Лірычныя развагі аб дні сённяшнім мяжуюцца ў творы з успамінамі аб тым далёкім, даваенным (Другая сусветная вайна) і пасляваенным часе. Такі кампазіцыйны прыём дае аўтару магчымасць ахапіць, засведчыць у мастацкіх малюнках моманты значныя, пераломныя не толькі для яго асабістага лёсу, але і шляхоў грамадска-гістарычных...
Нарэшце — сустрэча з Беларуссю, пра якую столькі мроілася, столькі было перадумана.
так, гэта і яны — вершаваныя радкі, дзеці, паэта — ступілі. пасланцамі Сервантэса на зямлю Купалы.
З мяккім лірычным замілаваннем падаюцца ў творы малюнкі беларускай прыроды, каларыт бытавых рэалій...
Чытачу прапануюцца адразу два пераклады, на дзве мовы, два паэтычныя прачытанні аднаго твора. З цікавасцю сочыш: не толькі за падзеямі і. калізіямі, што разгортваюцца ў паэме, тут ужо ўключаецца, становіцца яе рэальнасцю яшчэ адна сіла — тэмпераменты, характары двух перакладчыкаў.
Калі ў Паўла Грушко пераклад гучыць больш стрымана, ва ўстаялых формах і канонах, з імкненнем да тэкстуальнай. яснасці і дакладнасці, то Рыгорам Барадуліным кіруе (што, безумоўна ж, вынікае з яго паэтычных канцэпцый!) стыхія вобраза, гуку, рытму, што, відаць, бліжэй да стыхіі іспанамоўнага арыгінала Карласа Шэрмана.
мяккі гукапіс, што пераходзіць у нейкую ўсёпранікаючую, амаль татальную рыфмоўку...
Так ідзе сваеасаблівае спаборніцтва, турнір двух майстроў перакладу, у якім, здаецца, няма пераможаных, а пераможца ёсць — гэта паэзія...
Тая самая, што і ў песні, дакладней, у вершы Паўла Грушко на іспанскай мове. У ім усяго тры радкі:
Проста і здорава!.. А па асацыяцыі нагадваюцца словы яшчэ аднаго выдатнага паэта: «геніяльная прастата»...
Як загаварыў і колькі сказаў і скажа кожнаму, хто прачытае радкі з верша Міхася Скоблы пра Язэпа Драздовіча, які «жыў між людзей і спаміж падлюг», гэты гук, пазначаны значком-літарай «с». Чуеце розніцу: «між» і «спаміж»?
Колькі прынесла — важкага і характарнага — у напоўненасць зместу гэтае «с» са змяіным сіпеннем і сыканнем, — маю на ўвазе яго суразмоўе са словам «падлюг». ..
Вось адкуль узялася са сваім гукам літара «с», навошта выскачыла!.. Пра тое, можа, і аўтар не ведае (бывае такое!..). І не здагадваецца...
А я здагадаўся.
Што расквітнела ў нас «міліцэйская» літаратура, нікога ўжо не здзіўляе. Ледзь не ўсе больш-менш гучныя следчыя пратаколы перасяліліся пад глянцавыя вокладкі важкіх кніжных цаглін.
А вось апошнім часам тэма актыўна ўклінілася ў выяўленча-плакатную сферу. І між шматлікіх выяў людзей пры міліцэйскіх пагонах з'явілася і такая, што подпісам сваім можа прэтэндаваць на лаўры ў такой філалагічнай дысцыпліне, як этымалогія: «Участковый — от слова участие»...
Які віртуозны ведамасны «паварот»! Быццам жазлом рэгуліроўшчыка ўсталёўваецца сэнсавы парадак у лексічным руху... І знешне не прыдзярэшся. Але ж: «участковы» мае зусім іншага «бацьку» — слова «ўчастак», пэўную «частку» тэрыторыі, адміністрацыйную адзінку, на якой той «участковы» нясе службу. А «спагада», «спачуванне» (ну, тое ж самае «участие»)? — гэта ўжо зусім іншы «каленкор». Хоць «ведамству» ён яўна даспадобы — упрыгожвае бо: і мундзір, і іншую амуніцыю з рэпутацыяй...
Прыгадваю іншы раз свой даўні верш «Наша праўда» — і тут жа падмывае выправіць эпіграф да яго. Не, не сам эпіграф, там усё правільна і дакладна: «Я верую н мне не так больно...», а рэмарку: хто іх вымавіў, гэтыя словы. Права першаснасці належыць Ніне Зарэчнай з чэхаўскай «Чайкі». Але ёсць іншае права — права гэтага верша: ён успыхнуў, пачаткі яго — ад Лікі, гераіні кінафільма па чэхаўскіх матывах «Сюжет для небольшого рассказа» (зноў жа — «Чайка»! Словы — адтуль...)