за вяроўку,- давай наверх, на Вежу!

Гіпагрыф ўзмахнуў сваімі магутнымі крыламі, яны зноў рэзка ўзняліся ў паветра і хутка былі ўжо на даху Заходняй Вежы. Бакбік з грукатам прызямліўся і Гары з Герміёнаю адразу сасклізнулі з яго спіны.

- Сірыюс, тебе лепш паспяшацца,- запыхаўшыся прамовіў хлопец.- Яны ў любы момант могуць зайсці ў кабінэт прафесара Флітвіка і знайсці, што ты збег.

Бакбік пашкроб дах і рэзка ўскінуў галаву.

- А што з тым хлопцам... Ронам?- хутка спытаўся Сірыюс.

- З ім ўсё будзе балазе... зараз ён у цяжкім стане, але мадам Помфры кажа, што вылекуе яго. Давай... паспяшайся!

Але Блэк працягваў глядзець на Гары.

- Як я магу аддзячыць...

- ЦЯКАЙ ЎЖО!- разам крыкнулі Гары і Герміёна.

Блэк развярнуў гіпагрыфа дзюбай да адкрытага неба.

- Мы яшчэ пабачымся,- прамовіў ён.- Гары... ты сапраўдны сын свайго бацькі...

Сірыюс стукнуў пяткамі па баках гіпагрыфа. Гары з Герміёнаю адскочылі, калі Бакбік зноўку расправіў свае крылы... Ён ўзмыў у паветра... Гіпагрыф і яго вершнік пакрысе станавіліся ўсё меньш і меньш і, нарэшце, іх закрыла хмарамі, якія плылі вакол месяца... Сірыюс і Бакбік адляцелі прэчкі.

— РАЗДЗЕЛ XXII —

Новая савіная пошта

- Гары!- Герміёна, пазіраючы на гадзіннік пацягнула яго за рукаў.- У нас засталося дзесяць хвілінаў, каб незаўважна вярнуцца ў шпітальнае крыло... перш чым Дамблдор зачыніць дзверы...

- Добра,- пакутліва пазіраючы на неба, адказаў Гары,- хадзем...

Яны праслізнулі ў дзверы, што вялі з даху і пачалі спускацца па вузкай каменнай спіральнай лесвіцы. Калі яны былі ўжо ў самым нізе, Гары і Герміёна пачулі нейкія галасы. Яны прыціснуліся да сцяны і прыслухаліся. Гэта размаўлялі Фадж і Снэйп, якія спяшаліся па калідоры ў які спускалася лесвіца.

-... адзіная надзея, што Дамблдор ня будзе чыніць аніякіх перашкод,- сказаў Снэйп.- Пацалунак. Ён будзе выкананы адразу?

- Так. Як толькі Макнэйр вернецца з дэментарамі. Гісторыя з Блэкам настолькі занепакоіла ўсіх. Не магу нават выказаць вам, як я чакаю таго моманту, калі змагу праінфармаваць Штодзённы Вяшчун аб тым, што мы яго нарэшце схапілі... Мяркую яны пажадаюць узяць у вас інтэрв’ю, Снэйп... а пасля таго, як юны Гары вернецца ў свой розум, спадзяюся ён таксама захоча распавесці Вяшчуну аб тым, што менавіта вы выратавалі яго...

Гары сціснуў зубы. Ён бачыў як пасміхаўся Снэйп, калі яны з Фаджам прамінулі месца іх з Герміёнаю схованкі. Нарэшце іх крокі сціхлі. Гары з Герміёнаю пачакалі колькі секунд, каб упэўніцца, што тыя насамрэч адышлі, а потым кінуліся бегчы ў супрацьлеглым кірунку. Яны падняліся па адных сходах, потым па другіх, выбеглі ў іншы калідор... і тут пачулі нейкае гігіканне наперадзе.

- Піўз!- схапіўшы дзяўчынку за руку, прамармытаў Гары.- Сюды!

Яны кінуліся ў пустую класу з левага боку і зрабілі гэта вельмі сваячасова. Піўз здавалася несся ўздоўж калідора ў найбаявым настроі і гагатаў.

- Вох, які жах,- прашапатала Герміёна, прыціснуўшы вуха да дзвярэй.- Іду ў заклад, ён радуецца таму, што дэментары збіраюцца скончыць з Сірыюсам...- яна зірнула на гадзіннік,- Гары, засталося тры хвіліны!