Выбрать главу

Цімафей, у міры: Ежы Шрэтэр (1901–1961), праваслаўны вайсковы капелан, у 1938–1952 гг. епіскап Люблінскі, у 1951–1959 гг. епіскап Беластоцкі і Гданьскі, у 1959–1961 гг. мітрапаліт Праваслаўнай царквы ў Польшчы,

Ціцянкоў Іван (н. 1953), загадчык гаспадаркі ў Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі,

Цярэшчанка Кузьма (?-1923), чалец улад БНР, у 1919–1920 гг. старшыня Часовага беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску, прыхільнік супрацоўніцтва з Польшчай,

Чавус Пётр, генерал, у 1991–1992 гг. міністр абароны РБ,

Чарвякоў Аляксандр (1892–1937), беларускі партыйны і дзяржаўны дзеяч, у 1920–1924 гг. старшыня Савета Народных Камісараў БССР, чалец ЦК КП(б)Б, у 1937 г. арыштаваны і абвінавачаны ў антысавецкай дзейнасці, пакончыў самагубствам,

Чарнамырдзін Віктар, у 1993–1998 гг. прэм’ерміністр урада Расіі,

Чыгір Міхаіл (н. 1948), беларускі дзяржаўны дзеяч, у 1994–1996 гг. прэм’ерміністр урада РБ,

Шаптыцкі Станіслаў (1867–1950), генерал, польскі палітык, у 1918 г. шэф Генштаба Войска Польскага, у 1923 г. міністр вайсковых спраў, пасля вайны старшыня Польскага чырвонага крыжа,

Шарэцкі Сямён, у 1995–1996 гг. старшыня Вярхоўнага Савета, адзін з кіраўнікоў парламенцкай антыпрэзідэнцкай апазіцыі,

Шахрай Сяргей, з 1997 г. віцэпрэм’ер Расіі,

Шкуцька Анатоль, у 1939–1945 гг. кіраўнік Беларускага прадстаўніцтва пры Міністэрстве ўнутраных спраў ІІІ Рэйха,

Шмыгалёў Яўген,

Шушкевіч Станіслаў Пятровіч (1908–1991), паэт, празаік, больш 15 гадоў правёў у турмах, лагерах, месцах прымусовай работы,

Шушкевіч Станіслаў Станіслававіч (н. 1934), прафесар фізікі Белдзяржуніверсітэта, палітык, у 1991–1994 г. старшыня Вярхоўнага Савета,

Шчорс Мікола, лекар, палітык, у 1930-х гадах дзеяч Беларускага студэнцкага хаўруса ў Вільні, старшыня Беларускага нацыянальнага цэнтра (1941),

Шыманюк Герман «Скамарох» (1893-?), акцёр, у 1921–1922 гг. камандзір партызанскага атрада на Беласточчыне,

Шыркоўскі Эдуард, у 1990–1993 гг. шэф беларускага КДБ,

Шэйман Віктар, сакратар камітэта бяспекі ў адміністрацыі прэзідэнта Лукашэнкі,

Ягодзін,

Ягораў Уладзімір (н. 1939), работнік савецкага КДБ, у 1985–1986 гг. міністр унутраных спраў Латвійскай ССР, у 1990–1994 гг. міністр унутраных спраў Беларусі,

Якавюк Сымон (1881–1974), дэпутат Беларускага пасольскага клуба (1922–1923), адзін з правадыроў антыпольскай канспірацыі на Беласточчыне,

Ялбжыкоўскі Рамуальд (1876–1955), архібіскуп, з 1925 г. віленскі мітрапаліт,

Ярэміч Фабіян (1891–1958), дэпутат Сейма ІІ Рэчы Паспалітай, старшыня Беларускага сялянскага хаўруса.