Выбрать главу

— Запамятайце, хлопцы, што вам скажу! — крычаў да іх, гарцуючы псрад калопай на выпешчаным беланогім буланчыку з хвастом бытта з саломы ды з выгнутай па-лебядзінаму шыяй.— Сапраўдны мужчына паспытвае толькі дзве прыемнасці — на грудзях у сімпатычнай жанчыны альбо на хрыбце ў добрага каня! Сядло для нас — сярэдзіна свету, а зямлю замяняюць страмёны!

I, вядома, у адно і другое «касіно» маладыя і старыя афіцэры кожны вечар прыводзілі прыгажунь — апранутых, як лялечкі, ва ўсё новае, распрамененых, маладзенькіх і рагатлівых.

3

А яшчэ на вуліцы Гувера тырчалі прастытуткі.

Маючы адзіную забазу, салдаты з адпускнымі паперкамі ў кішэні, напуцаваўшы чаравікі, бегалі туды вечарамі, як па вёсках хлопцы лёталі на музыкі.

Не адставаў ад іх і Лаўрэн.

«Ух, сколькі было там гэтых самых прастытутак. Полек і немак[15]. Яўрэек і рускіх. Ладных і брыдзёрных. Маладых і старых. Рослых і каратышак. А ўсе мелі чорныя кніжачкі, куды дактары ставілі ім адзнаку аб праверцы. За царскім часам, казалі, дзеўкі правяраліся кожныя дзесяць дзён, а за палякамі ўжэ — аж па два разы на тыдзень, і ўлік быў больш дакладны. Бессаромныя — ліплі, бы тая смала. Так і сунулі табе пад самы нос тую кніжачку з апошняй праверкай, каб ты яе не баяўса, ды ішлі за мужыком нават за пяцьдзесят грошай.

Прыглядзішса да каторай — нармальная зусім дзеўчына, у вачах — ні сораму, ні вінаватай усмешкі. Прызваіто апранутая, у кожнай шчз нават «андуляцыя»[16]. Паводзілі сябе нібы ў майстэрні ці краме — свой занятак трактавалі як звычайнае рамяство. Яшчэ іпшая, зараза, пекная. Каб у магазіне ці на вуліцы наступіў такой на ногу, не ведаў бы, як вінаваціцца...»

— Кавалерове маюць запалкі? — з фрывольнай гуллівасцю чаплялася такая да салдата.

— Паненцы пшыпаліць?

— Ты хоць курносы, а — здагадлівы!

— Но, но-о!.. А пшыпаліць да-аць можам! — падхопліваў «пароль» чарговы ахвотнік да сустрэчы і адразу адпраўляўся з ёю ў стары парк.

Аднойчы яны з Васілём пайшлі на Нёман шукаць Бельскую. Не то гарадскія, не то вясковыя дзве дзяўчыны, таксама з «андуляцыяй», у шэрых плашчыках і з рыдыкюльчыкамі, спаткалі іх, як братоў. Адна добразычліва пацікавілася:

— Панну Зюту вам? Занятая!

— З кліентам якраз!— удакладніла другая.

Васіль аж змяніўся з твару.

— Вы дамаўляліся?— паспачувалі яму.— Дзісяй работы мае многа, прошэн пана, ніц не зробіш!

I з аголенай праматой далі зразумець, што гэтую самую Зюту ахвотна могуць.

I далей у паводзінах дзевак прабівалася спачуванне да сяброўкі, салідарнасць ды гатоўнасць абараніць. Лаўрэн выразна пачуў, як шэптам перагаворваліся:

— З кім яна цяпер?

— З Драздоўскім.

— Ма-атко бо-оско! Гэты — патрабава-альны!

— Та-ак. Покуль адпусціць, душу з яе выме!

— Хо-олера я-асна!..

Васіль слоў іхніх не чуў — за гэты час супакоіўся. Дзяўчаты ўжо хлопцам як бы і спадабаліся. Абодвум цяпер не хацелася іх пакідаць.

На прапанову замены Лаўрэн перад развітаннем не то жартам, не то ўсур'ёз тады кінуў:

— А мы, паненкі, не супроць і вас, але ж не маем капіталу!

Дзеўка бесцырымонна адрэзала:

— Тут вам не дабрачыннае таварыства!

— Не багадзельня! — дадала другая.

Першая пакпіла:

— Шчэ — у доўг захочаце?

Толькі цяпер абодва далі драла.

Зюта Бельская — пышнацелая і каравокая — слыла сярод іх каралевай. Гэтая брала з кліентаў аж па два злотых, таму была не надта даступнай для салдат — прымала капралаў і харунжых. Якім чынам гэта зрабіў, цяпер невядома ды і не так істотна, але ж той самы Васіль Шпак да красуні ўсё ж такі падлабуніўся і нават паступова заваяваў. Пасля службы ў войску завёў у свае Масаляны ды справіў з Бельскай вяселле.

Масалянцы казалі — першыя гады абое нават палюдску жылі. У Шпакоў нарадзіліся дачка, сын і зноў дачка. Зюта аказалася чулай мацерай і руплівай гаспадыняй. З каравокай полечкай Васіль, мажліва, і да старасці гэтак дацягнуў бы, калі б не вёска са сваім дурным прыставаннем.

Гадоў з дзесяць пасля Васілёвай жаніцьбы раптам з хаты ў хату па Масалянах папаўзла чутка — хто такая Зюта і адкуль. Людзі адразу да кабеты перамяніліся. Болей не стаў яе ніхто браць за куму. Не запрашалі на вяселлі. Не пазычалі ўжо ў Зюты ні солі, ні запалак, ні рэшата. А тады пачалі прыпісваць ёй, бы вядзьмарцы, неўраджай лёну і каноплі, паморак свіней і слабыя ўдоі.

Якраз пачалі падрастаць дзеці. Вясковыя аднагодкі на малых «шпачанят» абрынулі абразлівыя мянушкі. Як іх ні абаранялі настаўнікі, а далей другога-трэцяга класа дзеці Васіля не вытрымлівалі — школу адзін за адным кідалі.

вернуться

15

У даваенным Гродне дзесяць працэнтаў насельніцтва былі немцы

вернуться

16

Шасцімесячная завіўка (польск.).