Выбрать главу

У цэлым жа «сярэднія» амерыканцы не разбэшчаныя «траннацыянальнай раскошай» і не зацкаваныя бядняцкай прыніжаасцю...

У такіх прыкладна спакойных, нават крышку, здаецца, патрыярхальных абставінах апынуўся я ў Мінеапалісе ў сям'і Кэмпбелаў: муж, жонка, двое дзяцей — Джой: і Майкл. За стол сядалі чынна, па камандзе гаспадара. Схілялі галовы, складвалі рукі — гучала малітва (Кэмпбелы — шчырыя прыхільнікі лютэранства). Прамаўлялі малітву па чарзе: за кожнаю трапеай, — я, зразумела, з калейкі выпадаў. Потым гаспадар раскладваў ежу па талерках, пакідаючы ў агульным блюдзе рэшту — для дабавак, як высветлілася. Меню было без выштукоўванняў, сціплае, але грунтоўнае: як правіла, кавал таго самага біфштэкснага мяса альбо рыба, іншы раз — амлет, бліны...

Гаспадар — скандынаўскіх каранёў, і гэта бачна ва ўсім: у строга заведзеным, без мітусні, сямейным парадку, у характары, у звычках, у побыце, нават у той жа ежы. Не ведаю, колькі Дзік зарабляе, — няёмка было пытацца. Жонка яго Сью (Сюзана) выступае ў журналістыцы, піша эсэ, замалёўкі, друкуецца ў клерыкальных выданнях пратэстанцкага толку. Захапляецца журналістыкай, літаратурай і іх дачка Джой (нядаўна я вычытаў дзесьці: Джой — значыць радасць). Марыць паступаць ва універсітэт на філалогію, пачынае вывучаць рускую мову, піша вершы. На гарадскім конкурсе школьнікаў заваявала першую прэмію. Вось той верш-лаўрэат:

Крочу ўніз па шэрых каменных плітках, Пальцы звыкла шукаюць апору Парэнчаў драўляных. Астраўкі дываноў імшаных Усцілаюць лясную падлогу. Карані заплятаюць сцяжынку, І тая сама, нібы корань, віецца. Я спяшаю на бераг, Дзе хвалі напорыста б'юцца. Лапкі сосен ласкава Кранаюцца твару. Ветрык побач са мною бяжыць. Старадрэвіна суха рыпіць, Быццам крэсла-гайдалка. Ногі тонуць самотна, Набрынялыя цвіллю вады дажджавой. Водар шыгалля ў носе казыча. Па-над кронамі чайкі гарласта ўзлятаюць. Вось і выбліснуў бераг. На ім — я, нібыта вандроўніца, — Дома.

Так атрымалася (як быццам па сцэнарыі было задумана), што «перасяляўся» я з сям'і ў сям'ю, здаецца, па нейкай узыхозячай — штораз на прыступку вышэй у амерыканскім «табелі аб рангах», — не сягаючы, праўда, вышэй сярэдняга. Гэтая сцяжынка вяла ад лёсу праследуемага ў часы макартызму Жоржа Шынкара да ўдачлівай раскладкі «бізнеснай карты» ў нядаўнім юнага байскаўта (касцёр з аднае запалкі, арыенціроўка ў лесе) Джэфа Попа. Аднак, як бы ні розніліся іх шляхі, іх погляды на сутнасць рэчаў, на палітычныя і сацыяльныя з'явы, — у нечым самым істотным яны падсвечваліся адным — законам выжывання ў свеце прыватнага прадпрымальніцтва.

Жорж паказваў дэтройцкія газеты 1950 года з яго партрэамі і подпісамі «Пастаянная адстаўка», «Звольнены «чырвоны» з водага дэпартамента» і горка ўсміхаўся, прыгадваючы, як паводле «закоа аб лаяльнасці» яго, западозранага ў палітычнай ненадзейнасці, перавялі па службе спачатку «ад вады, што ўваходзіць у горад, да вады, што выходзіць», — каналізацыйнай — тут, маўляў, нічога і нікога не атруціш, а потым і зусім звольнілі. Паказваў і аб'ёмісты фаліянт з розным «кампраметуючым» матэрыялам і даносамі на яго: закончыўся заканадаўча ўстаноўлены тэрмін сакрэтнасці дакументаў, і копіі з іх вылаюцца зацікаўленай асобе — усё «рассакрэчана», толькі чорнай тушшу заквэцаны прозвішчы «осведомителей»...

А недзе ў той час Джэф Поп рабіў байскаўцкія паходы, вучыўся запальваць касцёр з аднае запалкі, арыентавацца ў лесе, гартаваў мускулатуру, рыхтаваўся да будучай кар'еры.

Сёння Жорж Шынкар служыць босу, някепска зарабляе і даражыць гэтай службай, асабліва зараз, на пенсійным парозе (да пенсіі з фонду, закладзенага ўласнымі адлічэннямі, дабаўляецца яшчэ і пенсія з фонду кампаніі). Трымаецца Жорж за гаспадара, і, як бы ні мянялася «дыслакацыя» прадпрыемства, ён вандруе следам — нельга адрывацца, проста небяспечна... А Джэф Поп сам вырастае ў боса, сам дае работу. Маючы дом у Мінеапалісе... («Тысяч дзвесце каштуе», — як шапнуў мне Саня, ён наогул амаар даваць такія каментарыі, любіць называць сябе камерсантам, падкрэсліваючы: «Я ехаў сюды, каб свае сілы і магчымасці рэалізаваць для сябе...» Вучыўся Саня ў Савецкім Саюзе ў харчовым інстытуце. Тут жа, у Амерыцы, пераспрабаваў розныя «бізнесныя пачынанні», зараз задумвае, як бы разгарнуцца на ніве пасрэдніцтва паміж амерыканскімі і савецкімі фірмамі. «Хачу прыехаць калі-небудзь у Саюз новым Армандам Хамерам», — кажа ён. А нейкі момант счакаўшы, дадае: «Хамер» — значыць «молат», і пачынае тлумачыць, хоць я гэта добра ведаю: «Хамер — амерыанскі бізнесмен, бацькі — выхадцы з Расіі, актыўны прыхільнік дзелавых сувязей ЗША і СССР». Рашуча прымерваецца Саня да хамераўскага прыкладу... Яшчэ адзін, новы лёс на бясконцых і заблытаных шляхах амерыканскага прадпрымальнага — як рэалізуецца ён, гэты лёс, не ведаю ні я, ні, хутчэй за ўсё, і сам яго носьбіт, хоць і петушыцца па-адэску). Дык вось, маючы дом у Мінеапалісе, Джэф Поп нядаўна займеў яшчэ адзін — кіламетраў за 150 ад горада, на беразе возера, з вялікім кавалкам лесу (гэта, да ўсяго, выгаднае ўкладанне капіталу: калі амерыканец нешта купляе, ён абавязкова, адразу ж, прыкідвае, за колькі прадасць свой набытак (праз некалькі год — якую будзе мець прыбаўку да выдаткаванай сумы).