Выбрать главу

У Рыгора Барадуліна — такі, здавалася, ужо самы позні па часе — «ляціць, віхлясты і бялявы, пялёстак лёгкі — матылёк...».

Дык жа — не!

«О матылькі, матылькі!..» — давялося нядаўна ўсклікнуць на матыў старога раманса: «О васильки, васильки, много мелькает вас в поле...»:

Якое дзіва: Мільён ліловых матылькоў! Гарохавае поле... (Зянон. Цвіце гарох)

Што ж, кожны адкрывае сваё і па-свойму вечнае дзіва прыгажосці... Сваіх матылькоў...

Былі яны і ў Міколы Лупсякова...

Ружы, браткі (анютины глазки), макі, фіялкі (яны ж і браткі, паводле слоўніка)... — і матылькі... — я не стаў ужо дапытвацца: адкуль яны бяруцца... Я зразумеў: марны занятак вышукваць «першых» паміж дастойных...

Час няўмольны — ідзе і ідзе... Даўно над магілаю Міколы Радзівонавіча Лупсякова шуміць трава...

Ды расцвітае ж там хоць адна кветачка, — то хай жа сніцца яму, што гэта прылятае матылёк, ягоны, угледжаны яго мастакоўскім зрокам...

«ОТКАЗ "СЫРОЕЖКЕ"»

Ёсць у дзённіку М. М. Прышвіна кароценькі — без тлумачэнняў — запіс: (ад 12 верасня 1951 г.) «Твардовский прислал отказ моей "Сыроежке"...»

На першы погляд, быццам нічога надзвычайнага. Ці мала бывае таго ў творчым жыцці...

Але ж — Прышвін!..

Але ж — Твардоўскі...

Прышвін — з яго адзіным тут горкім каментарыем: «При неудаче является сладкий соблазн признать невозможность писательства и послать его к черту...», — і гэта на 79-м годзе жыцця — прышвінскага! — «признать невозможность...»: колькі за гэтым тоіцца!..

Твардоўскі — з жывой легендай (праўда, трошкі пазнейшага часу, звязанага з другім «новомировским» яго прыходам) аб рэдактары-змагары за ўсё новае, таленавітае, смелае ў журналістыцы і літаратуры... Ці падумаў ён тады, саракагадовы любімец паэзіі, пра гэтае «признать невозможность»?..

І ці такая ўжо «неудача» — тая Прышвінская «Сыраежка»? О не!.. Для іншага — то была б чэмпіёнская планка. А для Прышвіна — усяго толькі «Сыраежка» (і змешчаная толькі ў пасмяротным шасцітомніку з пазнакай «публикуется впервые»...).

Не станем паглыбляцца ў аналіз і «крытычны разбор». Вось творчы штуршок, як ножкай пад сэрцам у маці: «Кто-то сказал мне, н не раз это я уже слышал, будто человек своим взглядом останавливает рост грибов...» — гэта першы сказ, і хіба ўжо толькі гэтага мала?! І далей — сэнс і загадка, чыста прышвінскія: «И нет ли того у всех художников природы, что их проникновенный взгляд в природу, их интимный пейзаж есть не что иное, как попытка проникнуть глубоко в душу человека...»

І вось — «что-то записанное... в разные годы о грибах» — і таямнічыя глыбіні чалавечых характараў, хаця б эпізод з лесніком, што, збіраючыся на фронт, прыйшоў да Міхаіла Міхайлавіча сфатаграфавацца — з сям'ёю, на памяць, і ўбачыў на лаўцы баравік і здагадаўся, дзе растуць такія: «...неподвижными глазами он уставился на гриб, глядел, глядел, лицо его стало перекашиваться больше, больше, и вдруг этот сильный с виду мужчина в цветущих годах, с ясными детскими глазами заплакал, как ребенок.

— Что это ты, дружок? — спросил я.

— Ничего, — ответил он, по-детски улыбаясь мне сквозь слезы, — я это на гриб смотрю, — не вернуться мне больше в Конякино, не видать мне в жизни больше такого гриба.

Женщина улыбнулась мужу, совершенно как мать улыбается ребенку своему, огладила его рукой по голове со лба на затылок и сказала мне, как бы извиняясь:

— Конечно, выпил немного — не о нас плачет, а о грибах.

Солдат уже успел оправиться и ответил:

— Вот ещет — о вас плакать: вы сами плакать умеете, а гриб — тот бессловесный...»

Божачка мой! ды толькі адна гэтая навела (а ў апошняй аўтар расказвае: загінуў ляснік, не вярнуўся...) адкрывала твору шлях у любое — самае прэстыжнае — выданне!.. Жывая класіка!..

А тут — «отказ»...

І ўспомніўся, як Канстанцін Паўлоўскі сказаў, што Прышвін з тых майстроў, «что могут написать целую поэму о каждом слетающем с дерева листе...»

А гэта — пра грыбы. Ці то паэма, ці то балада ў чатырох частках, ці то раман...

І думалася: як мог такі паэт — Твардоўскі! — адмовіць? Перапыніць шлях гэтага маленькага мастацкага цуда да чытачоў, да людзей?

Час быў не той? — сама што пастаноўна-жданаўскі («Аб часопісах «Звезда» і «Ленинград»...); ці сам Твардоўскі быў яшчэ не той — не з «хрушчоўскай адлігі», не з таго «Нового мира», пра вальнадумства якога потым пайшлі легенды (і якія, дарэчы, грунтоўна расхістаў і апусціў на грэшную зямлю Аляксандр Салжаніцын — «Бодался теленок с дубом...»)?..