Выбрать главу

Разбросанным в пыли по магазинам

(Где их никто не брал и не берет!)

Моим стихам, как драгоценным винам,

Настанет свой черед, —

пісала ў 1913 годзе юная паэтэса, нібыта падбадзёрваючы сама сябе на нялёгкі і пакутны літаратурны шлях. Гэта быў першы яе верш і напісала яна яго ў валошынскім Кактэбелі.

Потым гэты сам Кактэбель любіў і я, адпачываючы там з сям’ёй як не кожнае лета, аднак пра гэта я напішу потым.

Марына Іванаўна ведала, пра што гаварыла. І яе час сапраўды прыйшоў. Аднак ужо, на жаль, пасля смерці паэтэсы. Папулярнасць яе расла — у СССР, можна сказаць, быў бум Цвятаевай. Калі першая кніга яе выбранай паэзіі выйшла тыражом 25 тысяч экзэмпляраў, то ўжо яе аднатомнікі потым мелі наклады ў сто, дзвесце тысяч экзэмпляраў. І разыходзіліся. І іх не хапала. І іх даводзілася даставаць.

Я ж адчуваю, вельмі люблю — душою! — два яе, усхвалявана прамоўленыя, выдыхнутыя, як паветра, вершы — «Мне нравится, что вы больны не мной» і «Вчера ещё в глаза глядел».

Мне нравится, что вы больны не мной,

Мне нравится, что я больна не вами,

Что никогда тяжёлый шар земной

Не уплывет под нашими ногами.

Мне нравится, что можно быть смешной —

Распущенной — и не играть словами,

И не краснеть удушливой волной,

Слегка соприкоснувшись рукавами.

Мне нравится ещё, что вы при мне

Спокойно обнимаете другую,

Не прочите мне в адовом огне

Гореть за то, что я не вас целую.

Якая цнатлівасць гэтых, здавалася б, не вельмі цнатлівых прызнанняў! А другі твор! Гэта ж да немагчымасці вельмі шчыры верш, роспачная, як крык, пранізлівасць: «Мой мілы, што табе зрабіла я?!»

Я глупая, а ты умен,

Живой, а я остолбенелая,

О, вопль женщин всех времен:

«Мой милый, что тебе я сделала?!»

Увозят милых корабли,

Уводит их дорога белая.

И стон стоит вдоль всей земли:

«Мой милый, что тебе я сделала?!»

Жить приучил в самом огне,

Сам бросил — в степь заледенелую!

Вот что ты, милый, сделал — мне.

Мой милый, что тебе я сделала?

Гэтыя вершы, здаецца, заўважылі ўсе. Кампазітары напісалі на іх музыку. Зрабіў гэта таленавіта Тарывердзіеў, і ў мінулым стагоддзі гэтыя песні зрабіліся найпапулярнейшымі савецкімі хітамі: «Мой мілы, што табе зрабіла я?!»

Але ж гэта, на мой погляд, не песні. Гэта плач па няспраўджаным каханні ўсіх жанчын свету.

Свой боль Марына Цвятаева, дачка Івана Уладзіміравіча Цвятаева, прафесара, заснавальніка Маскоўскага музея выяўленчых мастацтваў імя А. С. Пушкіна, яго будаўніка і першага дырэктара, адчувала вельмі тонка. А да болю іншых, здаецца, адносілася часам крыху абыякава.

Не хочацца ў гэта верыць, але ж гэта так: сваіх абедзвюх маленькіх дачушак яна аддала ў прытулак. Ага, было цяжка, ага, як кажуць рускія, «невмоготу». Але...

Старэйшую Алю-Арыядну ўсё ж такі потым забрала зноў да сябе, а Ірачка, малодшанькая, так і памерла там. З голаду.

Анастасія Цвятаева, малодшая сястра Марыны. «Успаміны». Чытаю ў надзеі знайсці ў ёй што-кольвек пра дачок Марыны Іванаўны. На жаль, успаміны толькі пра дзяцінства і юнацтва — яны заканчваюцца 1914 годам: «У гэтую восень нам споўнілася — Марыне дваццаць два, мне — дваццаць гадоў».

А вось у асобным раздзеле «Сустрэча з Марынай», дзе расказваецца пра гасцяванне Анастасіі ў сястры, якая жыла ў Парыжы, і да якой яна прыехала пасля сустрэчы з Максімам Горкім у Сарэнта, згадваецца і пра Алю, забраную з прытулку.

Сустракае Марынін муж Сяргей: «Марына, Асенька, чакае вас — дома! Яна з Мурам. Аля дапамагае ёй па гаспадарцы. Вы не пазнаеце Алю — вялікая!»

З сястрою сустрэча. З яе малым сынам Мурам: «Ускокваю. Поціск рукі. Марына! Які дзівосны! Ён вельмі падобны да цябе! Але, перапыняючы нашы позіркі, трэці твар над плячом Марыны — блакітныя вялікія вочы, усмешка і дзве касы: Аля! Алечка! Якая вялікая! І як на бацьку падобная!.. Толькі вочы святлейшыя!»

Марына: «А я ўжо даўно нічога не люблю, апрача жывёл, дрэў. Аля ў цяжкім пераходным узросце. Яна вельмі таленавітая. Вельмі разумная. Аднак яна — уся іншая. Мур — мой. Ён — дзівосны... Ён менш незвычайны, чым Аля была ў яго гады. Аля была — суцэльны бляск! Ты ж памятаеш. Але ён — у мяне. Роднае. І ён куды меней гаворыць, чым Аля ў амаль тры гады, — але ён разумее!»