Выбрать главу
71], загадаў падаць сабе катлетку з каперсамі [72], пулярку заказаў з рознымі фінтэрлеямі; заказаў бутэльку віна, вечарам пайшоў у тэатр, адным словам, разумееце, кутнуў. На тратуары, бачыце, ідзе нейкая стройная англічанка, як лебедзь, можаце сабе ўявіць, гэдакі. Мой Капейкін, кроў, ведаеце, разгулялася ў ім, пабег быў за ёй, на сваёй дзеравяшцы, трух-трух, следам — «ды не», падумаў, «няхай потым, калі атрымаю пенсію, цяпер ужо я штосьці разышоўся надта». Вось, судар мой, праз нейкія тры, чатыры дні з’яўляецца Капейкін мой зноў да міністра, дачакаўся выхаду. «Так і так», кажа: «прышоў», кажа, «пачуць загад вашага высокапрэвасхадзіцельства з выпадку хвароб і за ранамі...» і таму падобнае, разумееце, у службовым стылі. Вяльможа, можаце ўявіць, зараз-жа яго пазнаў: «А», кажа, «добра», кажа: «на гэты раз нічога не магу сказаць вам больш, як толькі тое, што вам трэба будзе чакаць прыезду гасудара; тады, бясспрэчна, будуць зроблены распараджэнні наконт раненых, а без манаршай, так сказаць, волі я нічога не магу зрабіць». Паклон, разумееце, і — бывайце. Капейкін, можаце ўявіць сабе, вышаў у становішчы самым няпэўным. Ён-то ўжо думаў, што вось яму заўтра так і выдадуць грошы: «На табе, галубок, пі ды весяліся»; а замест таго, яму загадана чакаць, ды і час не вызначаны. Вось ён савою такой вышаў з ганка, як пудзель, разумееце, якога кухар абліў вадой: і хвост у яго паміж ног, і вушы павесіў. «Ну, не», думае сабе: «пайду другі раз, растлумачу, што апошні кавалак даядаю — не паможаце, павінен памерці, у некаторым родзе, з голаду». Словам, прыходзіць ён, судар мой, зноў на Дварцовую наберажную, кажуць: «Нельга, не прымае, прыходзьце заўтра». На другі дзень — таксама; а швейцар на яго, проста, і глядзець не хоча. А між тым у яго з сінюх вось, разумееце, ужо застаецца толькі адна ў кішэні. То, бывала, еў капусту, ялавічыны кавалкі; а цяпер у крамцы возьме які-небудзь селядзец ці агурок салёны ды хлеба на два грошы, словам — галадуе, небарака, а тым часам апетыт, проста, воўчы. Праходзіць міма гэдакага якога-небудзь рэстарана — кухар там, можаце сабе ўявіць, чужаземец, француз гэдакі з адкрытай фізіяноміяй, бялізна на ім галандская, фартух белізною роўны снягам, гатуе там фензерв [
вернуться

71

Рэстаран.

вернуться

72

Вострая прыправа.