– Ён выхваляўся сябрам і майму мужу на працы, як адпачыў. Яшчэ і фатаграфіі з курорта паказваў. – працягвала знаёмая Каці. – Ездзіў адпачываць з той самай сяброўкай сваёй, ды і з дзецьмі яе. Муж мой казаў, што Толя адпачыў вельмі прыгожа. Амаль як мы, пазалетась…але ў нас быў лепшы адпачынак!
Знаёмая тады балбатала і балбатала. Каця паслухала яе яшчэ трохі і калі цікавасць знікла, яна тут жа развіталася з ёй.
Такой гісторыяй падзялілася Каця з дачкой.
Насця без усялякай актыўнасці слухала маму. А як толькі яна перастала казаць, дачка ўстала і падышла да вакна. Зірнула ў яго, нахмурылася і вярнулася да мамы.
– Гэта праўда?! – сказала ўсхвалявана Насця.
Яна ведала, што мама не хлусіць ёй. Яна проста не хацела сама ў гэта верыць.
– Так, праўда… Я памятаю, як хтосьці яшчэ шаптаўся аб гэтым… Тады я думала, што гэта проста здагадкі.
Каця назірала, як яе дачка не мірылася з гэтым становішчам. Пачуўшы пра адпачынак з іншымі дзецьмі, Насця здрыганулася, занервавалася, стала хадзіць па пакоі. На яе зрабіла вялікае ўражанне тое, што ён не ўзяў з сабой свайго сына Сашку. Яна была не супраць яго адпачынку з кім-небудзь, але ўсё гэтак жа Насця не як не магла зразумець, чаму яе бацька так ставіцца да сваіх дзяцей. Перад ёй заўсёды стаяла гэтая загадка бацькі.
– Калісьці ён абяцаў, што пасля твайго нараджэння мы ўсе ўтрох адправімся на курорт – сказала Каця, блякла гледзячы дачцэ ў вочы. – Але як бачыш, ён так і не стрымаў сваё абяцанне. Ён наогул стаў зусім іншым чалавекам пасля…
Каця, цалкам натуральна, была засмучаная, як і яе дачка. Увесь гэты дзень, яны хадзілі з рознымі неспакойнымі думкамі. Каця думала аб тым, як Толя адпачываў з другою. Насця ж пацвярджала сваімі думкамі, што бацька не любіць і ніколі не любіў ні яе, ні яе брата.
Глава XIII
Пасля ўсіх перажыванняў ад раставанняў з мінулым і пройдзенаму смутку ад працы, Насця перастала з жалем глядзець на сябе. Увайшоўшы ў каляіну няздзейсненых надзей, яна стала фармаваць новыя ідэі. Нараджала новыя мары і мэты. Замест начных слёз і хваляванняў, яна аддавала перавагу шукаць выхады з нялёгкага жыцця сваёй сям'і. Насця летуценніца і моцная маладая дзяўчына, якая не мела намер здавацца.
Цяпер Насця ўсё больш вярталася да чытання літаратуры. На яе паліцах размясціліся некалькі новых падораных кніг. Таксама сярод іх знаходзілася і пару, калісьці набытых мамай, кніг. Немагчыма было ўсё хутка прачытаць, гэтая стомленасць пасля працы стамляла яе і адбірала ўсё жаданне прачытаць пакінутыя кнігі. Ці малодшы брат перашкаджаў ёй сваімі гульнямі. Таксама маладой дзяўчыне хацелася выходзіць з кватэры і прайсціся па шырокіх вуліцах роднага мястэчка, адцягнуцца ад сямейных спраў і пагаварыць з сяброўкай пра сваё. Нягледзячы на гэта, Насця, хай і павольна, але працягвала прачытваць ліст за лістом тэксту новых твораў. Часам яна засынала разам з кнігай у руках. Шматлікія вечара былі распісаны прозай.
Дабраўшыся да апошняй, не прачытанай кнігі, Насця ўзяла гэты твор у рукі і падумала: “Мамчын падарунак. Як жа я раней не прачытала яго?!”
Цяпер жа, чытаючы гэтую кнігу, Насця заставалася пад прыемнымі і часам сумнымі ўражаннямі. Яна захаплялася аўтарам і яго дзівосным раманам. Твор глыбока кранула яе пачуцці, Насця быццам пражыла зноў сваё юнае жыццё. Яна з лёгкасцю разумела кожнае рашэнне і дзеянне героя. Гэтак моцна перажывала за яго, што думала пра яго цэлы дзень, з жаданнем зноў дабрацца да радкоў і працягнуць падарожжа рамана.
Не гледзячы на цяжкасці, з часам, Насця з вялікай цікавасцю прачытала апошнюю старонку, закрыла кнігу. Адчуванне фіналу перадавала ёй чароўныя і выдатныя эмоцыі радасці. Насця раней сама не магла ўявіць наколькі моцны гэты твор. Насця выйшла з пакоя зусім іншай дзяўчынкай: светлай і лёгкай, у той момант яна не адчувала гароту лёсу.
Насця павольна, з чароўнымі думкамі прайшлася па кватэры, падышла да мамы.
Каця звярнула ўвагу на ўнутранае змяненне дачкі, якое выдаваў яе твар.
– Скажы, калі ласка, ад чаго ты так свецішся? – спытала мама.
– Я не сьвячуся, проста…я нарэшце прачытала табой падораную кнігу. Ты мела рацыю. Яна цудоўная! Мабыць, я нічога лепшага не чытала за ўвесь час. Не, сапраўды! Нічога лепшага акрамя гэтага твора я яшчэ не чытала! Дзякуй табе, мам! На самай справе, гэта лепшы падарунак! – з захапленнем казала Насця.
– Я вельмі радая. Я і сама не ведала, што так яскрава яна на тябе паўплывае і так спадабаецца табе.
– “Жыццё, якое я шукала”, гэта ж сумленны і шчыры твор. – весела сказала дачка.
Насця з мамай атрымалі задавальненне ад абмеркавання дзіўнай кнігі. Насця была гатовая на вялікія вяршыні. Кроў хацела новых выпрабаванняў. Уся роспач знікла, вочы блішчалі. Каця ўжо даўно не бачыла сваю дачку такой шчаслівай пасля чытання.