Выбрать главу

– Толь…? – сказала Каця з вялікім раздражненнем, перабіваючы яго прамову.

Яна запальчыва глядзела на яго ва ўсе вочы.

– А, так… Ты мабыць нават яго імя не ведаеш!? Так? Сустрэла дзесьці мужчыну, а цяпер я павінен табе паверыць. Паверыць у тую лухту, што дзіця ад мяне…хопіць хлусіць! – працягваў мучаць яе словамі Толя.

Вочы Каці былі вільготныя ад слёз.

– Божа, як я магла калісьці пакахаць гэтага чалавека?.. – з гэтымі словамі, Каця пайшла з выгляду былога мужа.

– Куды ты? Ага! Я праўду сказаў!? – знарок, гучна заявіў ён.

Насця, пачуўшы, што мама ідзе да яе, хутка зачыніла кнігу, на якой разглядала выявы. Падбегла да мамы.

– Мама, не плач. – сказала дачка тонкім голасам.

Паціхеньку Каця сціхла, але ўсё ж слёзы яшчэ нявольна сцякалі па яе ружовых шчоках.

Галава Каці балела ад гэтых сварак з Толей. Неспакой яе не змяншаўся. Чаму ж яна не супакойвалася і падымала гэтую тэму? Унутраныя адчуванні, раздражненні, чаплялі яе і штурхалі зноў пагаварыць з ім. Каці не хапала размоў з ім, яго прысутнасці. Між тым, яна прысела каля ложачка сына, абняла дачку. Хвілін сем яны ўсе маўчалі. Пазней Насця адышла ад мамы і ўзяла кнігу.

– Глядзі, якія тут малюнкі! – пачала дачушка.

Каця быццам не чула ўсяго, што казала ёй Насця. Яна пагрузілася ў няшчасныя думкі, аддалілася ад сучаснасці.

– Мама?! Ну, глядзі, які тут смешны трусік! – працягвала Насця, каб мама звярнула на яе ўвагу.

Каця злёгку нагнулася да дачкі. Паглядзела ў яе вочы, у іх было шмат мяккасці і нейкай палахлівасці. Мама ўсміхнулася. Паглядзела ў кнігу.

– Так. Сапраўды смешны. – паўшэптам адказала Каця.

Толя працягваў сядзець на крэсле з важным выглядам. Падняўшыся з месца, ён, не гледзячы на паспешлівасць, выключыў тэлевізар і спакойна стаў апранаць верхнюю вопратку. Ён не падыходзіў да малога, на эмоцыях праігнараваў дачку перад сваім сыходам. Ён адправіўся прама да выхаду з кватэры. Толя ні на секунду не хаваў, што сям'я яму стала абыякавай. Ён ужо быў не ў стане зразумець, што ён крыўдзіць не толькі Кацю, але і сваю родную дачку Насцю. Яму не хапала розуму зразумець, зразумець свае дзеянні.

Толя ўсё больш спыняўся ў сваіх бацькоў, асабліва ў сувязі з тым, як хутка яму надакучала Каця і плач маленькага дзіцяці, летаніна дачкі. Ён хаваўся ад іх. Усё больш стаў выпіваць моцныя напоі з сябрамі, уцякаў ад усялякіх думак аб мінулай сям'і.

Што тычыцца Таццяны Андрэеўны, то яна падтрымлівала свайго сына толькі ў тых яго рашэннях, якія супадалі з яе асабістымі намерамі і меркаваннямі. Яна працягвала казаць Толі розныя выдуманыя гісторыі. Як, напрыклад, сёння.

– Ох гэтая Каця, манюка, хітры і прагны чалавек! Яна хоча вярнуць цябе і хоча забраць твае грошы. Паглядзі, як яна сябе вядзе, хоча навязаць табе ўсякага, яшчэ і прычапілася з гэтым дзіцём. Яна разумее, што без цябе знікне зусім. Толя, занадта шмат даеш грошай на патрэбы Насці.

Толя доўга сядзеў моўчкі. У глыбіні душы ён адчуваў у сабе бацькаўскую пяшчоту, якая была толькі адной яго слабасцю. Ён не раз быў сам не ў сабе ў размовах з Кацяй, але больш за ўсё, ён не хацеў, каб усе гэтыя бязладзіца тычыліся яго дачкі. Толя выслухоўваў усе папрокі маці, прымаў усю яе падтрымку. Але заўсёды аддаваў нейкую малую частку свойго заробку ў рукі дачкі, каб тая аддала маме і яны купілі ёй усё патрэбнае да школы.

Бацька, Пётр Васільевіч, амаль заўсёды сядзеў непадалёк ад іх размоў. Змрочны і нахмураны, амаль не казаў ні слова, ён проста слухаў.

Толі не было дома ўсю гэтую ноч. Вярнуўся ён толькі перад світаннем. Раніцай жа, перад тым як ён сыходзіў на працу, Каця зноў захацела з ім пагаварыць пра дзіця Сашу. З-за ня высыпання, яна была разражняльная. Каця трымала на руках сына, зайшла на кухню і моўчкі стала каля вакна. Але жаданне пагаварыць у яе тут жа знікла. Толя снедаў, усім тым, што было прыгатавана Кацяй. Бо яна не пераставала гатаваць яму ежу, так як Толя часцей за ўсё купляў прадукты на ўсіх іх. Толя паеў, пакінуў на стале сталовыя прадметы. У яго было яшчэ трохі вольнага часу перад сыходам. Але, паглядзеўшы на Кацю з малым, ён вырашыў сысці крыху раней. Ён не мог спакойна стаяць на месцы або сядзець у кватэры, нерваваўся, пярэчыў погляду Каці. Ён хутка сабраўся і выйшаў на лесвіцу, затым на вуліцу.

Праз некалькі гадзін да Каці зазірнула сяброўка Света. Яе паліто было белае ад снегу, Мароз надаў ружовые адценне яе твару.

– Прывітанне! – з парога вымавіла Света.

– Прывітанне. – адказала Каця. – Рада цябе бачыць.

Каця ўсміхалася. Яна вельмі чакала прыходу сяброўкі, так як ёй хацелася пагутарыць і адцягнуцца ад усяго, што навалілася за гэты месяц, абмеркаваць усе праблемы. Сёння ў сяброўкі выхадны.