Выбрать главу

– Я ні ў якім выпадку не мог забыць вас. Вы вельмі прыгожая жанчына. Мне прыемна бачыць вас заўсёды тут… – сказаў ён.

– Дзякуй. – збянтэжана адказала Каця.

Мужчына ўкладваў замову ў пакет і працягваў казаць.

– Мяне завуць Жэня. – вымавіў ён.

– Мяне Каця.

– Каця, скажыце, як вам гэта ўстанова?

– Яна цудоўная! – весела сказала Каця, усміхаючыся ў адказ.

Мужчына бачыў у Каці прыгожанькую жанчыну. Сэрца яго ляцела да яе.

– Вялікі дзякуй! Спадзяюся, я буду бачыць вас часцей. – сказаў ён. – Трымайце вашу замову. І вось вазьміце гэты кавалачак торту. У мяне сёння дзень нараджэнне.

Мужчына ўзяў з халадзільнай паліцы кавалак шакаладнага торту, загарнуў яго і працягнуў Каці.

– Дзякуй! З днём Народзінаў вас, Жэня.

– Дзякуй! Чакаю вас тут зноў. – у здзіўленні ад Каці, сказаў мужчына.

Каця ўзяла кавалачак торціку і паклала яго ў пакет з замовай. Яна працягвала ўсміхацца і нібы не разумела, як паводзіць сябе далей, задуменна стаяла ў сваім шэрым паліто. Яны моўчкі глядзелі адзін на аднаго пару секунду. Каця ад няёмкасці і збянтэжанасці, быццам здрыганулася.

– Дзякуй за выпечку. З надыходзячым вас Новым годам. – хутка прамовіла Каця.

– І вас з надыходзячым. – адказаў ён.

Сыходзячы, Каця павярнулася і ўсміхнулася яму. Яна адчула ў сабе нейкія забытыя пачуцці. Яна па-ранейшаму была цікавая мужчынам.

Каця прыйшла дадому ва ўпэўненасці ў сваёй прыгажосці. Яна адкрыта свяцілася, адчуваючы, што ў яе жыцці яшчэ не ўсё страчана.

Сын сустрэў маму і правёў яе на кухню, дапамагаў трымаць пакет. Саша, з вялікім жаданнем чакаў наступлення Новага года, каб адкрыць падарунак. У адрозненні ад яго, Насця абыякава ставілася да гэтага мерапрыемства. І дапамагаючы маме на кухні, яна ўсім сваім выглядам падавала засмучэнне. Няспешная Насця была вельмі занепакоеная, што адказ на яе ліст так і не прыйшоў.

– Настачка, дачушка. Ну перастань сябе мучаць гэтым. Можа ў іх вельмі шмат рукапісаў, таму яшчэ не дайшлі да тваёй. Ды і свята на носе. Усё будзе добра! – старалася супакоіць дачку Каця.

– Можа так, ты маеш рацію. – ціхім, няўпэўненым голасам адказала Насця.

– Хопіць думаць пра гэта. Давай разам з намі, з добрым настроем рыхтавацца да свята. Глядзі, які вясёлы Сашка. – сказала мама.

Сашка шырока ўсміхаўся, ён быў шчаслівы знаходзіцца побач з роднымі і любімымі людзьмі. Ён ні аб чым не турбаваўся, хіба толькі аб тым, што свята не сёння.

“І праўда хопіць думаць аб гэтай кнізе, пара надаць увагу сям'і.” – падумала Насця, гледзячы на гарэзлівага брата.

Цяпер жа, знаходзячыся ў асяроддзі брата і мамы, Насця адводзіла ад сябе ўсякія перажыванні. Яна прымала цяпло і ўвагу сям'і. Галоўнай яе хваробай гэта было толькі адзінота, як толькі Насця заставалася адна, да яе зноў вярталіся хмурныя думкі.

Неўзабаве, свята прайшло без усялякіх праблем і з вясёлым настроем. І сям'я зноў вярнулася да будзённых дзён.

Час усё ішло. У канцы студзеня, Насця ўжо паспела страціць надзею. Наступіў у яе той момант, калі расчараванне забілі ўсякія ідэі на яе прыгожую будучыню. Журналістам ёй не атрымалася стаць, аб напісанай кнізе няма ніякіх навін.

“Можа гэта не маё? Не, глупства нейкае! Я ж люблю пісаць, уяўляць. Ці ўсё ж не глупства? Чаму ж я такая шчаслівая, калі жыву літаратурай і такая няшчасная, калі разумею, што дарэмна губляю час?! Але мяне цягне да чыстага ліста, ён просіць нешта ў ім напісаць. Мабыць, я занадта наіўная і летуценная…” – разважала ў сваёй галаве Насця падобныя думкі. Пакорлівасць паглынула ўсё жаданне маладой дзяўчыны пісаць нешта новае. Яна зноў адцягваецца ад літаратуры.

Каця працягвала ўсё больш знаёміцца з Жэнем, з чалавекам з крамы выпечкі. Цяпер яна заходзіла да яго досыць часта. Яны ўсё больш даведваліся адзін пра аднаго. Кожная іх сустрэча давала ім прыемныя наступствы. І ў адзін цудоўны дзень, Жэня запрасіў Кацю на спатканне.

Жэня быў чалавекам лагодным, працавітым і выхаваным. А таксама ён умеў сумяшчаць некалькі спраў адначасова, займаючыся выпечкай і продажам найсмачнай здобы. Каця не раз хваліла яго кулінарныя здольнасці.

Іх жыцці былі не ідэальныя: Каця засталася з двума дзецьмі пасля разводу, а Жэня выхоўвае трое дзяцей. Мужчына застаўся адзін з дзецьмі пасля таго, як памерла яго жонка. Але гэта ніяк не аддаляе іх. Яны хацелі працягваць жыць, ускалыхнуць свае пачуцці.

“Сем гадоў прайшло, пара пачынаць новае жыццё!” – упэўнена думаў Жэня. Цяжар лёсаў іх радніў, а таксама прага расстацца з адзінотай і сысці з ценю мінулага. Калі яны заставаліся ўдваіх, яны забывалі аб цяжкасцях сямейнага жыцця. Яны адчувалі сябе нашмат маладзей, настрой ад іх блізкасці было добрым. Ім здавалася, быццам паміж імі ўспыхнула нейкая ўспышка родных душ. Яны абодва мелі патрэбу ў каханні.