Фігу з макам хлопцы выйгралі.
Мала таго.
Калі можно казаць пра якіясьці грахі перад богам, каб ён на самай справе быў на тым небе, то сыны зрабілі грэх найбольшы — дапамаглі не каму-небудзь — свайму роднаму бацьку стаць абсалютно нікому не патрэбным, пустьгм дармаедам. А мог бы, хлопцы, і ваш стары таксамо быць Аляксеевым. Хібо ваш — у чым-небудзь горшы? Напэўно, мог бы! Ну, мажліво, і не зусім такім ужэ надто слаўным, як той з вітрыны, а ўсё ж такі...»
4
Крочыў цяпер Лаўрэн ад вітрын, а дурны настрой агортваў яго з новай сілай, і ўсё навакольнае бачылася яму ўжо, як у крывым люстэрку.
У парку зелянела сакавітая, густая трава. I было яе пару гектараў. Лаўрэн са шкадаваннем падумаў:
«Тако-ое дабро гіне! Сколькі ж тут можна было б пракарміць кароў! Якую цыстэрну малака яны далі б! Хібо ж пашкодзіло б каму, калі б ранак тут сабе пахадзіло з дзесятак рагуль пад наглядам пастуха? Такая людская паша, а — марнее занішто! Унь, дзе ніклая трава, бялее і дзяцелінка, а таксамо згібне! Там жа, напэўно, мурог! Рабіць з яго сено і даваць каню, то будзе сыты, што ад аўса!»
У скверы гэтую самую траву стрыглі машынкі. Тры пстрыкалкі дымілі сінім смуродам, часта ламаліся ды траскацелі, бы матацыклы, што хоць ты затыкай вушы. З апаратамі дужаліся юнакі ў здатных куртачках.
«Які дурань гэтыя машынкі прыдумаў? Я ж па расе адзін за ранак паклаў бы сваёй літоўкай увесь гэты абшар у пракосы і не надто намэнчыўса б. З гэткай сакавітай кашанкі можно пару капіц добраго сена нарабіць. А пстрыкалкі гэтыя? Патрашчаць, патрашчаць, траву пабрыдзяць, бы сечку, на ўвесь сквер расцярушаць дзецям для забавы, і ёй — капут. Другой работы не маюць гэтыя людзі, ці бянзін у іх лішні?! Цьфу, каб вы згінулі!»
Успамінаючы часамі шасцідзесяцігадовай даўнасці тоўстых дзе-вак з лыткамі, як збанкі, і хлопцаў з няўклюднай хадой, з перакоша-нымі ад цяжкай работы плячыма, ён часта захапляўся статнасцю фігур у сучаснай моладзі. У цяперашніх адчувалася больш сілы, чым патрэбна было ім, каб насіць сваё звітнае цела, і хадзілі ўсе яны, не датыкаючыся зямлі.
Заспеўшы і зараз каля фантана выфранчаных ды галаслівых юнакоў і дзяўчат, ён з непрыяззю ўжо падумаў:
«Усё швэндаеце? Усё красуецеса, марожанае ды цукерачкі ліжа-це? А калі ж вы працуеце?!»
На галінках бэзу трапіла яму на вочы нейкая ануча. Лаўрэн са злосцю сарваў яе ды шпурнуў на кучу сухога лісця. Па тым, як пад яго рукой разлезліся збуцвелыя ніткі, вызначыў — ануча, напэўна, вісела тут яшчэ і зімой.
— Столькі народу праходзіць сюдой кажнюткі дзень, і няма ніко-му дзела! — прабурчаў з прыкрасцю, бытта ў яго хтосьці ўкраў неш-та.— I куды толькі павернуты ў вас вочы?! Рукі ў вас адпалі б, калі б анучку адкінулі? Нічого з імі не здарыласо б! Вы ж амаль усе мужыц-кія дзеці ды ўнукі, вы ж павінны ведаць усяму гэтаму цану, чаму ж хутко так папанелі?!
Праходзячы неяк каля універмага, ён туды заглянуў ды набыў сабе мандаліну за шэсць рублёў. Дома, настроіўшы сяк-так інстру-мент, пачаў браць акорды ды з радасным здзіўленнем заўважыў — яшчэ, здаецца, тое-сёе памятае, толькі трэба добра патрэніраваць пальцы. Неўзабаве пасля першай сусветнай вайны Лаўрэн удзельнічаў у струнным аркестры, калі ў Зялёнай Даліне існавала «Грамада»[18].
Закрыўшыся з новенькім інструментам у дзіцячым пакоі, стары некалькі дзён запар вытрэнькваў «Свеціць месяц», «Камарынскую», «На сопках Маньчжурыі», польку «Юрачка», марш «Палтава» ці «Лявоніху», успамінаючы з сумнай тугой на душы, як іхняя кампанія на чале с Кавальцом Макарам хадзіла некалі па вёсках з канцэртамі. Слых Лаўрэн меў неважнецкі. Адзеравянелыя пальцы не слухаліся. Але ўспаміны да таго былі хвалююча-прыемнымі ды мілымі сэрцу, што ён забыўся пра ўсё на свеце. Ды ўвайшоў да яго з транзістарам Уладзік і параіў бацьку занятак кінуць.