Што ж да «мовы жэстаў», то сапраўднае яе працвітанне было ў сям'і Кэмпбелаў. Вось дзе я (які ўжо раз!) успамінаў няласкавым словам нашу агульнаадукацыйную сістэму вывучэння — і ў сярэдняй, і ў вышэйшай школе — замежных моў, якая замест жывой размоўнай практыкі «загружае» мазгі і памяць граматычнымі правіламі, механічным перакладам тэкстаў (аб'ём якіх вылічаецца колькасцю друкарскіх знакаў — а іх набіраецца не адна тысяча тысяч, таму ў студэнцкім прастамоўі гэты «навучальны акт» называецца «Здаваць тысячы», а пасля ў анкеце графа аб валоданні замежнаю мовай запаўняецца шматзначнымі словамі недавучкі: «Чытаю і перакладаю са слоўнікам»).
Першы ж наш «сямейны дэсант» з боку «моўнай» абстаноўкі аказаўся зусім спрыяльным. Па праграме мы павінны былі наведаць Дэтройт — горад-пабрацім Мінска. «Дзялілі» нас тут па спісе проста ў аэрапорце, не раўнуючы, як размяркоўвалі, помніцца, па хатах бежанцаў у вайну... Хто з «языком» — той быў як рыба ў вадзе, а нас, «бязмоўных», такіх, як я ці Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля, «прымяркоўвалі» да гаспадароў, што маглі, лепш ці горш, размаўляць па-руску. Так мы ўдвух і трапілі да Жоржа (Георгія) Шынкара. І нам пашанцавала!..
Пашанцавала ў тым сэнсе, што чалавек ён неардынарны, шырокіх інтарэсаў і нечаканых захапленняў. Вось перада мною разгорнутая схема будовы Сусвету, выкананая Жоржам, — ад мікра- да макракосмасу з памяншэннем 10-30, — Сусвет, скалапсаваны, «сціснуты» да кропкі...
А дома ў Жоржа — змайстраваная ім контурная карта свету. На сятчаста-ўзорыстым фоне кантынентаў — калейдаскапічны росып каляровых квадрацікаў мазаікі. Гэта гарады. Карта — і мастацкі элемент інтэр'ера, і — у недалёкім мінулым — выдатны навучальны дапаможнік для дзяцей Жоржа. Па ім яны вучылі геаграфію. Вучылі, гуляючы: хто называў 50 гарадоў, атрымліваў ад бацькі прэмію — долар, 100 названых гарадоў «прэміраваліся» дзвума доларамі. І, па ўсім відаць, не толькі ў гэтым дзеці мелі добрую дамашнюю школу. Адзін сын Жоржа — біяфізік, другі сын і дачка — медыкі. Дарэчы, другі, самы меншы, збіраўся неўзабаве жаніцца. І Жорж шкадаваў: каб трошкі пазней мы прыехалі — пабылі б на вяселлі. І ўсё ж адзначыць сваю прысутнасць на гэтай урачыстасці мы з Уладзімірам Лявонцьевічам пэўным чынам змаглі: ён падараваў для будучых маладажонаў ільняны абрус, а я — вышываны беларускі ручнік — для свата, сказаў. Вось што напісаў мне ў нядаўнім лісце Жорж: «На вяселлі Эрык паказваў гасцям вашы падарункі і гаварыў, што яны ад савецкіх сяброў, якія прыязджалі ў ЗША з мэтай усталявання міру і дружбы паміж нашымі народамі. Гасцям гэта вельмі спадабалася...» Што ж, мы рады: іскрынка нашых памкненняў запала ў душы: незнаёмых нам вясельных гасцей, як, дарэчы, і дзяцей Жоржа — яны жывуць самастойна, асобна ад бацькоў. Такая ўжо ў амерыканцаў завядзёнка: памагаць дарагім нашчадкам, пакуль тыя вучацца. А як набылі спецыяльнасць — калі ласка, на ўласныя ногі, на свой хлеб. Казаў і Жорж: «Вось, жэніцца сын, дапамагу яму выплаціць першы ўзнос за дом — пазычу неабходную суму (заўважце: «пазычу», не «дам») — і на тым...»
