Выбрать главу

62. З паэмы «Цені сьмерці» («Ты наровіш, пазнаў я, употай паўзьці...») (б. 88). Машынапіс (Архіў БІНіМа).

63. Клятва духу. Паэма (б. 89). Варыянт назвы — «Прысяга» (Архіў БІНіМа). Паэма надрукавана: «Беларуская газэта», 35 (258), 3 траўня 1944; «Узвышша», 1, 1944, б.41. Частка 2 паэмы надрукавана як асобны верш пад назвай «Маліцца хочам на радзіме» ў часапісе «Пагоня», 2, 1946, б. 14. Частка 11 паэмы надрукавана як асобны верш пад назвай «Кляцьве духу ня зрадзім ані» — у «Беларускай газэце», 71 (189), 18 верасьня 1944; пад назвай «Думка» — у газэце «Бацькаўшчына», 32-33 (214-215), 29 жніўня 1954 і ў альманаху «Ля чужых берагоў», 1955, б. 58. У рукапісных матэрыялах частка 10 паэмы выдзелена як асобны верш бяз назвы (Архіў БІНіМа).

Рукапісны варыянт, частка 9:

Сьпеце, сьпеце, крывіцкія воі, ушануюць браты вашы мроі; ушануюць і дзеці, і сёстры, грудзі жалем сьціскаючы гострым; ушануе ўсе вашы чыны Маці нашая, Маці-Айчына. За жыцьцё, вашу кроў, за багацьце — вораг собскай крывёю заплаціць! І за плач, і за сьлёзы сіротаў, што гібелі пад зьдзеклівым ботам, плакаць воражы нашчадак будзе перад сонцам на высьмяглым грудзе. А зарою умыецца вечар — Маці прыйдзе да вас і ўкленчыць, на спустошаным пляцы сталіцы аж да поўначы зорам маліцца яна будзе... А вашы дзяўчаты каля сьценаў збуцьвелае хаты у журбе, у самоце пякучай не забудуць часіны разлучын...

64. Віюцца чорныя дарог брыжы («...І дзе ні стань...») (б. 99). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

65. На станцыі начы. Зь дзёньніка («Куды імчыш мяне, цягнік?..») (б. 100). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

66. «Матуля любая, даруй...» (б. 101). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

67. «Да вас, суродзічы, да блізкіх і далёкіх...» (б. 102). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

68. Ліст да маці («Ліст гэты, матуля, ад меншага сына...» ) (б. 103). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

69. «Перада мной — прастор нябёс...» (б. 105). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

70. «Пяскі дарог і лісьцяў медзь...» (б. 106). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

71. Жалобная струна («Нялёгка сяньня пішуцца лісты...») (б. 107). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

Варыянт, страфа 6:

У пошчаку шчапаецца наш плач, зьвярэджаныя боем, вянуць пульсы. На попеле і спадаў і няўдач выпростваюцца мінусы, а плюсы...

72. Ліст да сястры («Сястрыца родная, паклон ад брата...») (б. 108). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

73. О родны край («Са мною ты на яву і ў сьне...») (б. 110). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

74. Апошняя малітва («Яшчэ раз кленчу я ля сьценаў Храма...») (б. 111). «Пагоня», 1, 1945, б. 14; «Божым шляхам», 1, 1947, б. 11. 

75. «Адцьвіла маіх надзеяў ружа...» (б. 112). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

76. Вялікія шэльмы («У маленстве чужыя казалі...») (б. 113). «Бацькаўшчына», 12-13 (242-243), 25 сакавіка 1955. 

77. «Веру я ў сілу сілаў...» (б. 114). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

78. Зьвер двухногі. Паэма (б. 115). Друкуецца поўнасьцю ўпершыню. Папярэдняя найбольш поўная публікацыя: «Пагоня», 4, 1944, б. 9. Частка 3 пад назвай «На скрыжаваньні — тры крыжы» друкавалася як асобны верш у выданьнях: «Божым шляхам», 4 (19), 1949, б. 8; «Бацькаўшчына», 32-33 (214-215), 29 жніўня 1954; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 9. Частка 4 пад назвай «Цьмяныя плямы» — у выданьнях: «Бацькаўшчына», 32-33 (214-215), 29 жніўня 1954; «Бацькаўшчына», 40-41 (270-271), 9 кастрычніка 1955; «Божым шляхам», 9-10 (24-25), 1949, б. 12; «Божым шляхам», 2-3 (29-30), 1950; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 56. Частка 5 пад назвай «Дымяцца хмары» друкавалася: «Божым шляхам», 9-10 (24-25), 1949, б. 12; «Шыпшына», 8, 1950, б. 10; ««Бацькаўшчына», 32-33 (214-215), 29 жніўня 1954; «Бацькаўшчына», 47-48 (277-278), 27 лістапада 1955; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 56.

Рукапісны варыянт, частка 4, страфа 3:

Жыве ён... ЖЖоўты лістапад фарбуе клямары суцьмежжа... Зірні, гаротны родны брат, на грудзі стоптаныя межаў...

частка 5, страфа 1:

Дымяцца хмары. Неба край у невыразна-зьменным русе. І стогне Лысая гара між рэк вазёрнай Беларусі.

79. Маіх уяў ружовых ранак. Паэма (б. 135). Друкуецца поўнасьцю ўпершыню. Часткова пад назвай «Для несьмяротнай Беларусі» (З паэмы «Маіх уяў ружовых ранкі») надрукавана ў выданьнях: «Божым шляхам», 1, 1947, б. 11; «Бацькаўячына», 36-37 (218-219), 10 кастрычніка 1954; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 70. Пад назвай «З паэмы «Ружовы ранак» у «Бацькаўшчыне», 47-48 (277-278), 27 лістапада 1955.

80. Песьня («Хто ж ня чуў Цябе і ня жыў Табой...») (б. 138). Машынапіс (Архіў БІНіМа). У адным з рукапісных варыянтаў страфа 8 падаецца як асобны верш. 

81. «Каля вакна равесьнік-клён...» (б. 140). «Шыпшына», 8, 1950, б. 10. 

82. Зь дзёньніка ДП’і («...І дзень ня спляміцца «заветны»...» ) (б. 141). Машынапіс (Архіў БІНіМа).