Антычная літаратура з’явілася анталагічнай асновай беларускай літаратуры. Старабеларускія аўтары вельмі добра ведалі антычную спадчыну. Напрыклад, Клімент Смаляціч цытаваў творы Гамера, Арыстоцеля, Платона. Знаёмства з паэтыкай Антычнасці паказваюць прадмовы Ф. Скарыны, «Песня пра зубра» М. Гусоўскага. У творы «Аб свецкай ўладзе» С.Будны неаднаразова звяртаўся да паэм Гамера.
Антычная паэзія аказала значны ўплыў на літаратуру Барока, на творчасць беларускіх шляхецкіх паэтаў XVI–XVII стст., а таксама на Сімяона Полацкага.
Антычныя сюжэты былі аб’ектамі пародый у сатырычных паэмах «Энеіда навыварат» і «Тарас на ІІарнасе». Цудоўна ведаў антычную літаратуру Ян Баршчэўскі, які напісаў паэмы «Псіхея», «Пояс Венеры».
М. Багдановіч рабіў шмат перакладаў з антычнай літаратуры, напрыклад урывак з «Метамарфоз» Авідзія, «Помнік» Гарацыя. Ён увёў у беларускую паэзію гекзаметр і пентаметр, эксперыментаваў з гэтымі намерамі. Матывы антычнай літаратуры сустракаюцца ў Я.Купалы, М.Танка, іншых выдатных беларускіх паэтаў.
1. Дайце вызначэнне паняццю Антычнаць.
2. Ахарактарызуйце перыяды культурнай гісторыі эпохі Антычнасці. Падрыхтуйце паведамленні пра кожны з іх.
3. Дакажыце, што сляды Антычнасці прысутнічаюць не толькі ў мове і мастацтве, але і ў псіхалогіі сучаснага чалавека.
4. Вызначце ўплыў творчасці Гамера на развіццё літаратуры і культуры свету.
5. Дакажыце на канкрэтных прыкладах, што «задача антычнай лірыкі — звязаць свет багоў з чалавечым грамадствам, наблізіць божаскае да чалавека, сказаць народу праўду пра жыццё».
6. Растлумачце, чаму ў V ст. да н. э. у Старэжытнай Грэцыі былі створаны ўмовы для росквіту навукі і мастацтва. Як звязана з гэтым узнікненне тэатральнага мастацтва?
7. У чым вы бачыце значэнне творчасці Эсхіла і Сафокла для развіцця антычнага тэатра?
8. У чым адметнасць драматургіі Эўрыпіда? Параўнайце з творчасцю Сафокла.
9. Асэнсуйце своеасаблівасць камедый Арыстафана. Дакажыце, што Плаўт першы перапрацаваў камедыі Арыстафана.
10. Раскрыйце своеасаблівасць паэмы Лукрэцыя Кара «Аб прыродзе рэчаў».
11. Параўнайце эстэтычныя светы Антычнай Грэцыі і Антычнага Рыма. У чым своеасаблівасць кожнага? Як гэта адлюстравалася гісторыі літаратуры і культуры Еўропы?
12. Дакажыце, што паэма «Энеіда» Вергілія створана па ўзору гамераўскага эпасу.
ІЗ. У чым заключаліся асноўныя прынцыпы паэзіі Гарацыя?
14. У чым значэнне літаратуры элінізму?
Біблія
***
Слова «рэлігія» перакладаецца як «сувязь». Рэлігія ўстанаўлівае сувязь чалавека са светам і сувязь людзей паміж сабою як братоў. Мэта рэлігіі — паскорыць чалавечую эвалюцыю. Сутнасць рэлігіі — у адказе на пытанне пра сэнс жыцця.
Ва ўсіх сусветных рэлігіях адзіная аснова — Бог, душа, мараль. Усё астатняе разбаўлена шматлікімі рэгіянальнымі і нацыянальнымі міфамі. Але тое, што рэлігіі па сутнасці сваёй — адно, не азначае, што яны павінны аб’яднацца. Сусветныя рэлігіі ўзніклі невыпадкова. Прыродыыя ўмовы, культура, менталітэт таго ці іншага народа абумовілі выбар ім адпаведнай рэлігіі, бо рэлігійнае светаадчуванне моцна звязана з псіхікай этнасу. Рэлігіі падтрымліваюць нацыянальнае, этнічнае, культурнае адзінства грамадства.
Наколькі вядома, нідзе і ніколі не існавала народа, які быў бы абсалютна нерэлігійны. Іншая справа, што пад словам «рэлігія» часам разумеюць міфалогію. Між тым гістарычна паняцце «рэлігія» ахоплівае і рэлігійную практыку тых народаў, якіх называюць прымітыўнымі (сюды ўключана і міфалогія), і абстрактныя развагі вытанчанай рэлігійнай філасофіі (так званай тэалогіі), а таксама эстэтычна і сімвалічна рафінаванае набажэнства ў тых грамадствах, якія маюць пісьмовую культуру і перадавыя тэхналогіі.
У XX ст. чалавецтва перажыло атэістычны перыяд. Але ў апошні час шматлікія навуковыя адкрыцці сведчаць пра праўдзівасць рэлігійных пастулатаў. Напрыклад можна адзначыць блізкасць традыцыйнай хрысціянскай, іудзейскай і ісламскай касмалогіі да сучасных астранамічных уяўленняў. Новыя распрацоўкі ў вобласці псіхатэрапіі таксама дэманструюць падабенства да старадаўніх рэлігійных метадаў духоўнага ўдасканалення. Інакш кажучы, паміж навукай і рэлігіяй знікла ранейшае напружанне і адчуваецца ўсё большае набліжэнне адна да адной.