Выбрать главу

Праўда ці выдумка

Праз некалькі дзён пасля паездкі ў Воўчкавічы Янка Маўр пазваніў мне і папрасіў зайсці да яго. Сярод матэрыялаў, якія я прывёз з Воўчкавічаў, адзін быў напісаны выхаванкай дзіцячага дома № 7 Зояй Васілеўскай. Іван Міхайлавіч сказаў, што ў яго ўзнікла пытанне: адкуль дзяўчынкі ўзялі нажніцы, каб перарэзаць дрот у агароджы? — Дык жа там напісана...

Іван Міхайлавіч папрасіў: — Прывядзі да мяне аўтарку. Я хачу пагаварыдь з ёю і ўсё высветліць.

Вечарам я зайшоў у дзіцячы дом і сказаў Зоі, каб яна пасля заняткаў прыехала да мяне ў рэдакцыю.

Назаўтра Зоя была ў мяне, і мы пайшлі да Маўра. Ён павiтўася з дзяўчынкай, запрасіў сесці і пацікавіўся, як ёй жывецца ў дзетдоме, як яна вучыцца.

На пяцёркі і чацвёркі,— ахвотна адказала Зоя.

Янка Маўр пачаў распытваць дзяўчынку, пахваліў яе за добрую вучобу, а потым асцярожна, каб не пакрыўдзіць, запытаў, як нажніцы трапілі ў іх рукі. I тут здарылася тое, чаго ён не чакаў: дзяўчынка голасна заплакала.— А-а, дык вы не верьще мне, думаеце, што я ўсё выдумала? — гаварыла яна, выціраючы кулачком слёзы.

Янка Маўр збянтэжыўся і пачаў супакойваць аўтарку, але яна працягвала ўсхліпваць. Тут я і сказаў Зоі, што апавяданне спадабалася ўсім і мы абавязкова змесцім яго ў кнізе. А калі Іван Міхайлавіч і запытаў пра нажніцы, дык толькі таму, каб лішні раз упэўніцца ў смеласці і знаходлівасці малых вязняў. Пасля гзтага Янка Маўр задаў яшчэ два-тры пытанні і адпусціў дзяўчынку.

Калі яна выйшла, ён спытаў, што я думаю наконт гэтага выпадку.— Па-мойму, яе раптоўныя слёзы — лепшы доказ, што яна не выдумала.— Згодзен. Словам я наўрад ці даў бы веры, а слязам паверыў,— з палёгкай уздыхнуў Іван Міхайлавіч і пачаў разважаць пра тое, што ў дакументальную кнігу не павінна трапіць ніводная недакладнасць. Кнігу будуць чытаць дзеці, і калі заўважаць хоць маленькую няпраўду, скажуць, што ў кнізе ўсё няпраўда. Наша кніга павінна быць крыштальна чыстай, як крынічная вада, праўдзівай. I дабіцца гэтага — наш святы абавязак.

Янка Маўр параіў мне, каб я, запісваючы расказы дзяцей, вельмі старанна правяраў факты, удакладняў дэталі, бо зрабіць гэта лягчэй на месцы, калі аўтар перад табой і ў яго можна ўсё высветліць.— Трэба зрабіць такую кнігу, каб чытачы ўспомнілі добрым словам і нас з табою,— сказаў пад канец Іван Міхайлавіч.

Рэдкалегія чытае рукапіс

А час ішоў. Дасылаліся ў рэдакцыю расказы дзяцей. I лепшыя і горшыя. I ішлі яны з усіх куткоў Беларусі, бо партызанскія атрады дзейнічалі на ўсёй яе тэрыторыі.

Лепшыя з гэтых матэрыялаў сістэматычна друкаваліся на старонках «Піянера Беларусі». Час ад часу з'яўляліся яны і ў газеце «Чырвоная змена», рэдактарам якой у той час быў I. Матыль, які ўхвальна ставіўся да нашай задумы і чым мог садзейнічаў яе папулярызацыі. Але асабліва прыемным для нас з'явіўся той факт, калі ў адным з нумароў часопіса «Полымя» было надрукавана адразу некалькі апавяданняў дзяцей. Янка Маўр расцаніў гэтую з'яву як прызнанне каштоўнасці расказаў дзяцей пра вайну і той справы, якую мы з ім робім.

Работа па збору матэрыялаў у калектыўную кнігу ішла амаль два гады. За гэты час у рэдакцыю рознымі шляхамі паступіла звыш 400 дзіцячых расказаў пра слаўныя баявыя ўчынкі беларускіх піянераў і школьнікаў у гады нямецкай навалы. Сорак два з іх, самыя яркія, цікавыя, змястоўныя, і былі ўключаны ў кнігу. Калі ўсё, што ад нас залежала, было зроблена, Янка Маўр сказаў:

— А цяпер аддадзім чытаць рукапіс членам рэдкалегіі.

Рукапіс прачыталі першы сакратар ЦК ЛКСМБ К. Т. Мазураў, заслужены настаўнік школы БССР П. Чуліцкі. Апошні чытаў міністр асветы П. В. Саевіч.

Калі ў назначаны дзень я зайшоў да яго, каб забраць рукапіс, ён спытаў:

— Ці ведаеце вы, што вы зрабілі?

— А што такое? — насцярожыўся я, чакаючы пачуць нешта непрыемнае.

— Вы дапамаглі стварыць патрэбную кнігу... Выключна модную і праўдзівую... Яна — дастойны помнік нашым адважным дзецям-патрыётам, іх мужнасці і бяспрыкладнаму гераізму. Нічога падобнага я дагэтуль не чытаў,— з гэтымі словамі ён дастаў з шуфляды стала рукапіс і падаў мне,— Віншую з удачай!

Я падзякаваў Платону Васільевічу за шчырыя словы ў наш адрас.

Як назваць кнігу

Назаўтра я пайшоў да Янкі Маўра, каб расказаць пра сустрэчу з міністрам асветы. Іван Міхайлавіч уважліва слухаў, а потым сказаў: