Выбрать главу

Яны прыняліся чакаць, пакуль зларадасны смех Піўза не аддаліцца ад іх, выслізнулілі з класы і зноў кінуліся бегчы.

- Герміёна... а што здарыцца... калі мы не паспеем да таго моманта... калі Дамблдор зачыніць дзверы?- цяжка дыхаючы спытаўся Гары.

- Не жадаю думаць пра гэта!- прамармытала яна і зноў зірнула на свой гадзіннік.- Засталася хвіліна! 

Яны дабеглі да канца калідора, што вёў да ўвахода ў шпітальнае крыло.

- Балазе... Я чую Дамблдора,- напружана прамовіла Герміёна.- Давай, Гары!

Яны пайшлі па крыле. Дзверы ў адну з палат адчыніліся і з іх паказалася спіна дырэктара.

- Я збіраюся замкнуць дзверы пакою.- пачулі яны дамблдораў голас.- Зараз, пяць хвілінаў да апоўначы. Міс Грэнджэр, думаю трох круткоў павінна хапіць. Поспехаў.

Дамблдор пакінуў палату і зачыніў за сабою дзверы, потым дастаў палачку і сабраўся замкнуць іх чароўным чынам. У адчаі Гары з Герміёнаю прыпусцілі да яго. Дамблдор падняў вочы, пад яго доўгімі срэбным вусамі паказалася шырокая ўсмешка.

- Ну?- ціхінька спытаўся ён.

- Мы ўсё зрабілі!- ледзь дыхаючы прамовіў Гары.- Сірыюс адляцеў, на Бакбіке...

Усмешка Дамблдора прамяніста заззяла.

- Выдатна. Думаю...- ён прыслухаўся да гукаў, што даносіліся з палаты.- Так, думаю вы ўжо адыйшлі. Заходзце... я вас замкну...

Гары і Герміёна праслізнулі ў пакой. Там не было анікога за выключэннем Рона, што неварухнуўшыся ляжаў на самым апошнімі ложку. За іх спінамі пстрыкнуў замок, Гары і Герміёна папляліся да сваіх ложкаў. Дзяўчынка на хаду заправіла часакрут пад мантыю. Праз імгненне са свайго кабінэту выйшла мадам Помфры.

- Дырэктар ужо сыйшоў? Цяпер мне можна заняцца сваімі пацыентамі?

Яна прыбывала ў надта благім настроі. Гары з Герміёнаю вырашылі, што будзе лепш, калі яны ціха з’ядуць свой шакалад. Мадам Помфры стаяла панад імі сочачы, каб яны скаштавалі ўсё да шчэнту. Але Гары было цяжка глытаць. Ён і Герміёна чакалі, уважліва прыслухаўшыся, іх нэрвы былі нацягнуты да краю... Калі яны прыняліся за чацвёрты кавалачак, аднекуль зверху да іх рэхам данёсся разлютаваны роў...

- Што гэта было?- з трывогаю спыталася лекарка.

Цяпер разлютаваныя галасы чуліся бліжэй і бліжэй. Мадам Помфры зірнула на дзверы.

- Аёечку... яны ж усіх перабудзяць! Яны разумеюць, што робяць?

Гары паспрабаваў зразумець аб чым кажуць галасы. Яны набліжаліся...

- Ён магчыма дызапарыяваў, Северус. Мы павінны былі пакінуць кагосьці ў пакоі разам з ім. Калі пра гэта даведаюцца...

- ЁН НЕ МОГ ДЫЗАПАРЫЯВАЦЬ!- равеў Снэйп дзесь вельмі блізка.- У ЗАМКУ НЕЛЬГА АПАРЫЯВАЦЬ! ЁН... ЗНІК... З... ДАМАМОГАЙ... ПОТЭРА!

- Северус... не кажыце лухты... Гары быў замкнёны...

БАМ.

Дзверы ў шпітальнае крыло з крукатам раскрыліся.

У палату завіталі Фадж, Снэйп і Дамблдор. З усіх прысутных толькі дырэктар быў у спакойным стане, больш таго, здавалася ён быў цалкам задаволены сабой. Фадж быў надта раззлаваны, а вось Снэйп прыбываў па-за сябе ад лютасці.

- КАЖЫ ПРАЎДУ, ПОТЭР!- прагыркатаў ён.- ГЭТА ТВАЯ СПРАВА?

- Прафесар Снэйп,- пранізліва загаласіла мадам Помфры.- Трымайце сябе ў руках!

- Паслухайце, Снэйп, будзьце разумным,- прамовіў Фадж,- дзверы былі зачынены, вы самі гэта бачылі...

- ГЭТА ЯНЫ ДАПАМАГЛІ БЛЭКУ ЗБЕГЧЫ, Я ВЕДАЮ!- галасіў Снэйп, кажучы на Гары з Герміёнаю. Яго твар быў скажоны ад злосці а з вугалкоў рота ляцела сліна.

- Супакойцеся ўжо!- гыркнуў міністр.- І не кажыце ерунды!

- ВЫ НЯ ВЕДАЕЦЕ ПОТЭРА!- правішчаў Снэйп.- ГЭТА ЁН, Я ВЕДАЮ, ГЭТА ЁН...

- Якім чынам ён мог гэта зрабіць, Северус,- спакойна сказаў Дамблдор.- Думай аб чым кажаш. Я сам замкнуў гэтыя дзверы, калі дзесяць хвілін таму пакідаў палату. Мадам Помфры, хтось з вучняў пакідаў свае ложкі?

- Вядома ж, не!- раз’ятрыўшыся адказала яна.- І я была з імі ад таго часу, як вы сыйшлі!

- Ну, вось чуеш, Северус,- працягваючы захоўваць спакой прамовіў Дамблдор.- Калі ты не будзеш сцвярджаць, што Гары з Герміёнаю могуць быць адначасова ў дзвюх месцах, баюся, я не бачу сэнсу, працягваць іх турбаваць.

Снэйп стаяў кіпянеючы са злосці, пазіраючы то на, цалкам шакаванага яго паводзінамі, Фаджа, то на Дамблдора, вочы якога зіхацелі за акулярамі. Потым ён развярнуўся і выляцеў з палаты так, што яго мантыя засвістала пад ветрам.

- Які ў вас неўраўнаважаны настаўнік, Дамблдор,- гледзячы ўслед Снэйпу прамовіў міністр.- На вашым месцы, я б уважліва прыглядзеў за ім.

- Ён ураўнаважаны,- спакойна адказаў Дамблдор,- але пакутуе з цяжкага расчаравання.

- Не ён адзін!- прапыхкаў міністр.- Штодзённы Вяшчун падыме мяне на смех! Мы заціснулі Блэка ў кут, але ён чарговы раз выслізнуў скрозь нашыя пальцы! А калі яны даведаюцца, што ў гэты ж дзень уцёк гіпагрыф, з мяне зробяць блазня! Ну... лепш я пайду і дакладу аб тым, што здарылася ў Міністэрства...