Насця ўсё таксама няёмка сябе адчувала, гэты новы вобраз ёй быў не звыклы, але яна старалася паказаць сябе з добрага боку. Насця выдатная сабой, добрае выхаванне мамы ўклала ў яе выдатны стрыжань паводзін.
Пасля доўгай размовы, Насця адчула спакой. Яна трымала ў руцэ адзіны свой асобнік кнігі, трымала сваю будучыню. Насця гартала твор, усё было цудоўна. Ёй падабалася ілюстрацыя вокладкі, падабалася ўся падача друку.
Яны доўга гутарылі на тэму тыражнага выхаду кнігі ў друк. Насця кемлівая, але здавалася троху сарамлівай дзяўчынай. Але ў працэсе размовы, яна ўсё больш адчувала сябе ўпэўненай, а яе навучанне журналістыкі дало ёй магчымасць адчуць сябе чалавекам, які бярэ інтэрв'ю. Насця пачала задаваць шматлікія пытанні, па ўсім, што тычылася яе самой і яе кнігі. Праз час, ёй уручылі кантракт. Насця старанна яго прачытала, яе ладзіў працэнт ад продажаў, хоць яна зусім не разбіралася ў падобных кантрактах. Яна баялася памыліцца ці нешта прапусціць і таму старанна ўсё прачытала яшчэ раз. Насця не магла адмовіць такой прапанове, такой магчымасці, у яе не было такіх грошай, якія прапаноўваў кантракт. Яна не хацела вяртацца ў тую ж руціну, калі ёсць такі шанец усё змяніць. Насця падпісала два асобніка папер, дакументаў. Цяпер жа, літаратурнае агенцтва можа тыражаваць твор Насці ў рознай колькасці і на розных мовах.
У канцы, Насці паведамілі таксама пра тое, што яна павінна з'явіцца на прэзентацыю праз тыдзень, а пакуль яна можа вярнуцца дадому. Па просьбе Капіча, Насцю адвезлі туды, куды яна хацела, на вакзал. Наступны цягнік быў толькі праз гадзіну, таму ў Насці быў яшчэ час, каб прагуляцца і бліжэй пазнаёміцца са сталіцай.
Пакуль дачка была ў ад'ездзе, Каця ўладкоўвала сваё асабістае жыццё. На апошнім спатканні з Кацяй, Жэня прызнаўся, што з'яўляецца ўладальнікам пякарні-булачнай, дзе ён часам працуе касірам і часам пекарам. Таксама ён закрануў тэму сваіх пачуццяў да Каці. Усё было больш сур'ёзна, чым здавалася на той момант ёй. Жэня раскрываўся Каці, адчуваючы ўсю камфортнасць спатканняў.
Вярнуўшыся ў свой родны гарадок, Насця ўсвядоміла, як змянілася яе жыццё. За гэтыя два дні з ёй здарылася больш цікавага, чым за ўвесь гэты год. Сёння ніхто не мог сапсаваць ёй настрой.
На вакзале яе сустрэлі мама і брат. Пасля сямейных абдымкаў і прывітанняў, Каця захацела першай задаць пытанне Насці, але Сашка апярэдзіў яе.
– Як ты з'ездзіла? – нецярпіма, пацікавіўся брат у сястры.
– Выдатна! Гэта было вельмі выдатна! Усё атрымалася! – адказала Насця. – І па вам я вельмі моцна сумавала. Давайце прыйдзем дадому і я ўсё раскажу падрабязна!
Дома, сям'я з цікаўнасцю слухала яе прыгоды. Насцю перапаўнялі пачуцці, яна спрабавала больш падрабязна расказаць аб тым, што адбывалася, баючыся ўпусціць гэтак важныя дэталі. Усё здавалася казкай. Каці было прыемна глядзець на задаволеную ад новых уражанняў дачку.
Насця была ўпэўненая ў сабе, як ніколі.
На наступны дзень Насця вярнулася на працу. Тут жа яна дзялілася сваімі ўражаннямі з сяброўкай. З урачыстасцю і ў здзіўленні выказвалася Насця, кажучы ўсю праўду.
Час ляцеў хутка. Праз некалькі дзён, Насця зноў з'язджае з дому ў сталіцу. На гэты раз яе чакала новае мерапрыемства.
Прыехаўшы ў сталіцу, яна адразу адправілася на прэзентацыю. Тут Насця не адчувала сябе адзінокай. Яна ведала, як трэба паступаць на падобных мерапрыемствах, бо з ёй побач заўсёды была памочніца літаратурнага агента.
Гэты вечар быў у сваёй стыхіі. Вялікая зала. Ярка гарэлі люстры. Сцены залы атачалі невялікія брашуры з партрэтам пісьменніцы і яе кнігі. Мала-памалу пачалі прыбываць госці. Яны ўваходзілі ў залу ў сваіх прыстойных касцюмах і сукенках. Прыгожы стол стаяў у канцы залы, на якім размясціліся кнігі. Зала ажывала.
Калі ўсе сабраліся, прыйшоў час пачынаць. Капіч выйшаў і павітаў усіх прысутных гасцей. Ён казаў шмат прыемных слоў, а пасля запрасіў і прадставіў гасцям Насцю.
– Ну цяпер паглядзім, як справіцца дзяўчынка… – прагаварыў пра сябе Капіч і прапусціў Насцю трохі наперад.