Выбрать главу

Застаецца зрабіць яшчэ колькі заўвагаў аб летапісных паведамленьнях аб выніках пабоішча на Нямізе. «Аповесьць былых часоў» сьцьвярджае: «[ [ [І совокупішася обоі на Неміз« м«сяца марта в, 3 день[ [ [ і бысть с«ча зла’ і мнозі падоша’ і одол«ша Ізяслав,’ Святослав,’ Всеволод,’[ Всеслав, же б«жа». Трэба прыняць пад увагу тое, што летапіс «Аповесьць былых часоў», хаця й найранейшы з усіх, дайшоўшых да нас дакумэнтаў старажытнасьці, складзены толькі ў пачатку XII стагодзьдзя, г. зн. праз сотню год амаль пасьля пабоішча. Лаўрэньцьеўскі-ж сьпіс гэтае аповесьці зьявіўся толькі ў 1337 годзе[44]. Пры гэтым, за аснову гэтых дакумэнтаў узяты матар’ял паданьняў, легендаў і іншых формаў, галоўным чынам, вуснай творчасьці.[45] Такім чынам, нельга надаваць летапісцу стопрацэнтавай вернасьці: кажны аўтар паданьня ці легенды, захоўваючы даты падзеяў, бясспрэчна, мог надаць гэтым падзеям іншы сэнс паводле сваіх сымпатыяў і антыпатыяў.

Хутчэй за ўсё на Нямізе былі пакананыя Яраславічы, а не Ўсяслаў. На гэтую думку наводзіць той факт, што толькі праз 129 дзён пасьля бойкі на Нямізе Яраславічы з-за Дняпра пачалі вабіць цалаваньнем крыжа ў свой лягер Усяслава: «[ [ [Пріді к нам,’ яко не створім, ті зла[»[46] Дзе былі й што рабілі Яраславічы гэтых 129 дзён? Ці не чакалі яны папаўненьня сваіх дружынаў, выкінутыя Ўсяславам за Дняпро нечаканым ударам Усяслава: «[ [ [скочі вл,ком, до Немігі с, Дудуток,[ [ [»[47]

Князь Усяслаў памёр у 1101 годзе, праз 34 гады пасьля нямізскай бітвы. Змаганьне паміж Яраславічамі й Ізяславічамі ягонай сьмерцяй ня спынілася. У XIII стагодзьдзі род Ізяславічаў выгас, і на арэну ўзышла новая дынастыя так званых літоўскіх князёў. Кіеўская Русь спыніла сваё існаваньне, утварыўшы новы цэнтр -- Суздальска-Маскоўскі.

КУРЫЛКА

(Запіскі вучня царкоўна-прыходскай школы)

Новым людзям Лёдзіку і Толю

прысьвячаю

«Азы й букі»

-- От, пачакай-жа! Пойдзеш у школу, абдзярэ табе вушы настаўнік.

Так звычайна палохалі мяне за якую-небудзь дурноту. Я тады рагатаў і адказваў:

-- А от і не абдзярэ. Я буду добра вучыцца.

А сам задумваўся, як-бы так зрабіць, каб у школу не хадзіць.

Калі мне споўнілася восем год, матка прыбрала мяне ў чыстую адзежу, падперазала паяском, абышла кругом, абцягнула сарочку і сказала:

-- Ну, мае дзетачкі, сёньня ты пойдзеш у школу.

Я ўспомніў пагрозы і павесіў, як гэта кажуць, нос. Бацька ўцягнуў у новыя лапці аборы і кінуў мне іх на зачынак.

-- Абувайся ды пойдзем!

Мы выйшлі на вуліцу. Чым бліжэй мы падыходзілі да школы, тым трывожней білася сэрца. Бацька па дарозе гаварыў:

-- Ты ня дурэй! Слухай настаўніка, добра вучыся. Выўчышся -- табе карысьць, бацьку дапамога. Пісьменны чалавек -- гэта ня то, што... Вунь як жыве наш аб’ездчык! А якое пісьменства ў яго? Ня будзеш вучыцца -- дрэнна будзе: пан Курылін сярдзіты!

Панам Курыліным называлі настаўніка.

У школе ішлі ўжо заняткі. У цёмным калідоры, куды даносіўся з клясы голас Курыліна, бацька яшчэ раз папярэдзіў:

-- Глядзі-ж! Барані бог, настаўнік паскардзіцца... Як увойдзеш, не забудзь пакланіцца...

Бацька ўзяўся за клямку й нерашуча адчыніў дзьверы. Мы, як старцы, стаялі ля парога.

-- Добры дзень, пане настаўнік.

Я пакланіўся. Бацька таксама. Курылін ішоў нам насустрач.

-- Пане настаўнік, -- загаварыў бацька, гледзячы ў вочы настаўніку й камечачы шапку ў рукох, -- хлопца от у школу, значыцца...

Настаўнік моцна, па-ваеннаму, запытаў:

-- Колькі год?

-- Восем споўнілася... улетку.

Бацька пераступіў з нагі на нагу.

-- Значыцца, дзясятая нядзеля на дзявяты...

-- Чытаць можа?

-- Яно, сказаць, пане настаўнік, ня было дзе вучыцца... значыцца. Хоць сям’я і вялікая, а пісьменных, каб так добра, нікога...

-- Ну, добра, -- абарваў настаўнік і запытаў у мяне: -- Вучыцца хочаш?

Тады была традыцыя: пытацца ў вучня -- хоча ён вучыцца ці не? Я адказаў:

-- Хочу.

Настаўнік паказаў мне на вольнае мейсца ў першых радох партаў і адвярнуўся ад бацькі. Бацька часта кланяючыся, ламаючы шапку ў рукох, выйшаў із школы. Дзьверы зачыніліся. І, здавалася, разам з гэтым зачынілася ў мяне дыханне.

У першы дзень я пісаў палачкі ў касую лінейку. На дом настаўнік загадаў вывучыць першых дванаццаць літараў з такім разьлікам, каб заўтра, ураньні, я прачытаў іх перад класам.

вернуться

44

Хрестоматия древней русской литаратуры, б. 3.

вернуться

45

Тамсама.

вернуться

46

Беларусь у эпоху феадалізму, том 1, б. 37.

вернуться

47

Слова аб палку Ігаравым.