Выбрать главу

ТРЫ ЗЛАДЗЕІ

I цяпер, і бывала ёсць здарэнняў нямала, Як нямала на свеце народу, Я йшчэ помню — ці чулі? — як нам правіў дзядуль Адну дзіўну і смешну прыгоду. — Дзеткі,— так ён гавора, — ў адным месцы, за морам, У Нямеччыне, эа часаў даўных, Дзе край мудры, багаты і народ панаваты,
Трох зладзеяў было вельмі слаўных. Вось адною парою мелі раду з сабою, Куды кінуцца ім на ўздабычу? Адзін кажа: «Да вёскі», другі кажа: «Да Моські», Старшы кажа: «Да пана, я зычу». А яму гавораць тыя: «Там сабакі ліхія, I замкі вельмі крэпкі да тога, Ды жалезны аковы, мур высокі і новы, I дварні, як на ліха, там многа». «Э, няма што баяцца, толькі трэба узяцца, А ўжо добрыя будзем мець гулі!» I, падкраўшыся ракам, сыпнуў зелле сабакам, Тыя зразу як відзіш паснулі. I, вайшоўшы ад саду, дастаў нейку прыладу Ды акно з рамкай выняў без мукі, Сам палез у пакоі, стаў збіраць сёетое, Што папала наскора пад рукі. Ён там доўга стараўся і да скарбца дабраўся,