Выбрать главу

Гары прысеў паміж Дадлі і дзядзькамі Вернанам, буйным, тлусценным чалавекам з замалой шыяй, але велічэзнымі вусішчамі. Зусім не жадаючыя, каб у Гары быў шчаслівы дзень нараджэння, Дурслі аніякім чынам не паказалі, што заўважылі  яго аб’яўленне ў пакоі, але для Гары гэта было чымсь натуральным. Ён ўзяў сабе кавалак тосту і зірнуў на апошнія тэленавіны, дзе дыктар паведамляў аб уцёках нейкага злачынцы.

- ...грамадскасць папяджана, што Блэк мае зброю і вельмі небяспечны. Была створана гарачая лінія, па якой трэба неадкладна тэлефанаваць, калі вы штось ведаеце аб яго месцазнаходжанні.

- Маглі б нават не паведамляць, што ён злыдзень, - пырхнуў дзядзька гледзячы на фота ўцекача, - Толькі зірніце на яго – гідкі абібок. А яго фрэзура!

Вернан прынізліва кінуў погляд у бок Гары, бязладнае валоссе якога было падставаю да спрадвечнага дзядзькава раздражнення. Але ў параўнанні з калтунамі па локаць даўжынёй атачаюшчымі брыдкі твар зняволеннага, фрэзура Гары выглядала, як звышдагледжаная.

Потым зноў аб’явіўся дыктар.

- Міністэрства Сельхозгаспадарчай і Рыбнай прамысловасці абвесціць сёння...

- А ну, чакай,- зароў дзядзька Вернан, дыктару, - Ты ж не паведаміў адкуль збег гэты маньяк. Ці ж гэта навіны?! Можа гэты вар’ят ўжо ідзе па маёй вуліцы!

Цётка Пятунья - кашчаватая асоба з канячым тварам, імгненны развярнулася і ўперылася ў акно кухні. Гары ведаў, што цётка жарсць як любіць быць першай тэлефанавальніцай на разнастайныя гарачыя лініі, яна ўвогуле была задапытлівейшай жанчынай у свеце і большасць жыцця правяла падглядаючы за сваімі нудотна-законапаслухмянымі суседзямі.

- Калі яны ўжо навучацца, - прамовіў дзядзька Вернан, грукаючы па стале сваім вялізным фіялетавым кулаком, - што шыбеніца – адзіны спосаб мець справу з такімі людзьмі?

- Цалкам згодна, - адказала цётка Пятунья, працягваючы адным вокам глядзець у бок суседскай фасолі

Дзядзька ў адзін глыток дапіў свой кубак і паглядзеўшы на гадзіннік дадаў:

- Я ўжо павінен спяшацца, Пятунья. Цягнік з Мардж прыбывае а дзесятай.

Гары, чыя думкі зараз былі далёка наверсе разам з “Наборам дзеля абслугоўвання мётлаў” імгненна з глухім ударам зваліўся на зямлю.

- Цётка Мардж?-  з жахам вымавіў ён,- Я-яна што, збіралася прыехаць?

Цётка Мардж была сястрою дзядзькі Вернана. І хаця яна не была яго кроўнай сваячкай (бо маці Гары была роднай сястрой цёткі Пятуньі), ён ўсё жыццё быў вымушаны называць яе цёткай. Мардж жыла ў вёсцы ў доме з велізарным садам, дзе яна гадавала бульдогаў. На Прайвет драйв яна аб’яўлялася даволі рэдка, бо не магла надоўга развітацца са сваімі каштоўнымі сабакамі. Але ж кожны яе прыезд відавочным жахам застаўся ў свядомасці хлопца.

Калі Дадлі святкаваў пяты дзень народзінаў, цётка Мардж збіла Гары па галёнках сваім кійком, каб той ня смеў перамагаць яе ўлюбёнца ў гульню “Музычныя статуі”. Праз некалькі год яна аб’явілася на Каляды і прывезла Дадлі камп’ютэрызаванага робата, а Гары скрынку сабачага печыва. А падчас яе візіта за год да паступлення Гары ў Хогвартс, хлопец выпадкова наступіў на лапу Рыперу, аднаму з яе ўлюбёных бульдогаў. Сабака доўга бегаў за Гары па садзе і ўрэшце загныў на дрэва. Дык Мардж увяла рыпера толькі па апоўначы. Калі Дадлі прыпамінаў гэты выпадак у яго яшчэ доўга выступалі на вачах слёзы ад смеху.

- Мардж прабудзе тут увесь тыдзень, - раўнуў дзядзька Вернан,- і дарэчы,- ён пагрозліва тыкнуў свой тоўсты палец у Гары,- мы з табой дамовімся а сім-тым, пакуль я за ёй не паехаў...

Дадлі ўсміхнуўся і адарваў вочы ад тэлевізара.

Пазіраць на тое, як бацька запалохвае Гары было ўлюбёнай забавай Дурслі малодшага.

- Па-першае,- рыкнуў дзядзька Вернан,- ты павінен размаўляць з Мардж як цывілізаваныя людзі.

- Добра, - з’едліва адказаў Гары, - але толькі, калі яна гэдак жа будзе размаўляць са мной.

- Па-другое, - працягваў дзядзька зрабіўшы выгляд, што ня чуў яго адказу,- Мардж нічога ня ведае аб тваёй ненармалёвасці і я не жадаю, каб ты дэманстраваў ёй свае вар’яцкія дзівацтвы, ці ты добра мяне зразумеў?

- Калі яна будзе рабіць тое самае, - сціснуўшы зубы адказаў Гары

- І па-трэццяе,- працягваў Вернан, яго вочкі звузіліся і быццам зніклі з яго барвовага твара,- мы паведамілі Мардж, што ты вучышся ў Закрытым Цэнтры Святога Брута для хлопцаў з паталагічнымі схільнасцямі да злачынстваў

- Што?!- прагаласіў Гары.

- І ты будзеш прытрымлівацца гэтай гісторыі, ці чакай бяды,- пырснуў сліной дзядзька Вернан.

Гары сядзеў збляднелы і раз’юшчаны і глядзеў на Вернана з цяжкасцю верачы ў тое, што ён казаў. Тыднёвы візіт цёткі Мардж – горшага падарунка ад Дурслі на дзень нараджэння цяжка было ўявіць, нават горшы за старыя дзядзькавы шкарпэткі.