Выбрать главу

Тады падала чырвоныя гваздзікі.

Цяпер вучні пляскалі больш дружна ды зараз жа рванулі з класа на перапынак. А рванулі з такім грукатам ды гвалтам, з такім імпэтам, што аж дзіва брала, як школьны будынак іх вытрымлівае — таму хіба, што зусім яшчэ новы.

Гэтым часам Лаўрэна агарнула нездаволенасць сабой, расчара-ванне і нейкая горыч.

Ну, навошта яму «доўгія-доўгія гады жыцця», пра якія, мабыць, шчыра гаварыла настаўніца?

Што ён, што Кіра, што Уладзік з Паўлам спадзяваліся ад гэтай сустрэчы, чаго ад яе чакалі?

Яшчэ Лаўрэн адчуў неадольную тупую стомленасць, якой не ведаў, мабыць, пасля найцяжэйшай работы. Не мог сабе нават і ўявіць, як зараз узнімецца на ногі ды пойдзе.

А ісці трэба. Не заставацца ж тут назаўсёды. Толькі ж — куды ісці ды чаго?

ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ

ДЗЕ СТАРЫЯ ЗНАЙШЛІ САБЕ КЛУБ

1

Цяпер некаторыя вельмі дзівяцца, што да вайны ў Гродне было аж так многа касцёлаў, цэркваў ды іншых культавых будынкаў, і ўсе яны працавалі на поўную нагрузку[43].

Зараз будынкаў такіх куды менш. Затое ледзь не на кожным кроку павырасталі шыкоўныя палацы і дамы культуры, фінскія сауны і палацы спорту, салоны для дыскатэк. Некаторыя — з мармуровымі калонамі ды сходкамі. Іншыя — з шыкоўным аксамітам крэслаў, расстаўленых пад лінеечку ў прасторных, як футбольнае поле, глядзельных залах з паркетнай падлогай, тоўстымі ходнікамі і ды-ванамі. У іх — люстэркі на ўсю сцяну, як у балетных студыях, у вестыбюлях — электронныя робаты для адмысловай гульні ў лётчыка, капітана карабля, паляўнічага і ракетчыка; у агромністых падвалах — басейны, выкладзеныя метлахскай пліткай.

А ў кожнай такой установе шматлікі Штат — па пятнаццаць, па дваццаць, па дваццаць пяць і больш чалавек.

Што ж, без спецыялістаў і людскога догляду такія ўстановы з дарагім абсталяваннем існаваць не маглі б і дня, а грошай на абсталяванне для гэткіх устаноў нам не шкада. Туды пасылаем сваіх дачок і сыноў. Туды водзім унучак і ўнукаў вучыцца музыцы, гімнастыцы, балету, эсперанта, стэнаграфіі ці вышыўцы. Кожны вечар моладзь валіць туды валам на танцы, канцэрты «Раніцы», «Песняроў», «Рэчанькі». і «Курпе Зялёнэ», на прагляд кінафільмаў, на выступленні фокуснікаў, артыстаў цырка, гіпнатызёраў, эстраднікаў, на спатканні з пісьменнікамі.

Днём установы пераважна пустуюць.

Мала дзе на планеце Зямля людзі дасягнулі такіх поспехаў у галіне сацыяльнага забеспячэння для ўсіх ветэранаў працы, як у нас. Нашы старыя, дзякуй богу, не галодныя. Усе прыстойна апранутыя, з грашыма — маюць іх і ў кішэнях, і ў ашчадных касах на кніжках. Яны з жыллём, пад наглядам медьшынскага персаналу, а выходзяць на пенсію гадоў на пяць і нават на восем-дзесяць раней, чым у перадавых краінах Еўропы і Амерыкі.

Толькі замала мы пранікаем у сэрцы і думкі старых, таму і не ведаем, ды і многім з нас нават у галаву не прыйдзе, што людзі старыя надта часта не знаходзяць месца для духоўнага прытулку. Некаторыя з іх валэндаюцца, бы лунацікі, ад сквера да сквера, ад лавачкі да лавачкі, ад двара да двара, ад пад'езда да пад'езда, ад Пышак да Мелавых гор і мастоў — старога і новых, ад форта аднаго да другога. Гэтак — пры добрым надвор'і.

А ў слату куды ім сябе падзець?

Старасць, у рэшце рэшт,— працяг тае самае маладосці. Калі ты яшчэ менш-больш нармальны чалавек, калі не зламала цябе цалкам хвароба, не прапіў мазгі, то захочацца і табе харастза, душэўнага камфорту — адпаведнага месца, дзе можна было б выказаць сваю больку ці радасць і падзяліцца навіной.

Лёгка сабе ўявіць, што атрымалася б, калі б дзесятак такіх бабуль і дзядоў уздумалі схавацца ад дажджу ды гаворку аб сваім жыцці-быцці вырашылі прадоўжыць у прытульнай цішыні, сярод паркетнага шыку і ззяння люстраў, на мяккіх крэслах і малінавым аксаміце — у пустых днём вялізных вестыбюлях, у гэтых раскошных фае багатых палацаў і дамоў культуры хімікаў, тэкстылыпчыкаў, будаўнікоў, тытуньшчыкаў, чыгуначнікаў ці прадзільшчыкаў! I падумаць страшна, што атрымалася б у сёкняшнія дні — у перыяд такой інтэнсіўнай міграцыі старых,— калі б зараз касяк бабуль і дзядоў паспрабаваў днём схавацца ў гзтыя мажныя пустыя будынкі, якія і выраслі ў нашым горадзе, дзякуючы ўпартасці, мазольнай працы і мудрага клопату аб нашчадках нашых старых!

вернуться

43

Усяго да 19З9 года ў Гродне налічвалася цэркваў і касцёлаў — дванаццаць, сінагог і. малельных дамоў — амаль шэсцьдзесят, мячэцяў — адна (на 5О тыс. насельніцтва)