Выбрать главу

...У голасе Жоржа Шынкара, калі гаворка заходзіла пра амерыканскую засуху, гучалі і спачуванне, і трывога. Спачуванне фермерам, многія з якіх апынуцца перад безданню разарэння: ужо зараз, гаварыў Жорж, многія пачынаюць збываць жывёлу, статкі радзеюць — няма чым карміць... А трывога Жоржа была падсалоджана невясёлай усмешкай: трэба мяса наядацца цяпер — яно зараз будзе таннае... Але затое як падскочыць яго цана пасля, калі схлыне паток вымушанага скарачэння пагалоўя. Праўда, сям'і Жоржа з двух чалавек гэта не пагражала пакуль вялікімі фінансавымі патрасеннямі: ні ён сам, ні тым больш яго жонка Надзя, вегетарыянка, мясною ежай, натуральна, не захапляліся. Строгае меню на поўную меру адчулі на сабе і мы з Уладзімірам Лявонцьевічам: самы разнастайны выбар агароднінна-садавінна-збожжавых канцэнтратаў, залітых малаком, вінаградная гронка, луста кавуна (заўважце: не «вывальваўся» кавун, як у нас, цалкам на стол — рэж ды еш) ці яблык, шклянка чаю — такі прыкладна сняданак. А калі прадбачылася запланаваная калектыўная вячэра-прыём, то Жорж тут жа, за сталом, і папярэджваў: «Можна было б і ў абед што-небудзь перакусіць, але ж у нас у 18.30 будзе рэстаран, канешне» (адно з любімых пабочных слоў Жоржа — калі нешта сцвярджалася безумоўна: «гэта, канешне, мы зараз чаю пап'ём», «гэта гарачыя сабачкі, канешне...» — быў у нас і такі спосаб перакусіць: проста з машыны, праз акенца, даваўся заказ, а з акенца закусачнай (славутай фірмы «Макдональд» часцей за ўсё) выскоквалі тыя самыя «гарачыя сабачкі» — сардэлькі, загорутыя ў булку. Калі ж былі нейкія іншыя меркаванні, то тут з'яўляася ў Жоржа няпэўнае «я думаю...»: «Я думаю, гэта селядзец...» — і сапраўды быў селядзец, але купляць яго намеру не было — проста так, між іншым, звярталася ўвага: пабачылі — і хопіць...)

Амерыканцы ўмеюць лічыць і долар, і цэнт. Умеюць, бо інакш нельга — неабходнасць жорсткая. Жорж прыводзіў прыладую схему гадавых выдаткаў сям'і з чатырох чалавек пры заробку 14 тысяч долараў («каб толькі існаваць», — зазначыў ён). Падаткі: 800 долараў — федэральны, 300 — штатны, 300 — гарадскі; дзяраўны падатак на сацзабеспячэнне — прыкладна 1000 долараў; гарадскі падатак на дом (такі, як у Жоржа) — 1300 долараў... («Але мы не плачам, — жартаваў Жорж, — што вялікія падаткі: значыць, добра зарабляеш»). Затым ідуць камунальныя паслугі: ацяпленне — 900 долараў, электраэнергія — 400, водазабеспяэнне — 150, тэлефон — каля 80. Атрымліваецца 9430 долараў, на ўсё іншае застаецца 4570 долараў. З іх 2-3 тысячы — на ежу («і гэта не такая ўжо добрая ежа»). Для паўнаты карціны называліся і некаторыя цэны: малако — 80 цэнтаў за літр, хлеб — 2 долары: за кілаграм, біфштэкс — 4,4-6,4 долара за кілаграм, курыца з касцямі — І долар за кілаграм, без касцей: — 6-7,5 долара.

(Я прыкінуў зараз, каб праверыць апошнюю рэпліку Жоржа: узяў з «правіянтнай» сумы тысячу долараў і падзяліў на сярэднюю цану біфштэкснага мяса, атрымалася 200 кілаграмаў на год — значыць, на кожнага едака выходзіць па 50 кілаграмаў, прыклада кілаграм на тыдзень. Колькі на дзень — няцяжка «скалькуляваць».)

Такі разрахунак пры самых спакойных, без экстрэмальных здарэнняў, абставінах. А не дай бог — захварэць... Жорж, нарыклад, ездзіў рабіць аперацыю ў Канаду (адгэтуль не так далёка да мяжы). Асноўная прычына: там танней ды, здаецца, і лепш аперыруюць, хутчэй гоіцца рана (а кожны лішні дзень у стаыянары — таксама долары).

Вазьму ў сведкі і яшчэ аднаго чалавека — Вілі Токарава, аўара і выканаўцу песень, які эмігрыраваў з нашай краіны ў 1974 годзе, «пераспытаў» рознага хлеба і ў нядаўнім інтэрв'ю «Аргуентам і фактам» прызнаўся: «... каб дасягнуць у Амерыцы якой-небудзь вышыні, што забяспечыць табе нармальнае жыццё, трэба быць ці суперзоркай, ці, ва ўсякім выпадку, мець вельмі добра аплатную працу...» І далей (яшчэ штрышок — ужо не з маіх вераў — аб «негатыве» і «пазітыве»): «Я... чуў папрокі ад нашых эмігранаў. Яны казалі: «Ты што Амерыку лаеш? Навошта табе гэта парэбна?» Але я не лаяў, а пісаў пра тое, аб чым: пісалі амерыканскія газеты...»