Выбрать главу

19. Навакол…

Сьнягі, ляды, абрус жуды назаўсягды, на вечны час         ляглі. Гара, скала наўкол лягла і узрасла паўскрайны пас         зямлі. Узрос на ёй вялізаў-хвой, туману з мглой прытулак, лес         стары. Прадзіўны мур нярушных хмур, як той каптур, на бор узьлез         з гары. I сонца сьвет здалёка, з гэт!.. Нябёс прывет ня здужыць к нам         дайсьці. Адны вятры праз хмар муры лятуць з гары празь лес той сам         гусьці. I разам зь ім на жах благім і добрым, ўсім тужлівы сьпеў         вядуць: «Засьні, засьні, у ноч ўсе дні перамяні і нас ня гнеў,         ня гудзь. Скалей, як лёд, на сотні год і сэрца лёт спыні. Вярні         да сну. А сонца сьвет здалёка, з гэт… Зь нябёс прывет, мана. Гані         ману. Гані. Раі тых дум спыні, і жаль стаі, і кінь зь пяшчот         у цьмы. На сьвет адны твае паны і вартаўны табе пачот, —         то ж мы».

20. Ветру

Ветрэ, ветрэ вольны, Стой, зрабі паслугу! Буду спосаб меці, Адзьдзякую другу.          Зьлётай, лёгкі, борзда          Ў край, адкуль я родам, —          Бацьку, матку ўбачыш,          Мілую заходам; Ўбачыш гэнам, ворле, Ў краю тым — старонцэ: Брат мой беларусін Гібее бяз слонца.          Ім усім паклонам          Нізкім ты: скланіся,          Хай жывуць, красуюць…          А потым вярніся. Гэтта скажаш, браце, Мне, што там убачыў. Буду спосаб меці, Паглядзіш, адзьдзячу!

21. Завіруха

Завіруха скача ноччу Патарочай, плача, вые; Пухавыя сыпе ў вочы Сьнегавінкі мне; рагоча. Йду навобмацк; ледзь жывы я, Нежывыя суну ногі Без дарогі. Цела ные, Калянее; верставы я Прамінаю слуп убогі, Траярогі крыж збуцьвелы, Пасівелы, цёмны, строгі. Не чакаю дапамогі… Прыступае нехта белы, Асьмялелы. Вот ўсьцігае, Акаляе, скамянелы, Пасінелы, — абнімае.                      Завіруха — Рагатуха сыпе сьнегу I ў прабегу шэпча ў вуха: «Заначуеш — не пачуеш: Я завею, я угрэю, Зараз ляжаш, дзякуй скажаш, Мне ты скажаш». Завіруха — Рагатуха шэпча ў вуха.
Ажно чую: раптам злая Улягае, уціхае Завіруха. Замірае. Праясьняе ў полі. Нікне, Ані зыкне вецер-сватка.                      Бачу — хатка. Як тры зоркі, тры ваконцы Пры гасьцінцу. Вераценцы Дыму ў неба ўюцца, пнуцца. Хатка, вокны, дым сьмяюцца, Клічуць, вабяць, сустрачаюць, Прывячаюць, запрашаюць. Голас чую родных, мілых. Ўзмацаваўшыся на сілах, Крыкнуць рады: «Згінь ты, гора!» А яно ў адказ гавора:                      — Над табою                      Сьнег гурбою.

22. Думкі ў чужыне

Гора мне цяжкае, гора бясшчаснаму! Сэрца ўсё жаліцца, плача, баліць. Хочацца к сонейку цёпламу, яснаму: Хоць бы убачыць! Ўсю цяжасьць зваліць!          Доля мая, што мяне узбагаціла,          Думак, жаданьняў і сэрца дала,          Недзе гаман з маім шчасьцем утраціла, —          З горам падняла і мне падала.