Правілы правіламі, а вольнаму слову — вольны палёт.
Як бывае эфект нечаканасці «чаканай» рыфмы, так спрацоўвае ён, эфект гэты, і наогул у вершаваным радку, калі замест «чаканага» слова, асабліва апорнага, «зорнага», з'яўляецца слова зусім іншае — і куды больш дзейснае менавіта сваёй нечаканасцю...
дабраўшыся да слова «звуки», чытач па інерцыі — стандартнае чаканне! — падхоплівае працяг словам «нежные»... Дык жа — не! не зусім так, далёка не так! Хоць і гукавое амаль супадзенне: «нежные» — «важные»... Вось у гэтым «абвергнутым» чаканні — і жыве паэзія. Ганна Андрэеўна Ахматава ведала сакрэт, як «прымусіць» чытача «спатыкнуцца» сэрцам, зрокам, слыхам...
Чуйнасць да загадкавай прытоенасці слова, калі яно ўзнікала, выскоквала як бы з засады — і гэтым перамагала, не раз з бляскам дэманстраваў Аляксандр Блок. Вось прамаўляе ягоны Дэман:
Чакаеш: «страстно» — а тут: «странно», і надоўга задумваешся (як і над ахматаўскімі «звуками важными») над гэтай «странностью», будзеш вяртацца і вяртацца да яе... Дэман, халодны — адмоўнасцю сваёй — дух вечнасці, ці дадзена, ці наканавана яму быць «страстным»?.. Халодны агонь — «странный»?..
Радкі гэтыя класічна хрэстаматыйныя — як узор мастацкай дэталі, якою накрэслены душэўны рух, выяўлены настраёвы стан лірычнай гераіні.
Аднак, прыгадваючы:
не-не, ды і засумняваешся іншы раз: а ці можна было б «на левую руку» «перчатку с правой руки»?..
Сапраўды: «мастацкі вынік» як бы адзін і той жа. Прамаўляеш і той і гэты варыянт, нібы даводзячы сам сабе, што, магчыма, «сакрэт» тут даволі просты, ці, зрэшты, і сакрэту таго няма: дзейнічае банальная псіха-фізічная звычка звычайнай «ляўшы» — пачынаць усё апрананне ці адзяванне з правай рукі (бо працуе левая рука — яна галоўная), і «першую пальчатку», з дзвюх, лёгка пераблытаць...
Праўда, знаўцы вялікасвецкага этыкету заўважаюць (у прыватнасці, пісьменніца Ніна Маеўская), што ён, этыкет гэты, прадпісваў надзяваць перш пальчатку на левую руку, а потым на правую. І ў гэтым, маўляў, увесь сакрэт: пальчатку лірычная гераіня ўзяла «правільную», ды «працэдуру» надзявання «паблытала» — з правай рукі пачала ад хвалявання... Магчыма, магчыма... Але каб жа яно ўсё так ды было ў паэзіі... Тым больш — ахматаўскай, у мове яе, у гучанні, у голасе... Не-е, не такая яна, Ахматава, «этыкетная» паэтэса, каб вымяраць яе адно гэткімі меркамі... І не проста так «дакладна»-банальна выдыхнула гэтае двухрадкоўе Ганна Ахматава. ТАК магла сказаць яна і па законах нейкіх таемных, магчыма, і ёю тым часам выразна не ўсвядомленых. Нарэшце, і ты сваё чытанне па памяці спыняеш, сцвердзіўшыся на гэтым, ахматаўскім, ТАК, а не інакш. Але чаму?..
Думаецца — і гэта найбольш верагодна — фразу «прадыктавала» Ахматавай гучанне: як бы грувастка, перанасычанае «цяжкімі» перакочваннямі «р», прамаўлялася словазлучэнне (менавіта — «словазлучэнне», інакш у такім выпадку не назавеш): «перчатку с правой руки»... І як маўленне акрыляецца гэтым лёгкім, лятучым «ле...»: «перчатку с левой руки»!..
Тут і нецярплівы жэст — як бляск ляза, і зблытаная з гневам разгубленасць, і... як адмахнулася, як па шчацэ пляснула — «ле»!.. Не, куды ні павярні, нізкаму «ра» тут не пасупернічаць... Дарэчы, не застаўся ў «крыўдзе» і першы радок: яму таксама «выдзелены» гэты крылаты гук: «надела». Як бы для нейтралізацыі цяжкага «р» адбылося такое «размеркаванне» паміж двума радкамі лёгкага «л»...
Вось і маем:
Само па сабе, як вядома, на пачатку, пры зараджэнні сваім, слова было вобразам. З часам, набыўшы абагульняльны сэнс, намінатыўную функцыю, зрабілася яно эмацыянальна нейтральным, «выпраменьваючы» толькі інфармацыю. Аднак сэнсавая зарадка яго, як энергія атама, «спіць» да пэўнага моманту: у нейкай сітуацыйнай пазіцыі яна выбухова абуджаецца...
Спакойная, апавядальная танальнасць песеннага тэксту: «На палубу вышел — сознанья уж нет, в глазах у него помутилось...» разгортваецца ў поўнай згодзе з музычным ладам баладнай песні — разгайданай марской прасторы: у вусцішнай хадзе хранометра смерці — рытмы пачуцця трагічнай асуджанасці...