Выбрать главу

Сям'я Чыжыкавых стаяла, чакала прыезду ліфта. Сустрэўшы Кацю, яны першымі павіталіся з ёй. Дзверы ліфта адчыніліся, яны ўсе разам зайшлі ў ліфт. Няёмка пераглянуліся. Дзверы ліфта зачыніліся, пачалі падымацца.

– Мы сёння праходзілі праз парк і бачылі Толю. – загаварыла суседка.

Каця паглядзела ёй у вочы, пасля апусціла позірк уніз і зноў вярнулася. Яна хацела сказаць ёй у адказ нешта спакойнае, але яе апярэдзіў Чыжыкаў, які дадаў.

– З кім гэта ён быў, з сястрой або з новай сяброўкай? – імкнучыся схаваць ухмылку, спытаў ён.

Жонка ткнула локцем мужа, за яго няёмкае пытанне.

– Гм! Мне няма да гэтага справы. – асцярожна, хутка адказала Каця.

Яна нецярпліва чакала, калі ж ліфт спыніцца на яе паверсе. Быць з імі ў адным памяшканні, гэта раздражняльна.

– Добра! – прамовіў сусед.

Дзверы ліфта адкрыліся, Каця ўвайшла на свой паверх, яна была жудасна разгубленая і не звяртала больш увагі на суседзяў, хутка пакінула іх. Яе знаёмыя суседзі шапталіся, паднімаючыся вышэй.

Каця ўвайшла ў кватэру, яна выявіла, што раскідана пару рэчаў яе сына, на якія яна ледзь не наступіла.

– Вам што, цяжка прыбраць за сабой? – крыкнула Каця і пайшла ў бок кухні з пакетам.

Сямнаццацігадовая дачка Насця падышла да яе.

– Мам, ня крычы. – сказала дачка

– Я не крычу! – строга адказала мама, выкладваючы ўсё з пакета.

– Ага, дакладна. Што з табой? – спытала Насця.

Яна бачыла, што мама была нечым заклапочаная.

– Нічога. Проста настрою няма. – паспяшалася адказаць Каця. – І можна ж было прыбраць за сабою, пакуль мяне няма!

– Так, Саша ўжо прыбраў. – сказала дачка і павярнулася ў бок дзвярэй кухні.

У гэты момант Каця не жадала дзяліцца з дачкой пра тое, як яна падымалася на ліфце. Яна моўчкі ўзяла чырвонае яблыка і працягнула яго ёй. У галаве Каці маляваліся сцэны, дзе яе былы муж гуляе ў парку з кімсьці.

– Дзякуй, мама! – падзякавала Насця, узяла яблык і падышла да крана.

Да іх падбег Сашка, які цікава ўглядаўся, што ж прынесла мама. Ён паўтарыў за сястрой, узяў і памыў яблык. Пасля хутка накіраваўся да сябе, каб там яго з'есці.

Каця ўзяла ў рукі ўжо пусты пакет, села на стул насупраць стала. Яна глядзела на кран, кроплі не спяшаючыся напаўняліся і занадта хутка накіроўваліся ўніз, знікаючы з-пад увагі. Як кроплі яе суму, што напаўняліся расчараваннем, а знікшы, разбіваліся ў пакоры. Але кожны раз вярталіся. Як бы ёй хацелася заціснуць па мацней свой стан, каб зніклі гэтыя кроплі.

На наступны дзень, Толя прыйшоў дадому на абед, у кватэры знаходзілася толькі яго дачка. Насця ў гэты дзень прыйшла крыху раней са школы, сёння ў яе быў кароткі навучальны дзень. Дачка рыхтавалася да будучых экзаменаў і тэстаў. Каця з сынам у гэты час былі ў паліклініцы, Сашка прастудзіўся. Толя разагрэў ежу, сеў за стол і пазіраў на чорна-белы гадзіннік, які вісеў на сцяне. Свой тэлефон ён адклаў на падваконнік і неяк зусім не думаў пра яго. Толя быў засяроджаны больш на абедзе, сёння ў яго было не так шмат часу, як гэта бывала раней. Паабедаўшы, ён у спешцы, ці па звычцы, не прыбраў са стала талерку і кубак, устаў з-за яго з думкамі пра тое, што ўсё прыбярэ Насця. Сыходзячы на працу, ён не заўважыў таго, што пакінуў свой тэлефон на кухні. Раней такога з ім не здаралася. Толя выйшаў з дому.

Насця не выходзіла з пакоя ўвесь гэты час, пакуль быў дома бацька. Цёмныя валасы ляжалі ў яе на плячы, вочы не стамляліся глядзець на літары. Светла-шэрыя штаны, белая кофтачка падкрэслівала яе выдатныя валасы. Яна працягвала чытаць падручнік і часам кідаць погляд на паліцу, дзе побач з іншымі, ужо прачытанымі кнігамі, размясціліся яе сем дзённікаў. Яна ўсё таксама не пакідала ідэю, пісаць у іх пра сябе.

Праз дзесяць хвілін, пасля сыходу таты, зазваніў яго тэлефон. Гук мелодыі быў занадта гучным, таму Насця з лёгкасцю пачула яго праз сцены, праз адкрытыя дзверы. Гэты пісклявы гук яе адцягваў, і Насця вымушана была пайсці адключаць яго. Зайшоўшы на кухню, нібы не заўважаючы брудна пакінуты посуд на стале, яна падышла да вакна і з белага падваконніка ўзяла ў рукі тэлефон. На экране было напісана імя абанента, "Малыш". Насця нейкі час застыла на месцы і ўглядалася ў тэлефон. Мелодыя знікла. Насця хутка паклала тэлефон на месца і пайшла назад да сябе ў пакой.

Яна села на пакамечаны ложак. Трохі трывожылася, падшукваючы нейкія дзеянні. Яна адклала свой занятак і неадкладна патэлефанавала маме. Насця не задавала ніякіх пытанняў маме, якія тычыліся самаадчування брата і не цікавячыся, ці ёсць у мамы час, каб яе выслухаць, адразу ж пачала казаць, распавядаць ёй пра тое, хто тэлефанаваў таце. Дачка казала, не змаўкала, знаходзячыся ва ўладзе сваёй маленькай рэўнасці.