І наогул Жорж — чалавек сур'ёзны, практычны, у нейкім сэне нават аскетычны (што да побыту — нічога лішняга: усё рацыяальна ўраўнаважана, падлічана і выверана). Тыповы, як мне здаецца, амерыканскі характар: дзелавая хватка, «бізнесная жылка», практычнасць уперамешку з дзіцячай захопленасцю, непасрэдасцю і наіўнай даверлівасцю. Ён, ветэран Другой сусветнай вайны, былы капрал 40-й танкавай брыгады з незвычайнай назвай «Яшчэ на полі» (значыць: яшчэ ў баі, не выйшла з бою), ён, высокакваліфікаваны інжынер, картограф і тэхнік-чарцёжнік (працуе ў фірме па вытворчасці робатаў, канструктарскія ідэі, як сам тлумачыў, даводзіць да жыцця ў чарцяжах), дык вось ён, Жорж Шынкар, задаў раптам наіўнае, да смешнага, пытанне: «А ці праўда, што ў вас, у Саюзе, забараняецца хадзіць у шортах?» Расказваў — не толькі яму, а дзяліўся з усімі «ўражаннямі» аб паездцы ў горад свайго дзяцінства Кіеў — нехта з маладых «сучкоў» нядаўняй міграцыі, як іх ледзь не з дапамогай міліцыі прымушалі апранаць штаны, ушамяючы тым самым свабоду цяпер ужо амаль не паўнамоцных пасланцоў «вольнага свету»... Гэтыя — сапраўды ў дзіцячых шорціках — пытанні, ясна ж, задавальняліся, «вычэрпвалі сваю глыбіню» такімі ж няхітрымі тлумачэннямі (якая ўжо тут філасофія вакол шортаў?), а найперш смехам: «Ды не можа такога быць!.. Магчыма, дзе ў шыкоўны рэстаран не пускалі галаногіх?.. Дык жа і ў вас ёсць строгія нормы этыкету: ёсць таўкучкі, дзе ў джынсах сыдзе, а ёсць баль, дзе толькі ў смокінгах прымаюць...» Гэтак жа даводзілася на сяброўскай вечарынцы ў Сюзаны і Джэфа развейваць наіўны туман ва ўяўленні двух хлопцаў-старшакласнікаў (зноў — «хтосьці» ім расказаў!) аб імкненні нашых педагогаў «адабраць» кавалак ад вялікага «пірага свабоды», з якім прыехалі амерыканскія дзеці да нашых: маўляў, тут ім не дазваялася рабіць што хочацца, строга сачылі за імі, за іх паводзінамі, а гэта ўжо, казалі, «уціск свабоды». Адказваў я сустрэчным пыаннем: «А ў вас што — настаўнікі трымаюцца прынцыпу: вытарай і вычварай што хочаш? Ці ёсць нейкія правілы?» Хлопцы пераглядваліся і ніякавата ўсміхаліся. Усміхаўся і я: «Нам бы толькі тых і праблем, што з вашымі шортамі ды са школьна-выхаваўчай «педагагічнай сцяной забарон». Аднак разумеў, што падобныя «дробязі» з вуснаў «сведак», можа, найбольш западаюць у свядомасць слухачоў, асядаюць там, найбольш уражваюць — як самыя блізкія і канкрэтныя. І, можа, якраз яны сама больш і працуюць на стварэнне адпаведных стэрэатыпаў Устойлівы, адштампаваны недавер з лёгкасцю падсоўвае свае «паслугі»: «Як жа так — Савецкі Саюз ды без парушэння правоў? Ці ж такое можна ўявіць?..» На жаль, так ставіцца пытанне не толькі дзецьмі — дакладней, яны так і ставяць яго, бо ў такой «плоскасці» падрыхтаваныя. Вось, скажам, газета «Нью-Йорк тайме» параўоўае ўзровень злачыннасці ў Маскве і Нью-Йорку. Параўнанне атрымалася не на карысць апошняга. І тут газета робіць такі ашаламляльны «паварот»: прычына ў тым... што ў Маскве няма сапраўднай свабоды: не прадаецца ў магазінах зброя... Вось вам: і логіка: дзіцячая па форме, а па сутнасці, мякка кажучы нядобразычлівая.