Выбрать главу

   - Ведаеце, Люсьен, як я называю ваш стан?

   Люсьен з надзеяй зiрнуў на Бержэра; i не ашукаўся ў сваiх спадзяваннях.

   - Я называю яго Збянтэжанасцю, - сказаў Бержэр.

   Збянтэжанасць: слова пачыналася ласкава i бела, як месячнае святло, i толькi канечнае "асць" адлiвала меддзю барабанных талерак.

   - Збянтэжанасць... - прамовiў Люсьен.

   Ён адчуваў сябе важна i ўсхвалявана, як тады, калi паведамiў Рыры, што ён - самнамбул. У бары было цёмна, i толькi дзверы шырока адчынялiся на вулiцу, у бялявы i святлiвы вясеннi туман; скрозь далiкатны водар, што iшоў ад Бержэра, да Люсьена далятаў цяжкi пах змрочнае залы, пах вiна i сырога дрэва. "Збянтэжанасць... - думаў ён. - Што мне цяпер рабiць?" Ён яшчэ добра не разумеў, што перад iм адкрылi - добрую якасць цi нейкую новую хваробу; ён толькi бачыў перад самымi сваiмi вачыма спрытныя Бержэравы вусны, за якiмi то хаваўся, то зноў узнiкаў блiскучы залаты зуб.

   - Мне падабаюцца людзi, якiя жывуць у збянтэжанасцi, - казаў Бержэр, - i па-мойму, вам выпала незвычайная ўдача. Бо вам гэта, урэшце, дадзена. А вы зiрнiце на гэтых парсюкоў. Якiя яны ўпэўненыя, непахiсныя. Iх трэба было б кiнуць да чырвоных мурашак, каб тыя iх крыху пацвялiлi. Вы ведаеце, што робяць гэтыя руплiвыя казявачкi?

   - Ядуць чалавечыну, - адказаў Люсьен.

   - Менавiта! Яны вызваляюць шкiлет ад чалавечага мяса.

   - Зразумела, - сказаў Люсьен. I дадаў: - А я? Што рабiць мне?

   - Нiчога, дзеля ўсяго святога, - з камiчным спалохам адказаў Бержэр. - I галоўнае - не сядзець так непахiсна, як гэтыя. Прынамсi, - смеючыся, дадаў ён, - калi не патрапiце на паль. Вы чыталi Рэмбо?

   - Н-не, - прызнаўся Люсьен.

   - Я пазычу вам "Азарэннi". Слухайце, нам трэба яшчэ абавязкова сустрэцца. Калi вы не заняты ў чацвер, заходзьце да мяне гадзiне а трэцяй, я жыву на Манпарнасе, на вулiцы Кампань-Прэмьер, дом 9.

   У наступны чацвер Люсьен быў у Бержэра, а ў маi ўжо пачаў хадзiць да яго ледзь не кожны дзень. Берлiяку яны дамовiлiся казаць, што бачацца раз на тыдзень: яны хацелi быць з iм i шчырыя, i не надта яго засмучаць. Але Берлiяк усё роўна быў не ў сабе; аднойчы ён, хiхiкаючы, сказаў Люсьену:

   - Ну што, завялi ўжо шуры-муры? Ён табе пра занепакоенасць, ты яму пра самагубства, i пайшло: выдатна, чаго там!

   Люсьен незалюбiў.

   - Папрашу заўважыць, - чырванеючы, сказаў ён, - што пра маё самагубства першы сказаў якраз ты.

   - О-хо-хо! - адказаў Берлiяк. - Ды гэта толькi, каб табе пасля сорамна не было, што ты сам расказаў.

   Яны пачалi сустракацца радзей.

   - Усё, што мне падабалася ў iм, - прызнаўся аднойчы Люсьен Бержэру, - усё гэта ён пазычаў у вас. Цяпер я гэта выдатна бачу.

   - Берлiяк - малпа, - смеючыся, сказаў Бержэр, - гэта мяне да яго i вабiла. Вы, дарэчы, ведаеце, што яго бабка па мацi жыдоўка? Гэта шмат чаго праясняе.

   - Вядома, - пагадзiўся Люсьен i потым дадаў: - Зрэшты, ён файны хлопец.

   Бержэрава кватэра была поўная розных пацешных рэчаў: тут стаялi фарбаваныя драўляныя зэдлiкi ў выглядзе жаночых ног з сядзеннямi з чырвонага аксамiту, красавалiся мурынскiя статуэткi, ашчацiнены шыпамi пояс цноты з каванага жалеза, гiпсавыя грудзi, утырканыя маленькiмi лыжкамi, а на пiсьмовым стале ляжалi гiганцкая бронзавая блыха i ўкрадзены з касцярнi ў Мiстры манаскi чэрап, якiм гаспадар карыстаўся, як прэс-папье. Сцены замест шпалераў былi спрэс абклееныя лiстамi, у якiх паведамлялася пра смерць сюррэалiста Бержэра. Нягледзячы на гэта, кватэра пакiдала ўражанне разумнага камфорту, i Люсьену падабалася часам паляжаць на мяккай канапе ў палiльным пакоi. Але больш за ўсё яго здзiўляла мноства фацэцiй з падвохам, якiя былi сабраны ў Бержэра на адной этажэрцы; сярод iх былi замерзлая вадкасць, чхальны парашок, зудлiвая шчэць, нятонучы цукар, д'ябальскае дзярмо, нявесцiны падвязкi. Размаўляючы з Люсьенам, Бержэр браў дзярмо двума пальцамi i доўга, сур'ёзна яго разглядаў.

   - Гэтыя жарты, - казаў ён, - маюць рэвалюцыйную сутнасць; яны хвалююць. У iх больш зруйнавальнай сiлы, чым у Поўным зборы твораў Ленiна.

   Люсьен здзiўлена i зачаравана глядзеў то на яго прыгожы i неспакойны твар з запалымi вачыма, то на доўгiя i тонкiя пальцы, якiя так грацыёзна трымалi беззаганна зымiтаваны кал. Бержэр часта гутарыў з iм пра Рэмбо i пра "пастаяннае парушэнне пачуццяў".

   - Калi вы, праходзячы па плошчы Згоды, здолееце выразна i ў любы час убачыць мурынку, якая, укленчыўшы, ссе абелiск, - вы зможаце нарэшце сказаць, што вам удалося разбурыць знешнi дэкор i вы - уратаваны.

   Ён пазычыў яму пачытаць "Азарэннi", "Песнi Мальдарора" i творы маркiза дэ Сада. Люсьен шчыра стараўся ўсё ўразумець, але многае яшчэ не паддавалася яго ўсведамленню. Ён быў вельмi шакаваны, што Рэмбо, як аказалася, педэраст, i прызнаўся ў гэтым Бержэру. Але той рассмяяўся: "Ну i што? Хлопча?" Люсьену зрабiлася вельмi няёмка, ён пачырванеў i на нейкае iмгненне нават адчуў да Бержэра нянавiсць. Але ўрэшце перамог сябе i, падняўшы галаву, са шчыраю прастатой прызнаў: