Сашка спаў у ложачку, у хлопчыка быў вельмі добры сон і абудзіць яго размовамі яны не маглі.
– Пастаў гарбатнік, сяброўка. – вымавіла Света, працягваючы руку з печывам.
Каця зноў усміхнулася ў знак падзякі.
– Дзякуй. Праходзь.
Насця пачуўшы нейкія размовы за сценкай, кінула алоўкі і прыбегла да мамы. Цётка Святлана павесіла сваё паліто і паглядзела ў люстэрка, паправіла прычоску. Калі павярнулася, перад ёй стаяла маленькая дзяўчынка.
– Прывітанне, Настачка. – сказала цётка.
– Прывітанне. – сціпла адказала дзяўчынка і хутка ўцякла ў свой пакой.
Сяброўкі селі за стол, на кухні было светла. За вакном павольна падаў снег.
Насця вярнулася да іх, дзяўчынка прынесла малюнкі і збянтэжана працягнула іх цётцы Свеце. А тая, у адказ, пахваліла Насценьку і яе ўменне прыгожа маляваць.
– Насць, ідзі яшчэ памалюй у пакоі. – спакойна сказала мама дачцэ.
Дзяўчынка радасна пабегла да сябе, пакінуўшы свой малюнак на стале каля цёткі.
– Ну як твае справы? – першым пацікавілася Света.
Каця пачала расказваць аб дзецях і аб праблемах у побыце. Сяброўка выслухоўвала яе, падтрымлівала размову, уносіла свае гісторыі.
Гарбатнік засвістаў. Хвілінная паўза пранеслася ў гутарцы. Каця падышла да пліты, пачала заварваць гарбату.
– А што там з Толяй? – дапытвалася Света.
– З Толяй? Ён усё той жа! – адказала яна.
Ёй цяжка было хаваць сваю прыкрасць. Яна гаварыла і гаварыла аб ім, як аб родным, але ўсё ж аб чужым чалавеку. Усё што назапасілася ў ёй, стала выходзіць вонку. Груз, які яна трымала ў сабе, стаў спусташацца. Размова паступова перайшла да таго, што Толя не хоча лічыць сябе бацькам хлопчыка Сашкі.
– Як бачыш, табе не ўдасца пераканаць яго! – сцвярджала сяброўка.
– Ведаю…я ўжо колькі разоў спрабавала. Я, відаць, пакіну ўсё як ёсць… – адказала Каця.
На кухню зноў убегла Настачка, яна прынесла чарговы свой малюнак, на якім намаляваныя людзі.
– Гэта мама, я і брацік. – патлумачыла дзяўчынка.
– А гэта хто? – задала пытанне цётка Света.
– Тата.
Насця ўзяла печыва, якім пачаставала яе цётка Света і выйшла з кухні.
Сяброўкі пераглянуліся, нейкае недарэчнае маўчанне з'явілася паміж імі. Яны разумелі, што дзяўчынка сумуе па таце, ёй вельмі не хапае мужчынскай увагі, але змяніць нешта яны не маглі. Каця перажывала сапраўды вялікі сум.
– Мам, брацік прачнуўся. – прыбегла дачка.
Дачка адцягнула ад сумных думак маму. Каця паспяшалася да сына. Яна ўзяла малога на рукі і прысела зноў за стол. Размовы працягваліся, цяпер сяброўка ўсё больш казала пра сябе.
Дзве гадзіны хутка праляцелі. Свеце трэба было сыходзіць дадому. Каця правяла яе да дзвярэй. Для Каці гэты час было асаблівым, ён змяніў штодзённасць у доме, Каця адчувала сябе не адзінокай.
Наступіў вечар і толькі тады Толя вярнуўся дадому. Ён вырашыў, як можна хутчэй сесці перад тэлевізарам і ўключыць свой любімы тэлеканал. Яго цягнула да яго, у ім ён бачыў выхад, лёгкасць, адцягненасць ад усіх цяжбаў. Зайшоўшы ў гасціную, ён зачыніў за сабой дзверы. З іншага пакоя, дзе знаходзілася Каця, не выдавалася ні гуку. Каця ціха ўслухоўвалася ў тое: як заходзіў Толя, як адчыняў ён дзверы, як тупаў па кватэры.
Амаль заўсёды мілая Настачка прыбягала сустракаць тату. Часам ён нібы не заўважаў яе, часам некалькі разоў гаварыў з ёй. Дачка вельмі цягнулася да яго, дзяўчынка выбягала да яго, садзілася ціха, амаль побач, непадалёк. Гэты вечар не стаў выключэннем, дачка хацела як мага бліжэй быць з татам, хай нават без мілых гутарак і абдымкаў, але ўсё ж побач. Яна села на падлогу, расклала алоўкі і сшытак. Толя глядзеў і глядзеў на экран тэлевізара, не звяртаў увагі на Насцю, якая клапатліва нешта малявала ў сваём сшытку.
У дзясятай гадзіне, Каця ўвайшла ў гасціную.
– Дачушка, пара збірацца спаць. – шэптам сказала Каця.
Каціна з'яўленне, яе словы, Толю ніяк не адцягнулі. Ён стомлена глядзеў на экран тэлевізара, яго вочы цяжэлі, павекі патроху апускаліся. Насця ляніва ўстала, робячы першыя крокі ў бок мамы, дзяўчынка з незвычайнай радасцю пакранала тату за руку. Той аджыў, нібы прачнуўся, хмурным позіркам паглядзеў на дачку.
– Ідзі ўжо спаць… – ціхім, хрыплым голасам ён праводзіў Насцю.
Калі ў хаце стала значна ціха, калі ўсе ляглі спаць, Каця зноў пагрузілася ў свае сумныя думкі. Будучы адпрэчанай, адкінутай, пакінутай жанчынай, Каця спадзявалася толькі на сябе. Думкі аб эгаістычных паводзінах Толі, яе па-ранейшаму сустракалі па начах. Ва ўсім гэтым ненармальным жыцці, яна любіла больш за ўсё дзяцей і як бы моцна яна не думала пра іх у такія хвіліны, яна змрочна прымала і разумела іх цяжкае дзяцінства. Каця спачатку доўга корпалася ў галаве, шукаючы адказы, як жыць далей. Яна станавілася ўсё бядней і бядней у пошуках адказу. І так, не рэдка, кожную ноч працягвалася некалькі гадзін, яна вярталася да сваіх думак.