Больш за паўтара года, жыццё сям'і праходзіла без вялікіх узрушэнняў. Ім здавалася, што зараз усё пойдзе як трэба.
Але аднойчы, вярнуўшыся дадому, Насця звяртае ўвагу, што далёка не ўсё ў парадку са здароўем у мамы. Усё гэта адбывалася ў пятніцу, вечарам. Насця падазравала, што мама з болем у спіне працягвае працаваць у дэпо. Па яе вачах чыталася, як яна змагаецца з гэтым болем. У суботу амаль увесь дзень Каця праляжала ў ложку, яна стамілася хадзіла па кватэры, прыкрываючыся сваім выглядам, быццам усё ў парадку. У краму за прадуктамі цяпер хадзіў Саша. Каця не рабіла намёкаў, працягвала не паказваць сваю слабасць. На трэці дзень Насця даведалася ўсё пра маму. Цётка Света не магла больш схоўваць і бачыць, як яе сяброўка мучыцца. Яна паразмаўляла з Насцяй і распавяла, што маму на шмат не хопіць, трэба нешта рабіць. Яе здароўе не вытрымае падобнай працы. Каця адчувала боль у спіне, галава яе ад ператамлення кружылася.
З усім гэтым, Насця вяртаецца на вучобу. Яна вельмі хоча дапамагчы маме. Неспакой пра маму не сціхаў з першага дня. Яна ўсё больш і больш разважала ў сваёй галаве, што адбываецца. Цяжка разважаючы, Насця прыняла важнае рашэнне кінуць вучобу і вярнуцца дадому, працаваць за маму. Калі ж мама будзе заставацца на працы, то можа апынуцца так, што яна апынецца ў бальніцы, а за братам ніхто не зможа паглядзець. Мама таксама можа страціць працу, а за ёй і кватэру.
Насці заставалася ўсяго паўтара месяца да абароны дыпломнай працы і выпускнога, але абставіны вымушаюць яе забраць дакументы і адступіць ад сваёй мэты, мары. Нават яе каханы чалавек не змог зразумець яе, пераканаць застацца. Ён усяляк адгаворваў яе ад гэтай ідэі. Спрабаваў угаварыць яе скончыць сваю вучобу, атрымаць тое, што яна так даўно хацела. Насцю засмуціла неразумення хлопца, з-за гэтага яе крыўда на яго працягвала нарастаць. Насця ўсё ж рашуча бярэ на сябе ўсе абавязкі па сям'і і неадкладна з'язджае дадому. Аднаго кахання было мала, каб спыніць яе ўпартасць і пакінуць усё як ёсць, пакінуць сям'ю ў такі час і жыць як раней. Сям'я была важней кахання.
Адразу ж вярнуўшыся дадому, Насця пачынае працаваць замест мамы.
Знаходзячыся на адлегласці ад свайго маладога чалавека, Насця разумела, што ўсё больш і больш кахае яго. Усе гэтыя рэзкія перамены надламалі яе юнацкую душу. Ламалі яе ўнутраную глыбіню чыстага сэрца. Яна прыгнятала сябе тым, што яе жыццё ідзе ў нейкім няправільным рэчышчы. Яна вельмі шмат развівала ў сабе змрочныя думкі, даводзіла іх да крайняй складанасці, чым было на самай справе. Начныя ціхія рыданні і раздражненні, Насця хавала ад мамы. Нягледзячы на ўсё гэта, Насця працягвала прытрымлівацца сваім перакананням, што акрамя яе, сям'ю ніхто не ўратуе.
Першыя працоўныя дні ціснулі на маладую дзяўчыну. Нязвыкла было. Ды і не таго яна хацела сабе і сваёй сям'і. Хоць праца была зменамі, Насця магла працаваць увесь дзень, захапіўшы некалькі змен, каб як мага больш было ў яе выходных…ад усёй гэтай працы моцна хваляваліся нервы, ногі з нязвычкі ламіліся. Прыходзячы дадому, было адчуванне, што Насця вось-вось упадзе. Але паступова, дзень за днём, Насця прывыкала да гэтай стомленасці і часам не заўважала яе перад прыходам святаў. Насця ўсё больш уваходзіла ў кантакт з калектывам. Яна пасябравала з адной жанчынай, з якой хутка сталі сяброўкамі і працаваць стала куды лягчэй. Насця больш не адчувала сябе чужой на працы.
Толя ведаў пра іх сямейныя справы, праблемы. Ён эгаістычна назіраў за ўсім, што адбываецца, застаючыся асобна ад дачкі. Яму было ні цікава разважаць з кімсьці пра іх жыццё. Толя працягваў жыць у сваёй прасторы, у яго не было ні кроплі спагады да мінулага. Ён працаваў у іншым далёкім цэху і ніяк не мог перасекчыся з дачкой або раней з былой жонкай, на працы. Толькі калі б гэта яму захацелася, бо месца іх працы ён выдатна ведаў.
Каця часта супакойвала сваю дачку, шчыра перажывала разам з ёй гэтыя абставіны. Яны, як сяброўкі: сядзелі побач, абмяркоўвалі, падтрымлівалі адзін аднаго, многае перагаворвалі разам.
Сёння Насця стаяла з сумным стомленым выглядам ля вакна, дапіваючы свою цеплую каву. Яна перабірала ў сваёй галаве ўсё сваё жыццё, нагнятала ўсё больш негатыўных думак у сябе. Не звяртала ўвагі, што адбываецца за яе вакном. Каця падышла да дачкі, кранула яе за руку. Маме было сорамна за сябе, жыццё дачкі зусім не тое, якой бы яна жадала ёй.
– Ну, дарагая… Ты прабач, што вось так усё выйшла. – пачала мама, зірнуўшы дачцэ ў вочы.