Выбрать главу

У Рода была дачка і ўнучка — РАЖАНІЦЫ (магчыма, дзве дачкі). Уведзены нашымі беларускімі даследчыкамі (А. Хатэнка) тэрмін «парадзіхі» не зусім правільны. Ражаніцы адказвалі не столькі за нараджэнне дзяцей, колькі былі багінямі расліннасці, усяго жывога, апекавалі ўсё, што нараджалася і расло (у тым ліку, безумоўна, і чалавечых дзяцей). У грэкаў і рымлян ім адпавядалі ЛЕТА (ЛАТОНА) і яе дачка АРТЭМІДА (ДЫЯНА). У славян жа, хутчэй за ўсё, Ражаніцы насілі імёны ЛАДЫ і яе дачкі ЛЕЛІ (ЛЁЛІ, ЛЯЛІ). Яны вельмі часта прадстаўлены ў вышыўках: дзве жаночыя постаці, якія стаяць па два бакі ад Сусветнага Дрэва.

Захаваліся словы і выразы: «лад» (гармонія), «жыць у ладзе», «л адкаваць» (іграць вяселле). ЛАДА — багіня прыгажосці і кахання. Беларускі космас у старажытнасці праз вярхоўную багіню Ладу разумеўся як адзінства парадку, любові і прыгажосці. Пра сонечную ж прыроду Лады ўскосна гаворыць той факт, што песні ў яе гонар спявалі з вясны да Купалля, калі сонца расце.

ЛЯЛЯ — увасабленне чысціні і дзявоцкасці, прыроднага прызначэння песціць, люляць, яна персаніфікавала вясну. Прадстаўлялася Ляля-Леля ў выглядзе маладой прыгожай дзяўчыны ў белай кашулі, упрыгожаная зелянінай. Беларускімі этнографамі зафіксавана народнае свята Ляльнік, што адбывалася напярэдадні Юр’я. Часам Лада і Леля атаясамліваліся, што ўвогуле характэрна для міфалогіі (напрыклад, у грэкаў Еўропа, ад якой нарадзіўся Мінас, атаясамлівалася па сутнасці з Геей).

У арыйцаў, што прыйшлі ў Індыю, таксама была ЛАТА — нябесная прыгажуня. А словам «ліла» абазначаліся карагодныя гульні дзяўчат — жрыц Крышны (фальклорны персанаж, але мае, безумоўна, адносіны да міфалагічнага Крышаня), «лал» — гуляць, танцаваць, «лалана» — рада сны, любімы, «леля» — абдымаць. У рускіх Лель — хлопец-пастушок.

Імёны багоў-формаўтваральнікаў усходніх славян у найбольшай ступені захаваліся ў пісьмовых і фальклорных крыніцах. З іх галоўныя багі Сонца (пад рознымі імёнамі), Пярун, Агонь, Вялес, Стрыбог, Мара і інш.

Сонца-цар у больша сці тэкстаў называецца ДАЖБОГ — бог, што дае даруе (крывіцкая форма — ДАЛІБОГ).

Упершыню імя Дажбога сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», пасля ў Хроніцы Іаана Малалы (устаўка ў Іпацьеўскі летапіс пад 1144 г.). Тут ён называецца сынам Сварога. Згадваецца і ў «Слове пр а паход Ігаравы», дзе русічы — «дажбожыя ўнукі». Чаму ўнукі, а не сыны? Прынцып рода меў не ўвазе як мінімум тры пакаленні. Значыць, Дажбог быў першапродак рускіх плямёнаў. У Старажытным Егіпце Сонца малявалі з ручкамі, і у слове «Дажбог» выразна прасочваецца этымалогія ад слова «даць». Сонца дае ўсё: святло, цяпло, жыццё, багацце. На старажытных стодах Дажбог выцягвае рукі наперад, растапырвае іх, што сімвалізуе мноства формаў жыцця, або замыкае іх на жываце, што азначае кругазварот. Яго колер — белы. Ён дараваў чалавеку несмяротную душу, падказваў ёй шлях па бясконцым коле пераўтварэнняў. Дажбог — крыніца дабрабыту, багацця, чалавечнасці.

Магчыма, Дажбог прадстаўляўся і канкрэтна (сонечны дыск), і абстрактна (як дабро, стваральная функцыя прыроды). Дажбог у канкрэтным вобліку — малады, прыгожы, белатвары юнак, мае арэол вакол галавы. Каля яго — сноп жыта, у адной руцэ — сонечная птушка, у другой — яблык (эратычны сімвал, бо сонца апладняе), часта паўстае на белым кані. Менавіта Дажбог, на нашу думку, быў галоўным богам продкаў беларусаў, а не Пярун. Ва ўсякім разе, іх палажэнне роўнае — абодва Сварожычы, сыны бога Сварога. У старажытных тэкстах нават узаемазамяняюцца. Так, пра Перуна гаворыцца: «Яко Дажьбо вразі разящ».

Славяне лічылі Со нца усебачным вокам, якое пільна сочыць за мараллю людзей, за справядлівым выкананнем законаў. Ранішняя і Вячэрняя зоркі лічыліся сястрой і братам, прычым Ранішняя Зорка была Сонцу жонкаю. Кожны год, падчас вялікага свята летняга сонцапавароту (на Купалле), урачыста святкаваўся іх шлюб.

У індусаў — нашчадкаў ведыйскай традыцыі — налічваецца 108 сакральных імёнаў Сонца. Сонца розных пораў года і ў беларусаў мела розныя назвы: веснавое сонца — ЯРЫЛА, летняе — КУПАЛА, асенняя — (магчыма) БЯЛУН, зімняе — КАЛЯДА. Прычым, на нашу думку, Купала і Каляда — двухтварныя, бо знаходзіліся на мяжы сязонаў, рознага палажэння сонца: на яго пад’ёме і апусканні. Акрамя таго, Купала увасабляў сабою жаночы і мужчынскі пачаткі (вада + агонь), росквіт прыроды, культ расліннасці, эротыку, сонца ў зеніце, пік жыцця. У Каляды — твар старэчы і дзіцячы. Купала — усё ў сувязі, Каляда — падзяленне, мяжа, але і злучэнне, бо — кола. Летні перыяд — Зялёнае Кола, зімні перыяд — Белае Кола. Гэта дзве палавіны года. Вось чаму Мі-Кола (святы Мікалай) стаў Санта Клаусам.