Выбрать главу

— Я павінен нешта сказаць, — прамовіў ён, — і ясна адчуваю, што менавіта павінен сказаць. А тым часам адчуваю, што вымавіць гэта будзе памылкай. Не, прашу, ні ў якім разе не падказваць! Не памагайце мне ні словам ні жэстам! — усклікнуў ён, хоць… а можа, якраз таму, што менавіта на гэта і спадзяваўся. — Pensez tres fort![28] — раптам крыкнуў ён на дрэннай французскай і тут выпаліў патрэбную фразу, праўда, па-італьянску, але так, што апошняе і галоўнае слова нечакана вырвалася ў яго на, пэўна, зусім яму незнаёмай, але блізкай мове — ён вымавіў замест «veneracione» «еnеration»[29] з жахлівым насавым гукам у канцы слова — частковы поспех, які пасля ўсяго ўжо выкананага — пошукаў шпількі, выбару той, каму трэба было яе аддаць, укленчання, — зрабіў, бадай што, нават большы эфект, чым зрабіла б поўная перамога, і выклікаў буру захаплення.

вернуться

28

Моцна думайце! (фр.).

вернуться

29

Пакланенне (іт. і фр.).