Выбрать главу

Каця ўсё больш пераконвала сябе, што ў гэтай кватэры больш няма нічога яе. Гэтая мэбля, гэтыя сцены – гэта ўсё было не яе.

Цяжка назваць, што яны жылі разам. Хутчэй яны жылі як сужыцелі. Толя заходзіў дадому, часам заставаўся амаль на дзень, а часам забягаў толькі на абед. Абед для яго быў важнай часткай і ён не браў з сабою яго на працу, так як яго кватэра знаходзілася недалёка ад дэпо, ён забягаў сюды паесці. Толя плаціў за камунальныя паслугі, з яго заробку аўтаматычна вылічвалася пэўная сума, ён папрасіў Кацю за гэта рыхтаваць яму абед, сціраць адзенне. Ды і ў цэлым, паглядзець за кватэрай. Каці было не складана, бо яна ўсё роўна рыхтавала сабе і дзецям есці. Толе яна пакідала ежу ў халадзільніку, яму заставалася толькі разагрэць. Часам ён да дому прыносіў паасобку прадукты, то ў адзін дзень толькі хлеб, у іншы бывала толькі нешта з мяса, але нічога смачнага для дачкі ён так і не прыносіў. Насця засталася з боку…

Які раз ужо Толя не начуе дома, Каця ўжо стамілася лічыць.

Каця заставалася адна з дзецьмі. У душы яе ўвесь гэты час была бесперапынная барацьба. Яна ўсё часцей думала пра тое, што канчаткова паверыла ў тое, што яе халодная каханне, звычка знаходзіцца з Толяй, перарасла ў нянавісць.

Глава VII

Так, гады бесперапынна ішлі, загартоўваючы жыццём лёс.

Дзяўчынка Насця вучыцца ў школе добра, некаторыя прадметы даюцца ёй на выдатна. Мовы і літаратура добра засвойваюцца, чым матэматыка або гісторыя. Вялікую частку часу забірае ў яе школа, але акрамя гэтага, яна паспявала пагуляць з братам або дапамагчы маме. Дачка расла і рабілася ўсё сталей.

З дзесяці гадоў Насця вядзе асабісты дзённік. Адзін пражыты ёю год, змяшчаецца ў адзін штодзённік. На яе паліцы стаяла ўжо некалькі розных, рознакаляровых штодзённікаў, на якія былі налепленыя паперкі з гадамі іх напісання. У іх Насця пісала пра сваё жыццё: што з ёй адбывалася, пра што яна марыць, што б яна хацела змяніць. Яна вылучала, апісвала галоўныя дэталі, расчараванні, якія закраналі яе ў сям'і і за яе мяжой. Насці заўсёды не хапала таты і гармоніі бацькоў. Чым сталей яна станавілася, тым больш яна знаходзіла патрэбныя словы для апісання яе пачуццяў і яе асяроддзяў. Насці вельмі падабалася пісаць, яна нібы гаварыла чарнілам на паперы. Яе дзённікі – гэта яе душа.

Па ініцыятыве мамы, Насця старалася надаваць увагі чытанню добрай літаратуры. Каця дапамагала ёй з выбарам наступнай кнігі, для чытання. Кнігі выносілі Насцю ў іншы свет, у іншае ўяўленне чыіх та лёсаў.

Усе гэтыя, нечаканыя перамены, якія прыходзілі ў яе сям'ю, неслі новыя цяжкасці і непакой. Насця хавалася ад іх у кнігах, адлятала ў пошуках лепшага часу. Дзяўчынка выдатна адчувала герояў кніг, уяўляла рэальныя вобразы і іх дзеянні.

Для многіх Насця здавалася дзіўным дзіцём. Дзіцём, які не прапальвае жыццё ў гульнях і дурасці, як яе аднагодкі. Ад гэтага, у Насці было мала сяброў. Дзяўчынка была закрытая, сарамлівая, выхаваная і мэтанакіраваная. Каця старалася зрабіць усё, каб дачка магла дасягнуць, у будучыні, вялікіх вышынь. Яна хацела, каб дачка не мечылася, як яе мама па начах. Вядома, грошай на ўсё не хапала, але самае асноўнае ў Насці было. Дачка заўсёды марыла аб прыгожай вопратцы, але яе было не так шмат. З гадамі яе мары раслі, яна хацела свой вялікі дом і дружную сям'ю. А далей, час прыйшоў і аб марах сапраўднага кахання.

Зразумела, Насця нічога не хавала ў сваіх дзённіках. Яна пісала аб тым, які ж яе тата халодны, бяздушны эгаіст або як мама спрабуе выглядаць моцнай жанчынай і як у яе гэта складана атрымоўваецца. Пісала толькі пра тое, што выдавала яе сэрца.

Аднойчы, у канцы дня, Каця прыйшла дадому стомленая. Яна зазірнула да дачкі і ўпершыню ўбачыла, як яна піша свой асабісты дзённік. Праз дзень-два, яна зноў заўважае, як Насця з захапленнем шарыкавай ручкай водзіць па лісту.

– Чым ты занятая? – спытала мама.

– Я пішу асабісты дзённік…толькі я табе яго не магу паказаць. Гэта толькі для мяне, мам. Я пішу аповяд, такі ж, як вунь тыя кнігі на паліцах. Калі-небудзь, мае кнігі будуць побач стаяць – разважала, марыла дачка.

– Ммм-м, малайчына. Пішы, пішы. Толькі без памылак. – усміхнулася мама, адчуўшы нейкае палягчэнне.

Каця часта лавіла Насцю з дзённікам. Бо як толькі ўвечары ў дачкі ёсць вольная хвілінка, Насця адразу ж адкрывае старонкі штодзённіка. Яе цягнула да напісання. Яна не магла нічога зрабіць з гэтым.