Трымаю ў рукох «Беларуса» і гляджу на партрэт Юркі: вусны сьціснуты, шэрыя вочы ўдумліва глядзяць некуды ўдалячынь -- зачараваны Бацькаўшчынай, як у сьне бача ейныя пахкія палі й пушчы, ейныя сьветлыя рэкі, ейныя ўзгоркі...
Трэба любіць Бацькаўшчыну ўсёй глыбінёй сэрца, трэба хварэць ейнай сучаснай няволяй, у якой яна ўжо больш за дзьве сотні год, каб стварыць такія бліскучыя дыямэнты, нягледзячы на жыцьцёвыя цяжары выгнанца, якія ён пакінуў пасьля сваёй сьмерці...
Успамінаецца адзін мамэнт. Нейдзе там, у верхавіне блакітнага Дунаю, у той паэтычнай Швабіі, паміж Зігмарыгэнам і Заўльгаў, мы ідзем шукаць Арбайтзамт, каб стаць на працу й атрымаць харчовыя карткі. Шырокім крокам уперадзе ідзе Юрка, я -- за ім, а за намі -- нашы сем’і. Люты 1945. Ляжыць яшчэ сьнег. Далей на паўдзённы захад грукочуць гарматы...
Я гляджу пад ногі Юркі й заўважаю ягоныя зырка пачырванелыя пальцы ног. Спыняю яго й зьвяртаю ўвагу.
-- А вы ведаеце, слухаю кананаду й думаю: от, скончыцца вайна, і паўстане наша родная Беларусь вольнай і незалежнай, каб у ёй было й жыць і працаваць вольна, а пра холад у ногі навет і забыўся.
-- Але-ж сьцюжа, прастудзіцца можна!
-- Сьцюжа, але дзе ўзяць новыя чаравікі ці хоць-бы наладзіць гэтыя? -- Потым, пачакаўшы: -- Што тады з намі будзе, калі сапраўды паўстане вольная Маці-Беларусь, -- мы звар’юем ад радасьці!
-- Не, браток, вар’яваць нам ня трэба -- лепей праўдзіва перадаць той пафас, зь якім мы вялі змаганьне, каб новае пакаленьне ведала, як прадоўжыць яго ў выпадку новай небясьпекі...
І вось здарылася! Адышоў ад нас натхнёны рамантык волі, выдатны беларус-энцыкляпэдыста, патрыёта й першарадны нарысісты-пісьменьнік!
-- Сьпі, сябра! Прыйдзе час, і твае мары аб вольнай, незалежнай і шчасьлівай Беларусі спраўдзяцца.
Летапісная Няміза і ейнае мейсца на мапе
.. Неміз« кроваві брез« не бологом,
бяхуть пос«яні’ пос«яні костьмі
рускіх, сынов,[ [ [
Трэцяга сакавіка ў наступным годзе споўніцца дзевяцьсот год з дня бойкі на рэчцы Нямізе паміж кіеўскімі князямі Яраславічамі, братамі Ізяславам, Сьвятаславам і Ўсеваладам, з аднаго боку, і Ўсяславам, князем полацкім, з другога. Гэтае даты мы ня можам забываць, бо ёю адчыняецца пэрыяд збройнага змаганьня нашых прашчураў за сваю палітычную незалежнасьць. Варажнеча паміж кіеўскімі князямі Яраславічамі й полацкамі Ізяславічамі (Усяслаў быў унукам Ізяслава) пачалася на 87 год раней (у 980 г.) пабоішча на Нямізе. Полацкай дзяржавай у той час кіраваў Рогвалад. Ён не належаў, паводле старажытных дакумэнтаў, да роду Рурыкавічаў: «Б« бо Рог,волод, пришёл, и-заморья, имяше власть свою в Полотьск,»[31], і не ўзнаваў за сабой ніякага зьверхніцтва кіеўска-наўгародскіх князёў.
У 980 годзе Уладзімер Сьвятаславіч падступна напаў на Полацак, забіў князя Рогвалада і ягоных двух сыноў, а ганарыстую Рагнеду (дачку Рогвалада), якая яму адмовіла ў шлюбе, гвалтам забраў із сабой у Кіеў за жонку.[32]
На працягу сямі год Полацак плаціў даніну Кіеву. У 987 годзе Ўладзімер перадаў полацкі пасад свайму сыну ад Рагнеды -- Ізяславу. У Полацак, відавочна, вярнулася й сама Рагнеда. Кіеўскі-ж пасад, пасьля некаторых варыяцыяў, дастаўся аднаму з адзінаццацёх сыноў Уладзімера ад іншых жонак -- Яраславу.
Князь Ізяслаў пачаў ходаньне за канчатковае вызваленьне бацькаўшчыны сваёй пагвалчанай маці з-пад улады Кіева. Барацьба цягнулася зь пераменным посьпехам на працягу шмат год, пакуль на полацкі пасад ня стаў унук Ізяслава, князь Усяслаў. Ён адхіліў усякія прэтэнзіі Кіева да Полацкае дзяржавы.
У 1067 годзе Яраславічы напалі на парубежны горад Полацкае дзяржавы Менск. Летапіс апісвае гэтую падзею наступным чынам: «Ярославічі же тріе[[[ взяша М«неск,’ і іс«коша муж«’ а жены і д«ті вдаша на эіты’ і поідоша к Неміз« і Всеслав, поіде протіву[ І совокупішася обоі на Неміз«’ м«сяца марта в, 3 день’ і бяше сьн«г, велік,’ і поідоша протіву соб«[ І бысть с«ча зла’ і мнозі падоша’ і одол«ша Ізяслав,’ Святослав,’ Всеволод,’ Всеслав, же б«жа».[33]
Як бачым, летапіс дакладна адзначае падзеі ў Менску, але аб далейшым, што адбылося пасьля ўзяцьця й зруйнаваньня Менску, абмяжоўваецца толькі зазначэньнем «поідоша к Неміз«[ [ [ і совокупішася обоі на Неміз«», не паказваючы, пра якую Нямізу йдзе гутарка й дзе гэтая Няміза знаходзілася.
31
«Повести временных лет». Цытуецца тут, як і ўсюды далей, паводле збору твораў і матар’ялаў «Беларусь у эпоху феадалізма», том 1, Мінск, 1959, б. 37.
32
«Повести временных лет». Цытуецца тут, як і ўсюды далей, паводле збору твораў і матар’ялаў «Беларусь у эпоху феадалізма», том 1, Мінск, 1959, б. 37.