«Вы заўважылі, — пытаўся Жорж Шынкар, — чым бліжэй да цэнтра горада, тым большп старых машын трапляецца?.. Чаму? А таму, што жывуць тут бяднейшыя людзі».
«Белае кальцо» атачае горад: асноўная маса белых жыве ў прыгарадах, чорная (альбо каляровая), бяднейшая частка насельіцтва «прыціснута» да ўласна гарадскіх кварталаў. Сёння амерыанца ацэньваюць па адказу на пытанне: «Дзе жывеш? Дзе твой дом?» За гэтым — і бізнес, і поспех, і капітал. Найбагацейшыя людзі Мінеапаліса маюць жыллё ў зялёных зонах лесапаркаў, на берагах азёр.
Участак зямлі, на якім пабудаваны дом Жоржа, абышоўся яму прыкладна З тысячы долараў, а калі б перанесці той пляц на бераг возера, то цана яго падскочыла б да 150 тысяч. Заўважым, аднак, што кошт зямлі залежыць і ад бізнеснай сітуацыі: у цэнтры Нью-Йорка, да прыкладу, на Манхэтэне, квадратны метр плошчы ацэньваецца, кажуць, у 250 тысяч долараў.
Небаскробы сімвалізуюць сёння дзелавы бок «амерыканізму» ці «амерыканскасці», а жыллё — вяртаецца да зямлі (ды, уласна, яно і не адрывалася ад яе, асабліва ў багацеяў, — дастаткова паглядзець на фордаўскія палацы, што зашыліся пад лясныя шаты, каб пераканацца ў гэтым). Цэнтрабежная тэндэнцыя гарадкога рассялення (Жорж Шынкар жыве, напрыклад, на сёмай мілі ад цэнтра Дэтройта) падштурхоўвае неабходнасць мець уласны транспарт, машыну, кожнага, хто працуе. «Інакш, — тлумачыў Жорж, — як бы я штодня дабіраўся да месца працы, калі ўлічыць, што яно — з другога боку горада на такой жа адлегласці». Машыа тут сапраўды не раскоша, а сродак перамяшчэння. З гэтым звязана пэўным чынам і акалічнасць, што бедны, «безмашынны», не можа займець прыстойную працу, дакладней, утрымацца на ёй — круг для яго замыкаецца.
Знешне жыллё амерыканца — без паказной пампезнасці. І ўнутры ўсё разумна падпарадкавана функцыянальнай неабходасці. Апошняе асабліва тычыцца кухні, яе абсталявання і начыкі. Малая механізацыя — тут нязменная памочніца гаспадыні. Ды і наогул розныя сакрэты і сакрэцікі хатняй аўтаматыкі сустрааюца тут на кожным кроку. Пад'язджаючы да дома, Дзік Кэмпбел, нарыклад, націскаў на нейкую кнопку ў машыне, і дзверы гаража самі сабою адчыняліся перад ёй. А вечарам, калі я выйшаў з ванны, забыўшыся выключыць святло, мне тут жа нагадаў аб гэтым сігнал электрагадзінніка, устаноўленага ў галавах. Я, натуальна, не зразумеў яго турботы — аб гэтым ужо толькі тады здагадаўся, калі шчоўкнуў выключальнікам Дзік і патлумачыў: сігнал «адрасаваны» забыўліваму Майклу на ложку якога я спаў.
У меню, зразумела, як і ў нас, цэніцца прадукт натуральны. Ды і ў магазіне гэта адразу заўважаецца па цэнах: вось мяса курыцы, вырашчанай у натуральных умовах, а вось — нашпігаанае рознымі «стымулятарамі» (цэны, ясна ж, адпаведныя — «вілка» ўнушальная!); вось бульба, што расла на гнайку, вось — «на мінералцы»... Як самы вялікі далікатэс (а яно і сапраўды так — рэдкасць надзвычайная!) на абедзе ў Джэфа падаваўся да бліноў сіроп з кляновага соку, пры гэтым Сюзана падкрэслівала, што «вытворчасць» яго не канвеерная: рыхтаваў саматужны майстар. Жорж — хударлявы, падцягнуты, жылісты — як бы мімаходзь (можа, маючы на ўвазе і сябе) з усмешкай падкрэсліваў: «Багатыя — худыя...» (Бо лепш ці, дакладней, лепшае ядуць. Безнадзейна ўстарэў вобраз буржуя — таўстуна з цыгарай у зубах; паўната хутчэй нажытак бедных: эфект бройлераў, курэй у інкубатары, «напампаваных» хіміяй...)
Спорт — менавіта аздараўленчы — неад'емная частка побыу, укладу жыцця. На сцяне кожнага ўласнага дома, найчасцей гэта над дзвярыма ў гараж, можна пабачыць баскетбольнае кальцо; сямейны турызм — з'ява звычайная і распаўсюджаная, можна сказаць, абавязковая. Балельшчыкаў вялікага спорту — таксама хоць адбаўляй. Мускулы не ўмацуеш, але разрадка нейкая ёсць. Асаблівая любоў амерыканцаў — бейсбол — ускладнены да формаў «спартыўнай сімфоніі» варыянт усім нам вядомай з дзяцінства лапты. Трэба было пабачыць, як у меру паважная, па-дзіцячы наіўна-прымхлівая (з пакеціка-стаўбун ка трапляўся Дзіку ледзянец жоўтага колеру — тут жа перахапіла яго, памяняўы — для мужа! — на чырвонае колца), крыху сентыментальная лютаранка (назаўтра — у касцёл) Сюзана Кэмпбел імпэтна падскоквала, крычала, ускідвала рукі (пераможна!) ці хапалася за галаву (пры адваротным выніку), падбадзёрвала сваіх — куміраў Мінесоты, — каб зразумець, што ў гэты момант, пад гэтым «небам» крытага стадыёна адзіны бог — бейсбол...