Выбрать главу

Эдуард Акулін

КРЫЛО АНЁЛА

Падрыхтаванае на падставе: Акулін Эдуард, Крыло анёла. Вершы, акрапаэмы, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1995. — 174 с.

Рэдактар: К. Я. Жук

Copyright © 2013 by Kamunikat.org 

Па той бераг Сожа...

* * *
Пачатак, радзіны, корань. Зярнятка, сцяблінка, гай. Пярынка, крыло, гайворан. Крывіч, крывічане, Край.
* * *
А буслы белы гонар маюць... У гняздо не кладзіце хлеба. Птушкі гэтыя не паміраюць. Іх сабе забірае неба.
На змярканні над роснай пожняй высакосны свой круг азначаць. I найменне яму — апошні, і ніхто болей іх не ўбачыць.
* * *
Жыццё паходкай грандыёзнай аднойчы перагоніць нас I знікнуць — быццам бы не час. I існаванне — невыносна.
Нам застанецца толькі марыць, замольваць даўнія грахі... А скульптар-час кладзе на твары як дзень — дык новыя штрыхі.
* * *
Памяць мая — бумеранг Полымя помніць воск. След ад слязы на твары гравюра на нечы лёс.
Нясвіжскі замак
Дах, як бок старога язя, да абеду, што на стол, падавалі слугі князю — шмат азёраў навакол. На валах — турысты валам. Вежаў гожых незалежнасць. Пагражаючы скандалам, беларусу госць з Літвы штось крычыць пра прыналежнасць...
Параслі быллём ірвы.
Мір
Мірскі замак— замок дарог. Праз стагоддзі сябе збярог. Шмат за век свой чаго пачулі ваяўнічыя машыкулі. Зацярушваліся байніцы камянямі — траплялі кулі... Час — няўмольны. Ен нявечыць, разбурае, паліць, лечыць. Замак Мірскі, ты, як нацыя, трапіў у рэанімацыю.
Ішкалдзь
Спічастыя дзверы. Спічастыя словы. Спічастага даху палёт адмысловы.
Увысь, дзе яснеецца неба палоска, над хмурым імшарам, над сцішанай вёскай.
Уровень з пакрова-на-нерльскім імпэтам касцёл беларускі лунае над светам.
Ля барэльефа Яна Чачота
Аплавілі кветкі пліты. Раз'ясніўся позірк цьмяны... Знаць, хтосьці з паспалітых згадаў нарэшце Яна.
Францішак Скарына
Полацк поўны саборным звонам. Душы поўніць нябесным страхам. Ад Сафійкі плывуць іконы, люд на неба глядзіць у жаху.
Хтось спяшаўся грахі замольваць, хтось зграшыць напаслед крыху... А ўгары на вачах паволі сонца тухне на паўшляху.
Цэлы горад схіліў калені, калі голас пачуўся Твой... Ты з'явіўся ў пару зацьмення, каб народ асвяціць сабой.
Слова Паўлюка Багрыма
3 сэрцам, скрухай наўспрах збалелым, і душой, што спаліў агмень, мой народ, пілігрым аслеплы, што не выйдзе з начы на дзень.
Вецер торбай махае зрэбнай. Ні маленнем, ні скаргай-словам не папросіць сабе збавення: рот нішчымны — укралі мову.
Безгалосы, як свет магілаў, цягне крыж на сабе пакутны. Сэрца прысак раздзьмуць у сілах толькі горана ўздых магутны.
Францішку Багушэвічу
Якая за праўду плата, ці можаш, Мацей, сказаць? А хіба бывае праў да у краі, дзе душы спяць?
Якая за волю плата, ці можаш, Мацей, сказаць? За волю крывёй адплата, не шкода й жыцця аддаць.
Якая за мову плата, ці можаш, Мацей, сказаць? Жывуць у ёй воля й праўда, і нельга яе адняць!
Музыка
І
А потым, пасля як-небудзь памяць па складу рэха азавецца раптоўнай ў нас. Не раз, не два і не тры... Слёзы не варты твару. Трэба умець спатоліць — нават калі ад болю. Прыгожае не знікае,— яго забірае вечар... Неадольнае нас нявечыць.