Выбрать главу

Не прапалі дарам і сьлезы, пралітыя па дыктатарах, што з саркафага трапілі на беларускую зямлю. Зямная Куля адфільтравала сьлёзы і геолагі адкрылі падземнае мора чысьцюткай вады, якая ў той час стала даражэй за газ і нафту. Па ўсёй краіне шчыльна паўсталі вышкі, з якіх качалі ваду, нафту і газ. З самалёта зямля нагадвала скуру вожыка. Усе вядучыя краіны сьвету пабудавалі з Беларусі вадаправоды.

І зажылі беларусы лепей, чым арабы ў у сваіх Эміратах.

Толькі старыя сумавалі па тых часах, калі яны вырошчвалі на сваіх сядзібах гародніну. На лазерных дысках яны слухалі парсючковае рохканне, пеўневыя сьпевы і мычаньне кароў, і сьлёзы каціліся па іх шчоках на клавіатуру кампутараў. А за вокнамі на месцы былых град і хлявоў, тырчэлі мінівышкі, як тырчаць часнык і цыбуля.

Праўда, праз некаторы час санкантроль заходніх краін зафіксаваў у беларускай вадзе наяўнасць невядомых псіхатропных крысталаў і запатрабаваў часова перакрыць вінцілі да правядзення комплекснага аналіза. Пусьцілі нават чуткі, што ў беларускай вадзе шмат яшчура і радыяцыі. Але ўжо было позна. Кіраўнікі краін Захаду адчулі, як з кожным годам ужываньня вады з Беларусі расьце да іх любоў выбаршчыкаў, узвышаюцца рэйтынгі. Усе яны правялі рэферэндумы і перамаглі па пытаньні неабмяжаванага терміна прэзыдэнства. Пасля чаго самые прынцыповыя грынпісы зьніклі няведама куды. Дасьледчыкі заўважылі, што менталітэт жыхароў краін Захада ўсё больш стаў нагадваць беларускі характар, а мова ўсё больш пазычала беларускіх слоў, робячыся трасянкай.

Вы спытаеце: «А што стала з каменнымі пэнісамі, якія пападалі з Чарнобыльскага саркафага і глыбока ўвайшлі ў зямлю?» Зямная Куля з іх апладнілася фаласавай беларускай душой. Кожны мужчына лічыў сваім абавязкам не толькі пабудаваць дом, пасадзіць дрэва і вырасціць сына, а таксама абавязкова адкапаць каменны пэніс і паставіць яго ў хаце на пачэснае месца. Бо наступствы Чарнобыля падкасілі мужчынскую моц беларусаў, а чароўны амулет вяртаў і бараніў яе.

Гэта было пазней, а тады ад ўдару Перуновай маланкі Ідалы-пенісы, што паўсталі ў лясах з клонаў Сьмерці і ад сітнічка Дажджбога ператварыліся ў сухастой.

З прыапава сухастою ў самую доўгую зімовую ноч беларусы будуць выкладаць крыжы над вірамі і паліць, каб не ўздымаліся на Беларусі больш Ідалы і не тужылася ў нялюдскіх высілках сьмяротных народзінаў Кашчавая.

А Сьмерць ад болю, што не атрымался набыць Боскую ўладу, што каханьне шчырага беларуса не падуладнае ёй, ад адмысловага прыапава абраду зайшлася ў жудасным рыку, ад якога па ўсёй краіне пранёсься ўраган; ён зрываў з дамоў дахі, вырываў з карэннем дрэвы і клаў слупы. Гэта быў апошні ўраган у краіне.

Кашчавая, аддаўшы ўсе сілы, усю жарсьць сваім улюбёнцам, заціхла на некалькі стагодзьдзяў, даўшы беларусам пажыць па-людзку. І толькі радкі з верша Брэхта, што калісьці падгледзела ў Лявона, круціліся ў яе пустой чарапушцы, як Боскі прысуд:

Бальзам уліе ў душу, і на гэтым сьвеце Адкрыецца рай, і прыме твой дух асьвяжэньне, І прыйдзе чысьцец, і змые аб’ёбіны зь цела.

У Настачкі народзіцца хлопчык. Настачка і Лявон да скону так і не разгадалі цуд яго нараджэньня, бо перад тым як Настачка зацяжарыла, яны сустракаліся паміж сабой толькі ў віртуальным жыцці і Лявон быў у яе адзіны мужчына. Хлопчык усіх уражваў незвычайнымі здольнасьцямі і дабрынёй і людзі казалі бацькам – гэта вам Боскі дарунак, відаць за пакуты.

Хрыстафера Паніко дзярждэп ЗША накіраваў паслом у вольную Беларусь. Вох, і пагулялі яны з Лявонам! Колькі дзяўчат дзячылі Богу за тое шчасьце, якім адорылі іх хаўруснікі пад зоркамі, – аднаму чорту вядома! І кожны раз яны, гледзячы на зоркі, што зіхацелі ў чырвоным віне, налітым у гранёныя шклянкі, марылі:

-- Як хочацца з іншапланецянкамі ночку правесьці!

-- Цікава, а ці могуць яны кахаць!?

-- Відаць, нашым сынам давядзецца гэтую таямніцу спасьцігнуць…

Усё гэта было пазьней, а цяпер… наблізілася купальская ноч, усё аціхла. Сонейка схавалася. Па ўсёй краіне хлопцы складвалі з сухастою вогнішчы. Калі полымя занялося, іскры імкліва ськіраваліся да зорачак і тыя сунуліся насустрач.

Дробненькія кроплі дажджу па-дзіцячаму бавіліся з агнём: давалі нырца ў полымя, адтуль узносіліся нябачнымі аблачынкамі і зноў, як са сьнежнай горкі, сасьлізгвалі па языках агню ўглыбь вогнішча.

Хлопцы і дзяўчаты, вышаўшы з рэчак, скакалі праз полымя.