Выбрать главу

Але ты крочыш у цёмных краях

Дзе скрошыш мару ў гiдкі прах

Дурніца не бяры

Тое, што бярэш звычайна

Харыбда

Шукаю, знаходжу, гляджу ў каханыя вочы.

Да занятку гэтага мабыць і дзяцел ахвочы.

І тут прысуд як крыштальны посуд.

Суд кахання вызначае табе меру пакут

Тваё каханне лашчыць цябе

Але ты ўсё роўна ахвяра яе

Той Харыбды пачуццяў!

Тваё каханне з'ядае цябе, як рыбу спрут.

Крошыць, як Тайсан, што робіць спурт.

Ты забіваеш сябе ім, як Курт.

Вядома як Кабэйн, не-е-е-е Ванегут

Ад гэтай справы табе спярша гуд,

А потум не гуд.

Тваё каханне тут нават амаль Робін Гуд.

Амаль бо адбірае былое жыццё ў бедных і ў багатых,

а пасля як выхавалка ставіць у кут.

Оў!

Атрута

Ты зноўку цягнеш гэты дрот

Дзе сэрцы атачае плот

Шыпы з металу на гады

Ад болю ён звініць тады

Калі ты кубак п'еш вады.

Марской вады

Атрута з соллю, для растання

Бо ты не ведаў слёз кахання.

Ты для журбы знаходзіш слот

Каханне нібы Асфалот

Цябе пранесла скрозь сады

Дзе горкі плён як знак бяды.

Калі ты кубак п'еш вады.

Марской вады

Атрута з соллю, для растання

Бо ты не ведаў слёз кахання.

Калі ты кубак п'еш вады.

З атрутай,

З атрутай кахання.

Калi…

Рыфмаваны пераклад подпісаў да абраза «Танец смерці» з манастыра брыгітак

Абраз «Танец сьмерці» знаходзіцца ў гродзенскім кляштары брыгітак i з'яўляецца ўнікальным для Беларусі творам мастацтва. Твор яўляе серыю сатырычных сцэн з рыфмаванымі польскімі подпісамі. Глядач можа ўбачыць тут важных рэлігійных і свецкіх уладароў, якія ўдзельнічаюць у танцы са смерцю. Аўтар такім чынам прапагандуе ідэю тленнасці існага і роўнасці перад смерцю ўсіх саслоўяў грамадства. Падобны канцэпт быў папулярны ў сярэднявечнай Еўропе, але выкарыстоўваўся і ў эпоху барока. У Рэчы Паспалітай, і асабліва ў ВКЛ, вядома няшмат твораў гэтай тэматыкі. Можна вылучыць, да прыкладу, скульптуру смерці ў віленскім касцёле Св. Пятра і Паўла, каля ног якой ляжаць кароны зямных уладцаў. Аўтарам гродзенскага палатна «Танец сьмерці» меркавана з'яўляецца Францішак Лекшыцкi. Гэтаму мастаку прыпісваюць і аналагічную карціну ў Кракаве, але варыянт з польскага горада — блізкая копія адной з нямецкіх гравюр, а вось гарадзенскі варыянт мае значныя адрозненні. Замест цэнтральнай сцэны карагода, як у кракаўскім і нямецкіх варыянтах, у цэнтры брыгiтскага твора размешчаны чэрці, якiя ловяць людзей вудамі ў нейкім вадаёме. Прынадамі выступаюць сімвалы зямной улады — кароны. Адзін з чарцей мочыцца на габрэя. Карціна, такім чынам, фіксуе антысеміцкія настроі тагачаснага духавенства. Акрамя таго, у цэнтральнай частцы змешчаны «прадстаўнікі станаў» і галава д'ябла, вывяргаючая полымя. Сярод іншых персанажаў, якія атачаюць цэнтральныя сцэны, варта вылучыць Даму — яна адсутнічае на карціне ў Кракаве. Цэнтральным персанажам большасцi мініяцюр з'яўляецца Cмерць, якая танчыць і з самымі ўплывовымі людзьмі, такімі як Папа Рымскi і Iмператар, і з прадстаўнікамі ніжэйшых саслоўяў — Cелянінам і Блазнам. Гродзенская карцiна мае гарызантальны фармат, кракаўская — вертыкальны. Разам з тым, вершаваныя подпісы «Танца смерці» з Кракава ў асноўным адпавядаюць гродзенскім, хоць ёсць і адрозненні.

Можна дапусціць, што прататыпамі для некаторых персанажаў служылі рэальныя гродзенцы. Аднак не месца стварэння, не дакладная датыроўка твора невядомыя спецыялістам. Гіпатэтычна абраз датуецца другой паловай XVII стагоддзя.

Цэнтральныя сцэны

Усіх станаў добры сход

Смерць сплятае без турбот

Жывучы заўсёды танчым

А што блізка смерць не бачым

Шчаслівы той хто ад гэтых скокаў

Адпачне паміж неба аблокаў

Няшчасны той хто ў пекла зляціць

Ён дарэмна журботна крычыць

Папа Рымскi

Хоць у цябе ёсць тры кароны

Няма ад смерці абароны

Хай табе ойча гэта не міла

У гэтай п'есе сыграеш шчыра

Iмператар