Выбрать главу

Персі атрымаў вышэйшую адзнаку за Т.А.Р.Ч.А., а блізняты па колькі П.Р.А.Ш.Ч.А.ў кожны. Тым часам Грыфіндор, не без уплыву захапляльнай перамогі ў школьным Чэмпіянаце па Квідытчу, трэцці год запар выйграў спаборніцтва Дамоў. Таму святочны абед з нагоды заканчэння года праходзіў у Зале упрыхожанай ў пунцова-залатыя колеры. І самым шумліва святкуючым быў зразумела грыфіндорскі стол. Нават Гары, забыўшыся аб тым, што заўтра яму прыйдзецца вярнуцца да Дурслі, піў, еў і смяяўся разам з сябрамі па Доме.

***

Калі наступнаю раніцаю сябры селі на Хогвартс-экспрэс, Герміёна паведаміла Гары і Рону дзіўную навіну.

- Сёння перад сняданкам я заходзіла да прафесаркі МакГонагал. Я вырашыла кінуць заняткі па Маглазнаўству.

- Але ты ж здала свой іспыт з найвышэйшым балам!- прамовіў Рон.

- Так,- уздыхнула Герміёна,- але яшчэ адзін такі год я не вытрымаю. Часакрут ушчэнт выбіваў мяне з розуму і я вярнула яго прафесарцы. Без Маглазнаўства і Вяшчунства я зноў буду мець нармалёвы графік навучання.

- Я паверыць не магу, што ты не расказала нам пра часакрут.- сярдзіта сказаў Рон.- Мы ўсё-ткі сябры.

- Я паабяцала анікому не казаць пра яго.- строга адказала Герміёна. Яна азірнулася на Гары, што назіраў у вакно за тым, як Хогвартс хаваецца за гару. Толькі праз два доўгіх месяцы ён пабачыць яго зноў...

- Вох, кінь тужыць, Гары!- жалобна прамовіла яна.

- Са мной ўсё добра,- адказаў той.- Проста задумаўся аб сваіх вакацыях.

- Так,- сказаў Рон,- я таксама думаў аб іх. Гары, цябе трэба прыехаць і пажыць у нас. Я вырашу ўсё з мамай і татам і звяжуся з табой. Я цяпер ведаю, як карыстацца фэлетонам...

- ТЭЛЕФОНАМ, Рон.- перарвала яго Герміёна.- У наступным годзе табе трэба будзе заняцца Маглазнаўствам...

Але Рон не звярнуў на яе ўвагі.

- У летку адбудзецца Кубак Свету па Квідытчу! Вось я пра што, Гары? Прыяжджай да нас і мы зможам трапіць на яго. Тата дастане квіткі на працы.

Падобная прапанова імгненна ўсхамянула Гары.

- Так... Іду ў заклад, што Дурслі са здавальненнем дазволяць мне ад’ехаць... асабліва пасля таго, што адбылося з цёткай Мардж...

Адчуўшы сябе бадзёрлівей, Гары згуляў з Ронам і Герміёнаю колькі партыяў у выбухаючыя карты, а калі па вагоне прайшла вядзмарка з вазочкам ласункаў, набыў сабе добры ланч з усяго, што не месціла шакаладу.

Аднак тое, што зрабіла яго па сапраўднаму шчаслівым адбылося па апоўдні...

- Гары,- гледзячы праз яго плячо, прамовіла Герміёна.- Што там такое за вакном?

Гары развярнуўся і зірнуў надворак. За ваконным шклом ці то паказвалася, ці то знікала нешта малюткае і шэрае. Гары выпрастаўся і ўбачыў, што гэта была маленечкая сава, якая нясла ў лапах паштоўку занадта вялікую для яе. Сава была настолькі малюткай, што пад струменнем ветра ад цягніка, яе перагортвала ў паветры і адносіла са шляху. Гары хутка апусціў акно, выцягнуў руку і злавіў птушку, якая нагадала яму надта пухнаты сніч. Гары зацягнуў яе ўсярэдзіну. Птушка кінула ліст на гарына сядзенне і пачала гойсаць коламі па купэ, верагодна вельмі задаволеная сабой. Хэдвіг, быццам асуджаючы шчоўкнула дзюбай, а Крукшанс сеўшы пачаў сваімі вялікімі жоўтымі вачыма слядзіць за госцяй. Заважыўшы гэта, Рон злавіў саву і схаваў яе ў бяспечным месцы.

Гары ўзяў паштоўку ў рукі. Яна была накіравана яму. Ён разарваў капэрту і загаласіў:

 - Гэта ад Сірыюса!

- Што?- усхвалявана спыталіся Рон і Герміёна.- Чытай уголас!

“Любы Гары,

Спадзяюся, ліст дойдзе да цябе раней, чым ты апынешся ў сваіх цёткі з дзядзькам, бо ня ведаю, як яны ставяцца да савінай пошты.

Бакбік і я схаваліся ў надзейным месцы. Дзе не скажу, на той выпадак, калі сава трапіць ў чужыя рукі. Не надта спадзяюся на гэту саву, але гэта ўсё, што мне атрымалася набыць і здаецца яна рвецца выканаць сваю працу.

Мяркую, дэментары ўсё яшчэ шукаюць мяне, але хай не спадзяюцца знайсці мяне тут. Я планую ў бліжэйшый час трапіць на вочы сяму-таму з маглаў, як мага далей ад Хогвартса. Так што іх ахову з замка здымуць.

Наша сустрэча была вельмі кароткай, таму я не паспеў табе сказаць. Гэта я набыў дзеля цябе Вогненную Стралу...”