Выбрать главу

Няма патрэбы распавядаць вам пра усе Більбавы прыгоды гэтай ноччу. Мы ўжо набліжаемся да канца падарожжа на Ўсход, а таксама да апошняй, самай незвычайнай ды вялікай прыгоды, таму трэба спяшацца. Зразумела, спачатку хобіту дапамог чароў-ны пярсцёнак, але ж яго выдавалі лужынкі ў слядах і кроплі, што падалі з адзення, калі толькі ён спрабаваў прысесці ці спыніцца. Да таго ж пачаўся насмарк, і як не хаваўся Більба, заўжды яго заўважалі па здрадніцкіх чыхах, якія ён намагаўся стрымаць і якія вырывалася са страшэнным гукам. Надта хутка ўзварушылася ўся прыбярэжная вёска, але Більба ўцёк-такі да лесу з боханам хлеба, скураной біклагай віна ды пірагом, якія яму не належалі. Рэшту ночы яму давялося правесці мокрым і далёка ад вогнішча, але ж біклага трошачку дапамагла. Хобіт нават крыху падрамаў на сухім лісці, дарма што восень заканчвалася і па начох паветра моцна халадзела.

Прачнуўся ён ад асабліва гучнага чхання. Ужо займалася раніца, а з ракі даносіліся шум і вясёлы гоман. Хутка эльфы-плытагоны пагоняць плыты да Доўгага Возера. Більба чхнуў зноў. 3 яго больш не капала, але ж і скалеў ён! Бедны хобіт пакульгаў да ракі з усім спрытам, на які былі здатныя ягоныя змярцвелыя ногі, і патрапіў акурат у час, каб схавацца за кучаю цабэркаў і не трапіць каму-небудзь пад ногі ў агульнай мітусні. Пашанцавала, што сонца не было, а значыць, не было і ценю, і ўжо зусім незвычайна пашанцавала, што доўгі час не чхалася.

I вось эльфы разам моцна адштурхнуліся жардзінамі. Тыя, хто стаялі ў вадзе каля берага, націснулі і адсунуліся. Бочкі, якія цяпер усе былі ўжо звязаныя разам, зарыпелі і затрашчалі.

— Цяжка гружаныя, напэўна, — прабурчэлі некаторыя з эльфаў. — Надта глыбока сядзяць. Дакладна некалькі паўнюткіх! Калі б іх прыбіла ўдзень, абавязкова б зазірнулі.

— Часу няма! — пракрычаў плытагон. — Штурхай!

I яны паплылі. Спачатку паціху, пакуль не мінулі скалу, адкуль астатнія эльфы адсунулі плыты жардзінамі, а потым спрытней і спрытней, выплылі да галоўнага струменя і панесліся ўніз, уніз, да Доўгага Возера.

Так кампанія ўцякла са скляпенняў эльфійскага караля ды прайшла праз лес, але жывой ці мёртвай — яшчэ пабачым.

Частка 10

ЦЁПЛАЯ СУСТРЭЧА

Яны плылі па рацэ шмат, шмат часу, зрабілася ўжо даволі светла і цёпла. Яны плылі і плылі, і раптам павярнулі разам з ракой уздоўж высокага стромістага мысу, які далёка выдаваўся з левага берага. Паварот быў круты, там> галоўны струмень імчаў пад самай каменнай падэшвай мысу, клакатаў і выплёскваўся хвалямі. Раптам каменная сцяна знікла. Берагі засталіся за спінай. Дрэвы скончыліся. I Більба ўбачыў.

Перад ім шырока разаслалася зямля, па якой блукалі, зліваліся разам і разліваліся зноў розныя рачулкі альбо зусім губляліся ў балотах ды азярынах. Рака расшчапілася на сотні ручаінак, але асноўны струмень заўсёды моцна каціў пасярэдзіне. А далёка з цёмнай галавою ў падранай хмары ўзвышалася Гара! Яе блі-жэйшыя суседзі з паўночнага захаду ды пагорыстая мясцоваць, што злучала іх разам, бачныя не былі. Зусім самотнаю яна зда-валася, і нібы пазірала зверху на лес праз балоты. Самотная Гара! Більба давялося доўга ісці ГІ шмат што пераадолець, каб яе ўбачыць, і, па праўдче кажучы, цяпер яе выгляд зусім яму не падабаўся.

