Выбрать главу

Вясёлай выдумкай, нечаканай захапіў і мяне калаўрот у дэтройцкім парку — звычайны калаўрот, дзе па крузе катаюцца дзеці на розных жывёлінах: па-першае, беглі яны не ў адной плоскасці, а імчаліся наўскач, то ўзнімаючыся, то апускаючыся пры дапамозе адпаведных механізмаў, а па-другое — свіння! Ехалі на страусе, ляцелі на арле, а на свінню — цэлая чарга. Можна ўявіць сабе радасць і захапленне дзяўчынкі, што прыпорала скакуна не нейкай там арабскай пароды, а звычайнай свінячай (і мне весела ўспаміналася, як мы калісьці, хлапчукі, пасучы свіней, таксама свавольна любілі праскакаць верхам на сваіх «падапечных» — хто даўжэй утрымаецца «ў сядле» — нібы каўбоі на неаб'езджаных конях...).

Ну, то забавы, тут з дзецьмі ўсё ясна (зразумела і выхаваўчая ды і — рэкламная — «нажыўка» дарослых). А як з такою сцэнкай: ля абстрактнай карціны (пустая шэрая пляма на сцяне) у музеі сучаснага мастацтва ў Мінеапалісе — купка дзяцей, гадоў так сямі-васьмі. Выхавацелька нешта горача тлумачыць. Падыходжу бліжэй, каб «падслухаць», і заўважаю: побач з тою мастацка-абстрактнай плямай — яшчэ адна дэталь — ужо зусім натураістычная — амерыканскі сцяг. Ага, дык ці не тут і разгадка: то нічога, пустата, то — цэлая краіна?.. — так магла тлумачыць насаўніца. А магла і так: «Вось гэта — мір, а гэта — вайна, усё знікне, ператворыцца ў нішто...» Не знаю, якія менавіта словы казала яна ў той момант дзецям, але здагадваюся: і гэтая абстракцыя была для іх зараз чымсьці вельмі канкрэтным — не дарэмна ж так уважліва слухалі...

Наогул амерыканцы любяць музеі. Любяць — у самым шыроім: сэнсе слова: і наведваюць іх, і найперш — ствараюць, захоўаюць, узбагачаюць. Тут шляхі самыя: розныя: і дабрачыннае апяунтва, і збіральніцтва энтузіястаў, і, можна сказаць, бесцырыонны вываз нацыянальных, народных этнаграфічна-мастацкіх багацяў з самых розных, асабліва слабаразвітых, куткоў свету.

Ілюбоў гэтая — не толькі па захапленні, але і па разліку. Беажліва і дбайна захоўваючы астраўкі самабытнасці, прывезеныя з далёкіх кантынентаў, амерыканцы, наезджыя жыхары ўсяго толькі 200-гадовых Злучаных Штатаў, хочуць мець і сваю, тутэйшую, гісторыю, бо разумеюць: без яе няма народа, няма краіны. З памяці пачынаецца, вырастае патрыятычнае пачуццё. І гэтую памяць амерыканцы шануюць і ахоўваюць, ганарацца ёю. і глядзяць на сваю, па сутнасці, такую юную — у параўнанні са старымі цывілізацыямі — пяцісотгадовую, з часу Калумбавага «адкрыцця», гісторыю такімі захопленымі вачыма, так стараюцца надаць ёй важкасць і паважнасць, што ў імкненні гэтым яна ўзрастае (прынамсі, у іх уяўленні) у шматвекавую — ледзь не «да нашай эры».

Гісторыя для амерыканца — катэгорыя, па сутнасці, вельмі блізкая па часе, паўстае ў канкрэтных праявах. У ратондзе Капітолія штата Мінесота Дзік Кэмпбел падвёў мяне да адной са скульптур і ўсміхнуўся: «Будзьце знаёмыя: мой стрыечны дзядуля — брат маёй бабкі генерал Джэмс Шэльдс...» Сябраваў генерал з Аўраамам Лінкальнам, пакахалі адну дзяўчыну, справа даходзіла да дуэлі, але памірыліся, а абранніца іх сэрцаў нікому не дасталася — пайшла за трэцяга.

Кавалачкі гісторыі тут пабачыш, бадай, у кожным доме: на самым відным месцы — сямейная радаслоўная, ілюстраваная фотакарткамі. На гістарычным абсягу ў дзвесце гадоў амерыканцы як бы імкнуцца запоўніць «усе ячэйкі», што іншымі народамі і дзяржавамі запаўняліся тысячагодняму. На наша «гістарычнае вока» ўсё гэта бачыцца як бы ў мініяцюры, а ў іх атрымліваецца і ўспрымаецца ўсур'ёз. Як, скажам, уражвае першы раз сваёй архітэктурнай сціпласцю і немаштабнасцю (у параўнанні з дзяржаўнай значнасцю) Белы дом — на нейкія два з паловай паверхі, з маленькімі, зноў жа як у мініяцюры, прэзідэнцкімі кабінетамі альбо «садам» жонкі былога прэзідэнта Кенэдзі — Жаклін: куточак у вестыбюлі з двума-трыма дрэўцамі, пасаджанымі ў вазонныя кадзі, ды яшчэ жменькай зеляніны — як у дзіцячай гульні. Але затое адкрыта ўсё гэта для людзей: прыходзь у нядзелю, калі прэзідэнцкая служба не працуе, глядзі і дзівіся — як «сціпла» кіруюць вялікай дзяржавай. Зразумела, маглі б узвесці і для прэзідэнта пышны небаскроб, аднак моду дыктуе традыцыя, а найперш палітыка. І бяспройгрышны псіхалагічны момант: хадзі там, дзе штодня ходзіць прэзідэнт, — і ў гэтым набліжэнні, «размыванні» дыстанцыі між простым абывацелем і вярхоўнай уладай, зноў жа, вялікая і прадуманая палітычная гульня...