Выбрать главу

83. Адменная ода («Твая слава ня мной расьпечана...») (б. 143). «Шыпшына», 9, 1950, б. 4; «Бацькаўшчына», 32-33 (214-215), 29 жніўня 1954; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 57.

Рукапісны варыянт, страфа 8:

Чуеш, пэўна, у бераг прыстані б’юцца хвалі марской смугі, імі боль, хіба сэрца выстыне, завіецца ў камяк тугі.

страфа 9:

А пакуль ’шчэ жывы, нясходаны, ўсю цябе ля счарнелых сьцен услаўляю адменнай одаю на апошняй тваёй вярсьце...

Юзаф Лабадоўскі пераклаў верш на польскую мову.

Oda Jam twej slawy na s'mierc' nie zranil, chociaz' krzyz' z twej przyczyny nio'sl... Szas nam rozstac' sie z soba, Germanio, zamieniona w popioly i gruz. Kiedy gorzka czare dopijaz, ani placze, ni ciesze sie — co'z'!..
Mo'w kto wczoraj ku naszym szyjom przysposabial morderczy no'z'? Mo'w, kto serca az' do dna zatrul, kto wiosenna zagasil pies'n', by nie s'miala na skrzydlach wiatru  ku marzeniom zlotym sie nies'c'? I gdy w sadach znojem slonecznym owocowy dojrzewal czas, kto szalen'stwem swojem skaleczyl ludzkiej zorzy wstajacy blask?
Kto zniewazyl nadzieje matek, kto je w meke uragan wiodl? Nawet morze takiego spadku do wzburzonych nie przyjmie wo'd. Nim mi rece bolesne ostygly, czuje dobrze skurcz twoich warg;
ponad sztywnos'c' gotyckich iglic znowu gniew mo'j wichrem sie wdart. Nie zapytuj czy szlak, mo'j prosty i w milczeniu cierpiec' sie ucz... Tys' od drzwi rodzinnego domostwa zatracila powrothy mo'j klucz.. 

84. Пякельны дар («У новы край, далёкі і нязнаны...») (б. 144). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 62.

85. Сьвітанак («Сьвяжуткі зары сьвітанак...») (б. 145). «Бацькаўшчына», 12-13 (242-243), 25 сакавіка 1955. 

86. «Цяпер усё. Уласнымі вачыма пабачыў сьвет..» (б. 146). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

87. «Дарма, што на чужой зямлі жыву...» (б. 147). Рукапіс (Архіў БІНіМа).

Варыянт, радкі 12-14:

Няверцу — меч і гневу стрэл тугі, а краю — песьня, думак мурагі і сэрца войніка Крывіцкае Пагоні...

88. Ня сыходзяцца горы з горамі («Ня сыходзяцца горы з горамі...») (б. 148). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 62. 

89. Сьцені. Ліра-паэма (б. 149). Друкуецца поўнасьцю ўпершыню. Часткі 1-4 надрукаваны: «Бацькаўшчына», 40-41 (270-271), 9 кастрычніка 1955; часткі 5 і 6 пад назвай «Зь ліра-паэмы «Сьцені» надрукаваны: «Конадні», 3, 1955, б. 6. У адным з рукапісных варыянтаў частка 1 падаецца як асобны верш і мае назву «Аганёк».

Рукапісны варыянт, частка 5, радкі 8-20:

І пільнуе сьцены хаты, часта дзівіцца ў вокны, ці жыве ’шчэ дух расьпяты ў цішыні вуглоў самотных. Ён, няўмерлы, непакорны, абдымае цела крыжа, і яна — ад злосьці чорнай — языкамі шыбы ліжа, прыкідаецца суседкай, нават краэўнай — вельмі блізкай — і часамі (праўда, рэдка) галаву схіляе нізка.

частка 6, пачатак:

Поўнач шэпча: «Шлях да мэты абнялі пятлёю слупа»... І мне здаўся ў момант гэты сьвет вялікім гнойным струпам. Я дрыжу і моцна зябну, прытуляюся да шульля...

частка 6, радкі 14-16:

Песьціць ў сэрцы сяньня весьці — напярэймы весьцям выйшла... Ля варот звуглелых цесьця вецер плач яе калыша.

90. Ня было і няма... («Ня было і няма весялосьці...») (б. 153). Машынапіс (Архіў БІНіМа). 

91. «Усё ня так, як думаеш...» (б. 154). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

92. Зрада («Сярод чужых палёў расьціў свой агародчык...» ) (б. 155). «Шыпшына», 9, 1950, б. 5. 

93. Прыйдзі («З блакітнай вышыні прыйдзі, малю, хутчэй...» ) (б. 156). «Божым шляхам», 3 (18), 1949, б. 13; «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 63. 

94. Восень («Хто сказаў, што цяпер нявесела?») (б. 157). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

95. Залатая зямлі мяцеліца («Хто сказаў, што цяпер нявесела?») (б. 158). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

96. «Найпрасьцей яно — зусім папросту...» (б. 159). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

97. «Я шукаў цябе — не знайшоў...» (б. 160). Рукапіс (Архіў БІНіМа). 

98. Даты і іксы («Пакідаючы попел, узялі адно...») (б. 161). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 59. 

99. Спрытныя жарты («Сонца, важкое і вельмі чырвонае...») (б. 162). «Бацькаўшчына», 21-22 (152-153), 31 травеня 1953; «Ля чужых берагоў», 1955, б. 60. 

100. Жалоба («Было ды з вадою сплыло...») (б. 163). «Бацькаўшчына», 12-13, 25 сакавіка 1955. 

101. Жылачка («Пад кашуляй зь беларускага радна...») (б. 164). «Бацькаўшчына», 15-16 (245-246), Вялікдзень 1955. 

102. Я ня ведаю, дзе ты...(«Я ня ведаю, дзе ты...») (б. 165). «Конадні», 3, 1955, б. 4.

Рукапісны варыянт: