З часоў расейскіх гісторыкаў Карамзіна й Тацішчава робяцца розныя здагадкі аб мейсцы знаходжаньня гэтае Нямізы і ці гэта населены пункт ці рэчка, бо ў першым выпадку гаворыцца «поідоша к Неміз«», значыць, можна думаць, да насельнага пункту, а ў другім «і совокупішася обоі на Неміз«», пэўна-ж, на рэчцы, а не на насельным пункце.
Няміга, невялікая рачулка, цяпер узятая ў бэтонныя руры, працякае цераз Менск і ўпадае ў Сьвіслач у найбольш старажытным цэнтры гэтага гораду, у так званым «Старым Месьце». Але-ж у летапісе гаворыцца «поідоша к Неміз«’ і Всеслав, поіде протіву», значыць, летапісец меў на ўвазе нейкае аддаленае ад Менску мейсца або рэчку, бо ў іншым выпадку ня трэба было-б гаварыць «поідоша к Неміз«», паколькі заняўшы Менск, Яраславічы ўжо былі на Нямізе. Апрача таго, і ў летапісе і ў «Слове аб палку Ігаравым» называецца «Неміза», а не Няміга. У «Слове...»: «Неміз« кроваві брез« не бологом, (дабром -- М. Ц.) бяхуть пос«яні’ пос«яні костьмі рускіх, сынов,[ [ [», у летапісе «поідоша к Неміз«». Праўда, розьніца гэтая ў вымаўленьні назову сучаснай менскуй рачулкі Нямігі й назову летапіснай Нямізы, як гэта зазначыў беларускі гісторык В. Тарасенка[34], можа тлумачыцца асаблівасьцю беларускай мовы : Няміга, Нямізе (мясцовы склон), нага-назе, вада-вадзе... Але-ж ні «Слова аб палку Ігаравым», ні летапіс «Аповесьць былых часоў» не пісаны беларускай мовай.
Як відаць, летапісец меў на ўвазе нейкую іншую Нямізу, а ня менскую, і пад гэтым самым назовам -- насельны пункт.
Апрача Тацішчава й Карамзіна, на цёмныя мейсцы летапісу зьвярнулі ўвагу й некаторыя пазьнейшыя ды сучасныя расейскія й беларускія гісторыкі. Некаторыя зь іх атаясамлівалі летапісную Нямігу зь Нёманам, іншыя шукалі яе на поўнач ад Менску. Выстаўляліся меркаваньні, што напад Яраславічаў на Менск застаў Усяслава пад Ноўгарадам: атрымаўшы весткі аб нападзе, ён мог вярнуцца ў Полацак для папаўненьня дружыны, і таму бойка зь Яраславічамі магла адбыцца толькі на поўначы. Гэтая тэорыя вельмі падабалася беларускім гісторыкам дваццатых гадоў.
Што датычыць В. Тарасенкі, на працах якога мы галоўным чынам і спыняем сваю ўвагу, паколькі ён праводзіў раскопкі на Замчышчы ў Менску, дык ён трымаецца іншай тэорыі. На ягоную думку, выраз у летапісе «поідоша к Неміз«» ў дачыненьні да Яраславічаў пасьля таго, як яны занялі Менск, «можа тлумачыцца зусім не як рух да ўтокі гэтае рэчкі, а як пераход да сярэдняга й верхняга ейнага цячэньня, на адлегласьці 2-3 км ад горада» Менску[35]. Такі аргумэнт ня можа быць прыняты навукай, бо Яраславічы, і заняўшы Менск і рухаючыся да верхавіны Нямігі ў вадлегасьці 2-3 км ад Менску, як мяркуе В. Тарасенка, усё роўна знаходзіліся на Нямізе, і летапісцу ня было патрэбы ў дадатковых тлумачэньнях.
Гісторык акадэмік А. Ясінскі ў сваёй працы, зараз згубленай[36], наадварот, знаходзіць, што старажытны Менск спачатку ўзьнік на р. Менка, нейдзе кілямэтраў за пятнаццаць на паўдзённы захад ад сучаснага Менску, каля сучаснай вёскі Гарадзішча Менскуга раёну, дзе аж дагэтуль захавалася вялікае гарадзішча раньне-фэадальнай эпохі (XII-XIII ст.). Некаторым гісторыкам і архэалёгам гіпотэза гэтая здавалася праўдападобнай, тым больш, што да другой сусьветнай вайны ўсе спробы архэалёгіі знайсьці рэчавы доказ існаваньня цэнтру старажытнага Менску ў раёне ўпадзеньня Нямігі ў Сьвіслач не давалі вынікаў.
Урэшце летапісны тэкст не дае ніякіх зьвестак, адкуль прыйшоў да Нямізы, дзе адбылася бойка, Усяслаў. У «Слове аб палку Ігаравым» сказана толькі: «[скочі вл,ком, до Немігі с, Дудуток,»[37]. Гісторыкамі налічана некалькі селішчаў, падобных па караню з Дудуткамі: Дуды на поўнач ад Новагорадні, Дудзічы на рэчцы Пціч, недалёка ад Менску, Дуды ў вабсягу сярэдняга цячэньня Бярозы (прытокі Нёмна) і, урэшце, Дудуткі на абшары РСФСР, каля Ноўгараду, дзе ў свой час быў кляштар, што называўся «на Дудутках».
Улічваючы ход падзей, гісторык К. Кудрашоў мяркуе, што пасьля захопу Ноўгараду (1066) Усяслаў павінен быў ісьці да Нямігі з Дудуткаў каля Ноўгараду[38]. І таму, паводле лёгікі, летапісную Нямігу трэба шукаць на поўначы ад Менску[39].
Шукаць яе там трэба ня толькі па гэтых меркаваньнях, але й па іншых. Апрача Менску, на паўдзённых подступах Полацкае дзяржавы зь ведамых нам гарадоў былі ўмацаваныя: Друцак, Ворша і, мабыць, Копысь.[40] Праўда, гарады гэтыя знаходзяцца на паўночным усходзе ад Менску, а не на поўначы, але гэта якраз, насуперак меркаваньням К. Кудрашова, адпавядае ходу падзеяў, як іх паказвае летапіс пасьля пабоішча на Нямізе: «По семь же’ м«сяца іуля в, 10 день’ Ізяслав,’ Святослав, і Всеволод,’ ц«ловавше крест, честный к, Всеславу’ рекше ему% ЖПріді к нам,’ яко не створім, ті злаЖ[ Он же’ над«яв,ся ц«лованью креста’ пере«ха в лодьі черес, Дн«пр,[ Ізяславу же в шатер пред,ідуэю’ і тако яша Всеслава на Рші у Смоліньска’ преступівше крест,’ Ізяслав, же прівед, Всеслава Кыеву’ всаді і в поруб, с, дв«ма сынома»[41].
36
В. Тарасенка. Старажытны Менск, б. 186.
40
В. Тарасенка. Да гісторыі Мінска на падставе археалагічных раскопак мінскага замчышча. «Весці АН БССР», 6, 1948, б. 38.