Выбрать главу

Не пазбегне ваеннага ліхалецця і добры знаёмец Макар Богдан. Праўда, праз некаторы час зможа (верагодна, па хваробе) адрабіцца ад фронту. Аб усім гэтым паведаміць у паштоўцы ў сакавіку . Ён спытае і пра другога таварыша па турэмным зняволенні: «Где то теперь подвизается Якуб Колас?».

Вялікія палітычна-сацыяльныя зрушэнні ўскалынаюць краіну. Ломяцца старыя ўстоі і парадкі, і новае — за чым праўда і жыццё — здабывае сабе дарогу. Хто б мог, скажам, падумаць ці паверыць раней, што селянін Макар Богдан, у якога рэдка траплялася лішняя капейчына, праз колькі месяцаў будзе ўдзельнічаць у сялянскім з’ездзе ў Менску, будзе абраны ў яго выканаўчы камітэт і стане старшынёй свайго валаснога камітэта (Парычская воласць), — аб чым сам і паведаміць Карусю Каганцу пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў траўні .

А пісьменнік тым часам выбіраецца на родную Койданаўшчыну — бліжэй да Менска, дзе вырашаўся лёс яго нацыі. Нібы другое дыханне адкрылася ў Каруся Каганца — ён абыходзіць усіх знаёмых, сустракаецца з сотнямі работнікаў, тлумачыць і пераконвае…

«Я памятаю Каганца з ., калі ён пасьля Лютаўскай рэвалюцыі пехатою прыйшоў у Менск з свайго хутару пад Койданавам... У яго быў выгляд імяніньніка: радасны, бадзёры, хоць яму было ўжо за 50 гадоў. “Вось цяпер надышоў час i нам, беларусам, працаваць”, — гаварыў ён», — такія паказальныя ўспаміны пакінуў у . Змітрок Бядуля (Бядуля Зм. Карусь Каганец (Kaзiмip Кастравіцкі) // Зьвязда, 1928, 20 мая).

«…Мы другъ другу пишемъ письма — действительно въ знаменательное время, — прызнаваўся М. Богдан. — Это время будетъ служить людямъ — какъ живой социальный символъ <…>. Память о тебе у меня светла. И въ хорошіе минуты я часто вспоминалъ тебя. И я въ душе говорилъ — хорошо, если бы былъ со мною Костровицкий… Пало самодержавное иго, добились, такъ сказать, политической свободы, но ещё много, много предстоитъ борьбы, чтобы добиться экономической свободы; коротко говоря — “земельки”. <…> Теперешняя свобода и ликованіе похоже на ту деву, которую ты рисовалъ в тюрьме… Она улыбаиться и манитъ, но ещё великая пропасть впереди добраться до нея…».

І як ні цяжка ўсведамляць, прорва тая пашыралася з кожным новым днём… 3 сакавіка ў Брэсце падпісаны «мірны дагавор», які па-жывому раскроіў Беларусь на часткі. Адно радасцю засвяцілася душа 25 сакавіка, калі прыйшла вестка аб абвяшчэнні незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

…І праз два месяцы, калі ўся абуджаная прырода буяла і красавала жыццём, на 51-м годзе цела нястомнага адраджэнца адолела смерць — 20 траўня .

Ён — навекі ўжо грамадзянін БНР — памёр раптоўна (у хаце нікога не было) у cвaix родных у Прымагіллі, i нават жонка i дзеці не змаглі прыехаць на яго пахаванне. І ніхто з сяброў…

Можа, так і лепш: для ўсіх сваіх наступнікаў Карусь Каганец застаўся жывым — і прыкладам, і натхненнем. А шчырая травеньская квецень стала яму вечным надмагільным вянком…

Праз колькі дзён беларускія газеты змесцяць на сваіх першых старонках скупыя словы жалобных спачуванняў:

« † Казімір Кастравіцкі, іначэй Карусь Каганец скончыў свой жывот чысты для дабра людзей 20.05.1918 р., прыняўшы сьв. Сакрамэнталіі ў фальварку Юцкі Койданаўскай воласьці; пахован на радзінным цмэнтару ў Новасёлках. Даводзяць да ведама жонка, дзеці, браты і сёстры».

«Пайшоў да Бога адзін з нашых найстарэйшых піанэраў беларускага адраджэньня, пісьменьнік Каганец, — паведамляла газета «Беларускі шлях», якую рэдагаваў паэт і грамадскі дзеяч Алесь Прушынскі (Алесь Гарун). — Жыўшы ў адным з самых глухіх куткоў Беларусі, наш дарагі і паважаны таварыш тварыў свае найлепшыя беларускія песьні, якія цяпер паложаны на музыку. <…> У творах Каганца адбіваецца тая старасьвецкая Беларусь, атуленая пушчамі, лугамі, абвеяная казкамі мінулых зруйнаваных замчышчаў беларускіх князёў. <…> Карусь Каганец меў вялікі ўплыў на ўсіх маладых беларускіх пісьменнікаў сваім бязьмежным каханнем да роднага краю, роднай мовы. Ён лічыцца духоўным бацькам усіх прадстаўнікоў беларускага руху. <…> Маці Беларусь цябе ні забудзе, і твая сьветлая магіла будзе заўсёды красаваць вянкамі, паложанымі тваімі шчырымі братамі па працы і думках…» (Беларускі шлях, 1918, 24 мая).

Магіла Каруся Каганца сцішылася ў былым маёнтку продкаў Кастравіцкіх — Навасёлках, — бліз колішняй каплічкі-ўсыпальні дзядоў-прадзедаў. Усыпальні, якой яшчэ не крануліся рукі тых, «кто был никем». Усыпальні з тоўстай драўлянай столлю, з вузкімі вокнамі ў нізкіх сценах, з якіх яшчэ не пазбівалі партрэты ў дубовых рамах і пліты з вялікімі і скупымі надпісамі: