Выбрать главу

Міхаіл Ягоравіч, бацька, як даведаўся пра гэта, у гневе бегаў па кабінеце. Балюча шчыпаў сябе за бачкі. Ганьба! Знявага! Жонка не знойдзена. Сын не вернуты. Спакуснік не пакараны. Звадыяш! Добра б хто-небудзь, а то ж плюгавы семінарысцік, нікчэмны наёмны рахункавод, якому яны аддавалі паношаную панскую бялізну, натураліст, які ўявіў сабе, што ён геній. Вось яны, «ліберальныя ідэі», «Колокол», «Искандер».

І Міхаіл Ягоравіч, павятовы памешчык, піша ліст «Яго правасхадзіцельству, Пану Генерал-Ад’ютанту, Начальніку Штаба Корпуса Жандармаў з просьбаю «вярнуць яму ўкрадзенага сына».

Вядома для Генерал-Ад’ютанта гэта звычайная, банальная гісторыя — павятовая «барынька» ўтрэскалася ў хатняга настаўніка! — але ж Герцэн, «Колокол», «ліберальныя ідэі».

Калі Пятра Завадскага арыштоўваюць і ссылаюць у Аланецкую губерню, следчы прыстаў выклікае маці з Усеваладам — нібыта для спаткання з мужам. А там, у паліцэйскай часці, Міхаіл Ягоравіч выхоплівае з рук у Кацярыны Сцяпанаўны сына. Яна кідаецца да Усевалада, але квартальны адпіхвае яе.

Сева жыў з бацькам у вёсцы, у сваім маёнтку, і шмат чытаў.

А чытаць яго навучыў усё той жа Петр Завадскі, рэвалюцыянер .

1877 г. Пачынаецца руска-турэцкая вайна. Гаршын прыкладае шмат намаганняў, каб трапіць на яе, каб паехаць на Балканы, каб прыняць удзел у барацьбе славян за незалежнасць.

«Я не магу хавацца за сценамі ўстановы, калі «мае равеснікі лбы і грудзі падстаўляюць пад кулі».

На стале засталіся незакрытымі канспекты па хіміі.

10 мая роўна ў дзевяць раніцы 138-ы пяхотны Болхаўскі полк, у якім крочыў вольназапісаны радавы салдат Усевалад Г аршын, перайшоў мяжу.

Аркестр іграў бадзёрыя маршы. Салдаты, трошкі затрымліваючыся, аглядваліся, а потым скакалі цераз нешырокую канаўку каля пагранічнага кардона. Колькі ж за ёй аставалася — уся Радзіма! І кожны з сумам думаў: а ці давядзецца і назад вось так. Каго не далічымся мы заўтра?

Нарэшце, ён — салдат. Раз, два, тры. Злева Вася Афанасьеў — трапілі ў адзін полк, у адну роту, ротай камандуе старэйшы Васеў брат Іван Назаравіч, справа Фёдараў Сцяпан, бялявы весяльчак, ротны запявала.

Два тыдні ліў дождж. Дарог не было. Глыбокая гразь, перапаўзаючы праз галянішчы, цякла ў боты, чвякала ў іх. Засмоктвала колы павозак і гармат. Салдаты ўпрагаліся ў лямкі побач з коньмі.

І ён упрагаўся разам з усімі.

Вольназапісаны — гэта ўсё ж «барын». З пагонамі радавога, але ўсё роўна «барын».

Гаршын забыўся, што ён «барын», адмовіўся ад усіх ільгот. І салдаты яго вельмі любілі. Стомлены, ён не ішоў у афіцэрскую палатку адпачываць, а заставаўся з салдатамі, пісаў ім, непісьменным, пісьмы дадому.

Ішлі па Балгарыі. Змучанай і спустошанай.

Ішлі па вёсках. Выразаных і спалёных. Адна вёска так страшна і называлася: Агульная магіла. Усіх жыхароў яе туркі выразалі яшчэ гадоў дваццаць назад.

Бой каля Есярджы. Біліся ў густым кустоўі. Стралялі амаль наўздагад.

Бой за Аяслар — невялічкую вёсачку, што на рацэ Кара—Лом. Пятай, гаршынскай, роце было цяжка. Праціўнік падняўся ў атаку. Парадзелая рота адступіла. Гаршын раптам убачыў, што ён адзін на нешырокай «нічыёй» паласе. Трэба было хутчэй спаўзаць з яе, але тут ён раптам пачуў сваё імя.

Сцяпан Фёдараў — весяльчак і ротны запявала, заўсёдны сусед па страі — ляжаў перад ім, клікаў Гаршына і сцякаў крывёю.

Г аршын забыўся пра кулі і кінуўся да Фёдарава.

І ў гэты час раздаўся стрэл. Гаршын, ранены ў нагу, упаў непадалёку ад ужо мёртвага радавога пятай роты Сцяпана Фёдарава.

І вось — апошняе. Фінал. Амаль стэнаграфічна. Ужо 1888 год.

«Дарагая мама, я праз некалькі дзён ад’язджаю і прашу Вас дазволіць мне прыйці развітацца». Кацярына Сцяпанаўна дазволіла. Але развітанне было страшным.

Ілья Рэпін сустрэў Гаршына ў гасцінным двары.

— Што з вамі, Усевалад Міхайлавіч?

— Ды я ж вар’яцею! О, калі б знайшоўся сябра, які пакончыць са мною, калі я страчу розум!

— Адпачыць бы вам трэба. З’ехаць куды-небудзь.

— Ага, мы едзем на днях у Кіславодск.

— Вось і добра.

— Не! Не! Я нідзе не знайду спакою! Я ўчора з маці меў размову. Яна так абразіла мяне, жонку маю, Надзею Міхайлаўну.

— Ну, што вы, Усевалад Міхайлавіч! Пагарачыўшыся, чаго не здараецца!

— Дык яна ж мяне пракляла. Я б вытрымаў. Але яна Надзею Міхайлаўну абразіла такім словам, якога я не перанясу.

18 сакавіка Гаршын з жонкаю былі ў доктара Фрэя. Гаршын прасіў пакінуць яго ў лячэбніцы. Фрэй мовіў: «Навошта! Навошта! Едзьце на Каўказ». Калі Гаршыны пайшлі, асістэнтка спыталася: