Выбрать главу

Калі яны ўваходзілі ў кабінет, усё было ўжо вырашана і абдумана імі – зваротнай дарогі не было.

Каця працягвала нервавацца, увесь гэты працэс яе трывожыў, яна з цяжкасцю стрымлівала хваляванне.

Работнік суда раздаў усе патрэбныя паперы аб скасаванні шлюбу для чытання і падпісання іх. Тым часам, Толя запатрабаваў, каб яму дазвалялі бачыцца з дачкой, пасля разводу. У той час, калі яму ніхто гэтага не забараняў. Размовы былі халоднымі, часам з некаторай прыхільнасцю. Пасля таго, як было ўсё абгаворана і ўсіх усё задавальняла, дакументы былі падпісаныя.

Перад нараджэннем дзіцяці, Каця з Толем канчаткова разышліся, развяліся.

Толя ўжо глядзеў на чароўную Кацю, як на былую жонку. Каця ж адчувала свабоду, нібы ўдыхнула свежага паветра, да яе вярталася смеласць і ўпэўненасць. Толя ўстаў з свайго месца, Каця услед за ім прыўзнялася.

“Я хачу хутчэй сысці адсюль.” – з такой думкай, Каця стала дадаваць тэмп свайго сыходу.

Усе трое выйшлі з будынка суда: Таццяна Андрэеўна ўсміхалася, Каця і Толя былі спакойныя і не паказвалі сваіх эмоцый.

Толя з мамай павярнуў направа, да яго аўтамабіля.

– Даўно было пара ламаць гэта ўсё…правільна зрабіў! – пераконвала маці Толю ў правільнасці рашэння. – Яна даўно адвярнулася ад цябе, гэтая Каця! Аджыло ўсё!

Толя ішоў апусціўшы свой погляд, але пачуўшы мамчыны словы, ён павярнуў галаву да яе.

– Так…вядома, мам. – сказаў Толя з невялікай усмешкай на твары.

– Мы пра многае павінны з табой перагаварыць. – дадала яна. – Застанешся сёння ў нас дома.

Як жа добра было Таццяне Андрэеўне ў гэтую хвіліну. Яна ўзяла пад руку сына і вяла яго ў бок аўтамабіля. Калі яны моўчкі селі ў аўтамабіль, Таццяна Андрэеўна стала зноў казаць, глядзець на сына добрым поглядам. Толя зрэдку глядзеў маме ў вочы, як бы неахвотна, падтрымліваў размову.

Цяжарная Каця не спяшаючыся паправіла хвалістыя чорныя пасмы, і цяжка пайшла ў бок аўтобуснага прыпынку. Яна адчувала, што ўсё змянілася і пачынаецца нешта новае. Да прыпынку было недалёка, але па дарозе яна зайшла ў невялікую краму. Купіўшы ўсё патрэбнае, яна выйшла на тратуар з адным белым пакетам, працягваючы ісці на прыпынак па халоднай вуліцы. Каця раптам прыгадала, як некалькі гадоў таму яна адчувала сябе вось гэтак жа, як цяпер, адзінокай і бездапаможнай. Дзень, калі яна дабіралася дадому з радзільні. Каця нахмурыла свае тонкія і прыгожыя бровы. Яна была ў моцным хваляванні, стомленасці.

Тут жа аўтобус прыбыў па раскладзе. Каця села ў яго, аплаціла праезд. За шклом мільгаў горад, невялікія голыя кусты, тратуары, цяпло апранутыя людзі. Каці прыходзілі ў галаву розныя думкі, яна думала пра будучыню сваіх дзяцей. Справіцца ці яна цяпер? Ёй вельмі не хацелася тэлефанаваць сваім бацькам, у вёску, паведамляць ім пра развод. Усё больш і больш яна апускалася ў новыя пытанні. Задумчава глядзела на акружаюшчае яе асяроддзе ў закрытым стане душы. Ледзь было, не праехала далей свайго прыпынку.

Вярнуўшыся дадому, Каця кінула белы пакет з прадуктамі на падлогу, побач легла і яе чорная жаночая сумачка. Пасля, яна зняла абутак і легла ў пакоі на ложак, пакідаючы пакет і сумачку на праходзе. Яна зірнула на маленькі наручны гадзіннік, у яе было яшчэ трохі часу, перш чым прыйдзе дачка са школы. Бо будынак школы знаходзіўся побач, Насця лёгка самастойна дабіралася дадому.

Не гледзячы на ўсё гэта бязладдзе ў жыцці Каці і на ўсё тое, што рабілася ў яе галаве, Каця павінна была, да прыходу Насці, паспець адпачыць і прыгатаваць паесці. Яна ляжала на светла-карычневым покрыве, якое хавала ложак. Думкі Каці пераносілі яе ў розныя ўспаміны, усе гэтыя думкі не прыносілі ёй ніякага шчасця. Каця патраціла свой час, на горкія ўспаміны. Жадаючы яшчэ крыху адпачыць, яна цяжка ўстала, зірнула на сваю паліцу з кнігамі і міжволі адцягнулася ад суму. Ёй пара ўжо было ўстаць ля пліты. Па шляху на кухню, яна пераставіла сваю сумачку ў патрэбнае месца, пакінуты паўпусты пакет з прадуктамі яна ўзяла з сабой і разабрала тавары.

Так як Каці не было куды пераехаць з дзецьмі пасля разводу з Толінай кватэры, яны па-ранейшаму жылі разам, але ўсё ж не так як раней… Толя не ціснуў на Кацю, цяпер нават не намякаў пра тое, што яна жыве ў яго кватэры. Адзіным клопатам пра дачку было тое, што ён пакінуў яе з мамай жыць у сябе. У цэлым, да Каці і дачкі, Толя ставіўся нядбайна. Ён не сядзеў за адным сталом з імі. Усё больш і больш зараджалася ў ім абыякавасць. Анатоль пастаянна пагружаўся ў той стан, калі чалавек хоча, каб яго пакінулі ў спакоі, не перашкаджалі яму.