«Прыязджайце, падыхайце нашым паветрам, а яно асабліва зараз, у час перабудовы, такое азоннае, — і многае адчуеце і зразумееце самі. Многія «страхі» вашы рассыплюцца, як «пясочыя домікі», — гэтак ці прыкладна гэтак стараўся я хоць збольшага расхістаць прадузятасць у юных душах (пераканаць іх — справа вунь якая нялёгкая: яны дзеці таго пласта амерыканскага грамадтва, якое, бадай, і з'яўляецца самым галоўным і ўстойлівым носьітам эталоннага «амерыканізму» з усімі яго плюсамі і мінусамі, што называецца, самыя амерыканскія дзеці самых амерыканскіх бацькоў).
Дзеля справядлівасці скажам: гэткім: жа самым чынам разбураюцца сёння і многія нашы стэрэатыпныя ўяўленні аб амеыканцах. Перш за ўсё пахіснуўся «маналітны» «вобраз ворага». Прынамсі, у яго стане я ўжо ніяк сёння не магу ўявіць тры сям'і, у якіх давялося мне пражыць тыя, хай сабе і лічаныя, дні. Зразуела, я ведаў і ведаю, што ёсць і такія і гэтакія амерыканцы, ёсць людзі цвярозага розуму, ёець і «гарачыя галовы». Ёсць тыя, хто нажываецца на ваенным бізнесе, а ёсць і тыя, і іх, напэўна ж, большасць, на каго ваенныя выдаткі кладуцца ўсё цяжэйшым і цяжэйшым гнётам. Магу засведчыць, што ніхто з маіх новых знаёмых у Амерыцы (а яны, паўтару, людзі зусім пэўнай ідэйнай і сацыяльнай арыентацыі — пра Джэфа Попа, напрыклад, Саня Берэнштэйн зазначыў: «Бізнесмен сярэдняй рукі...») не дапускае думкі аб ваеннай канфрантацыі з Савецкім Саюзам. Усё глыбей ва ўсе ячэйкі амерыканскага грамадства пранікае дух новага мыслення, разуменне неабходнасці шукаць узаемныя шляхі да мірнага суіснавання. Разумнай альтэрнатывы яму няма. Ёсць толькі ў многіх амерыканскіх душах немалая атрутная доза недаверу да нас. Цяжка прабівацца праз атмасферу яго запасаў, створаных афіцыйнай палітыкай, друкам, тэлебачаннем. Аднак тыя змены, што адбываюцца ў нашай краіне, наш працэс перабудовы, рэальнае здзяйсненне ў штодзённым жыцці і ў стратэгічных намерах палітыкі новага мыслення (бадай, у любой гаворцы найбольшы: і самы жывы інтарэс выклікалі гэтыя пытанні) паспяхова драбяць тую ледзяную глыбу, што столькі гадоў ляжала на нашых адносінах...
І на пытанне, ці хочуць амерыканцы ваяваць з намі, сёння можна адказаць адназначна: не. І не таму, што «ястрабы» перасталі быць «ястрабамі». А таму, што расце ўсведамленне: ядзерная вайна не пакіне ні пераможцаў, ні пераможаных. У нас ёсць толькі такое поле змагання: даказаць адзін аднаму свае перавагі ў мірным спаборніцтве. Інтэнсіфікаваць сусветныя экааічыя сувязі, вучыцца жыць у агульным доме па-новаму, узаемавыгадна гандляваць, абменьвацца духоўнымі каштоўнасямі — пра такія шляхі гаварылі і марылі мы і за ціхім абедзенным сталом, і на паўафіцыйнапаўсямейных вясёла-гаманлівых пікніках. Жорж Шынкар (амерыканец таксама добрага дастатку: гадавы заробак яго, па яго ж словах, складае 40—50 тысяч долараў), калі хацеў каго-небудзь ахарактарызаваць станоўча, гаварыў: «Ён чалавек прагрэсіўны...» Дык вось як Жорж маляваў схему таго самага прагрэсу, яго поступу па дарозе цывілізацыі: «Капіталізм падганяе канкурэнцыя — тут нельга спыніцца ні на хвіліну, іначай растопчуць. Нельга адставаць і сацыялізму — хай дэманструе свае перавагі. Жыццё рухаецца, развіваецца праз канфлікты. На гэтым шляху нямала тупіковых сітуацый: у экалогіі, у пытаннях вайны — цывілізацыя можа аказацца пад пагрозай. Як уратаваць чалавецтва ад згубы ў крытычных абставінах — вось над гэтым мы і павінны думаць. І тут — галоўны пункт нашых узаемадачыненняў і, трэба спадзявацца, узаемаразумення. І пры сусветным сацыялізме не спадзявайцеся на ідылію: развіццё — барацьба супрацьлегласцей...»