Выбрать главу

- Але ці можна звальняцца толькі з-за гэтага!- прамовіў Гары.

Люпін коса ўсміхнуўся.

- Заўтра ж у школу пачнуць прылятаць совы ад бацькоў... Гары, яны не захочуць, каб у іх дзяцей выкладаў ваўкалак. А пасля таго, што адбылося ўчора ўночы, я сам так лічу. Я мог пакусаць кагось з вас... гэта не павінна паўтарыцца яшчэ раз.

- Але вы лепшы настаўнік па Абароне ад Цёмных Мастацтваў з тых, што ў нас выкладалі!- сказаў Гары.- Не сыходзьце!

Люпін паківаў галавою, але нічога не адказаў. Ён працягваў спусташаць шуфляды. Гары паспрабаваў прыдумаць яшчэ якісь добры аргумэнт, што прымусіў бы прафесара застацца, але тут Люпін спытаў яго:

- Дырэктар распавёў мне ранніцай, што ўчора ў ночы ты выратавал шмат чыё жыццё. Я рады, што ты гэтулькаму навучыўся за гэты час. Раскажы мне аб сваім патронусе?

- Адкуль вы пра ведаеце, што я ім карыстаўся?- збянтэжана спытаўся Гары.

- А што яшчэ мусіла адагнаць дэметараў?

Гары распавёў яму аб тым, што адбылося. Калі ён скончыў, Люпін зноў усміхнуўся.

- Так, твой бацька заўжды пераварочваўся на аленя,- прамовіў ён,- ты меў рацыю. Таму мы і клікалі яго Рагачом.

Люпін закінуў у валізу апошнія колькі кніг, задзвінуў шуфляды і азірнуўся на Гары.

- Вось... я прынёс гэта ўчора з Лямантуючай Халупы,- сказаў прафесар і вярнуў хлопцу Мантыю-Невідзімку,- а ячшэ...- Люпін завагаўся, але аддаў Гары і Мапу Паскуднікаў.- Я больш не з’яўляюся тваім настаўнікам, так што не адчуваю сябе вінаватым у тым, што вяртаю Мапу табе. Мне ад яе няма аніякай карысці, а ты, Рон і Герміёна, мяркую, знойдзеце як яе ўжыць.

Гары ўзяў Мапу і ўсміхнуўся.

- Вы колісь казалі мне, што Лунацік, Галахвост, Мягкалап і Рагач паспрабавалі бы выцягнуць мяне са школы... і, што яны вырашылі бы, што гэта занадта вясёла.

- Так, таму што, мы гэдак бы і зрабілі,- адказаў Люпін, нахіляючыся, каб зачыніць валізу.- Больш таго, з упэўненасцю скажу, што Джэймс быў бы моцна расчараваны, калі б яго сын не знайшоў аніводнага з патаемных замкавых праходаў.

У дзверы пастукалі. Гары спешна запхнуў Мапу і Мантыю-Невідзімку ў кішэню.

Гэта завітаў прафесар Дамблдор. І ён зусім не здзівіўся ўбачыўшы Гары ў кабінэце.

- Твой транспарт чакае цябе ля брамы, Рэмус,- сказаў ён.

- Дзякуй, дырэктар.

Люпін падняў валізу і акварыюм з-пад грындзілоў.

- Ну... бывай, Гары,- усміхнуўшыся прамовіў ён.- Мне сапраўды было прыемна вучыць цябе. Упэўнены, што колісь мы абавязкова ўбачымся зноў. Прафесар, няма неабходнасці праваджаць мяне да брамы, я ўпраўлюся сам...

У Гары склалася ўражанне, што Люпін жадае сыйсці як мага хутчэй.

- Да пабачэння, Рэмус,- стрымана адказаў Дамблдор. Люпін перасунуў акварыюм, каб мець магчымасць паціснуць дырэктару руку. Потым ківом канчаткова развітаўся з Гары і, хутка пасміхнуўшыся, пакінуў кабінэт.

Гары сеў на апусцелае крэсла і ўтаропіўся ў падлогу. Ён пачуў як грукнулі дзверы і падняў галаву. Дамблдор усё яшчэ быў тут.

- Чаму маркоцішся, Гары?- ціха спытаўся ён.- Пасля таго што адбылося ўчора ты павінен ганарыцца сабой.

- А які сэнс,- панура спытаўся Гары.- Пэцігру ўсёроўна ўцёк.

- Які сэнс?- спакойна працягваў дырэктар.- Самы найважкі ў свеце. Гары, ты дапамог раскрыцца праўдзе. Ты ўратаваў нявіннага чалавека ад жахлівага лёсу.

Жахлівы. Нешта заварушылася ў галаве хлопца. Будзе яшчэ мацней і жахлівей, чым колісь... Прароцтва прафесаркі Трэлані!

- Прафесар Дамблдор... учора падчас іспыту па Вяшчунству, прафесарка Трэлані зрабілася нейкай вельмі... вельмі дзіўнай.

- Насамрэч?- спытаўся Дамблор.- Эээ... ты маеш на ўвазе больш дзіўнай чым звычайна?

- Так... яе голас быў занадта глыбокім, а вочы закаціліся і яна сказала... яна сказала, што вальдэмортаў слуга апоўначы вырвецца на свабоду, каб вярнуцца да яго... а яшчэ яна сказала, што слуга дапаможа Вальдэморту вярнуць сваю моц,- Гары паглядзеў на Дамблдора.- А потым яна зноўку стала такой, як звычайна і не магла прыпомніць аб тым, што нешта казала. Што гэта было... можа яна зрабіла сапраўднае прароцтва?

Дамблдор паглядзеў на яго злёгку ўражаны.

- Ці ведаеш, Гары, гэта цалкам мажліва,- у задумленасці прамовіў ён.- Хто бы падумаў? У агульным цэлым, гэта ўжо другое яе сапраўднае прароцтва. Трэба будзе падвысіць ёй заробак...

- Але...- Гары з жахам паглядзеў на Дамблора, аднак той заставаўся спакойным.- Але... я супыніў Сірыюса і прафесара Люпіна, калі яны збіраліся забіць Пэцігру! Калі Вальдэморт зноўку вернецца, гэта будзе маёй віною!