Прыслухоўваючыся да гаворкі плытагонаў ды асэнсоўваючы абрыўкі іх размовы, хобіт хутка зразумеў, што яму ўвогуле пашанцавала пабачыць Гару, нават з такой адлегласці. Хоць і жудасна было блукаць па каралеўскім палацы, і цяпер не надта прыемна (не будзем казаць пра бедных гномаў у бочках пад ім), пашанцавала яму значна больш, чым здавалася. Плытагоны ўсё гутарылі пра гандаль, пра карыстанне воднымі шляхамі І пра тое, што рух па рэках зрабіўся больш ажыўлены, бо шляхі на Ўсход праз Ліхалессе зніклі альбо заняпалі, І што пачаліся сваркі паміж людзьмі з Возера і Лясыымі эльфамі за карыстанне Лясной Ракой і нагляд за берагамі. Тутшшыя землі значна змяніліся з тых часоў, калі гномы жылі пад Гарой. Дні тыя засталіся ў людской памяці толькі няяснымі і амаль казачнымі звычаямі. Значныя перамены адбыліся нават у самыя бліжэйшыя часы, пасля таго, як Гэндальф атрымаў апошнія звесткі пра гэтыя мясціны. Рэкі, што беглі на ўсход, узняліся ад вялікіх залеваў ды дажджоў, здарыўся землятрус ці два (што большасць народу была схільная адносіць да чарговых цмокавых пачварстваў — яго ўзгадвалі з праклёнамі ды таямніча ківалі пры тым у бок Гары). Балоты ды багны пашыраліся ва ўсе бакі. Сцежкі ў іх знікалі разам са шматлікімі падарожнікамі, якія намагаліся знайсці заняпалы шлях праз балоты. Эльфава дарога праз лес, якой па Беарнавай парадзе карысталіся гномы, каля ўсходняга свайго канца гублялася, трапляла ў вусцішныя мясціны, і ёю амаль не карысталіся. Толькі па рацэ і можна было ў бяспецы вандраваць з паўночных краёў Ліхалесся да раўнінаў каля Гары, а раку вартавалі падданыя Эльфійскага караля.

Так што, як бачыце, Більба, у рэшце рэшт, трапіў на тую адзі-ную дарогу, паякой можна было дасягнуць мэты. Напэўна, хобіт, трасучыся ад холаду на бочках, адчуваў бы сябе крыху больш прыемна, калі б ведаў, што звесткі пра перамены на Поўначы дайшлі да Гэндальфа, надзвычай яго занепакоілі, таму чараўнік амаль скончыў сваю далёкую справу (пра якую тут мы распавя-даць не будзем) і рыхтаваўся ехаць на пошукі Торынавай кампаніі. Але ж Більба гэтага не ведаў.

Ведаў ён толькі, што рака цвірчыць і булькоча без краю і канца, што ён галодны і хворы на жудасны насмарк і што Гара не надта прыемна набліжаецца і, здаецца, пазірае на яго ўсё болыл пагрозліва ды жахліва. Праз нейкі час, аднак, рака павярнула на поўдзень, Гара зноў зменшылася, і нарэшце, калі сонца схілілася да захаду, берагі зрабіліся камяністыя, усе заблудныя рачныя струмяні зноў сабраліся разам у моцную, глыбокую плынь і панесліся з вялікай хуткасцю.

Сонца хавалася за гарамі, калі пасля яшчэ аднаго павароту на Ўсход лясная рака рушыла ў Доўгае Возера. Улівалася яна праз шырокае вусце, рыхтык браму, з абодвух бакоў азначанае высокімі скаламі, каля чыіх узножжаў ляжалі кучы галькі. Доўгае Возера! Більба і ўявіць сабе не мог, што возера можа выглядаць такім агромністым. Такім яно было шырокім, што супрацьлеглыя берагі здаваліся маленечкімі, і такім доўгім, што паўночны край, які ляжаў у напрамку Гары, зусім не быў бачны! 3 мапы Більба ведаў, што там бегла ад Долу рака Струмяніца, якая разам з Лясной Ракой і напоўніла некалі вялізную і глыбокую скалістую даліну. 3 яе паўднёвага краю моцны струмень, што ўвабраў ваду дзвюх рэк, магутным вадаспадам абвальваўся з высокага адхону ды імчаўся да нявядомых земляў, на Поўдзень. Ціхім вечарам гул вадаспаду гучаў, як далёкі, але пагрозлівы роў.

Непадалёк ад вусця Лясной Ракі стаяў дзіўны горад, які ўзгадвалі эльфы-пакаёўцы з каралеўскіх кладовак. Пабудаваны ён быў не на беразе, хоць і там стаялі некалькі пуняў ды хацінак, а проста на вадзе. Ад віхураў моцнай рачной плыні яго захіляла скалістая каса, за якой утварылася спакойная затока. Вялікі драўляны мост цягнуўся з берага туды, дзе на вялізнай колькасці драўляных паляў быў пабудаваны горад, не эльфійскі, а чалавечы, тых дзёрзкіх людзей, якія адважыліся жыць у цені захопленай цмокам гары. Яны няблага жылі за кошт гандлю: тавары везлі па вялікай рацэ з Поўдня, потым цягнулі паўз вадаспады ў горад. Але ж у старадаўнія часы, калі горад Дол квітнеў ды быў замож-ным, азёрныя жыхары мелі сапраўднае багацце і моц ды трымалі цэлы флот на возеры. Былі і золата са скарбамі, і ваяры ў бронях, былі войны і вялікія здзяйсненні, пра якія цяпер засталіся толькі паданні. I горад быў большым. Рэшткі ягоныя яшчэ можна было бачыць па беразе, калі ў засуху спадала вада.

Аднак людзі памягалі няшмат. Некаторыя, праўда, спявалі песні пра гномскіх каралёў Гары, пра Трора, Трэйна з Д'юрынава роду, пра з'яўленне цмока і пра гібель уладароў Долу. Спявалі і пра тое, што Трор з Трэйнам павінны некалі вярнуцца, і золата паплыве па рэках праз горную браму, і ўся навакольная зямля зноў напоўніцца смехам і новымі песнямі. Але, зразумела, пры-емныя паданні не надта ўплывалі на штодзённае, звычайнае жыццё.