Выбрать главу

З асаблівым: гонарам вадзіў нас Жорж Шынкар па музеі Генры Форда ў Дэтройце. Сам тэхнар, захоплена і з веданнем справы расказваў ён то пра інжынерскую вынаходлівасць і дасціпнасць Стаймеца, да якога звярнуліся па дапамогу: як пазбегнуць вялікай вібрацыі генератара? Узяў Стаймец аловак, паслухаў рытм механізма і, накрэсліўшы крыжык на махавіку, сказаў: «Тут прасвідруйце адтуліну». І дзіва — генератар набыў устойлівасць, перастаў разгойдвацца. Калі ж спыталіся ў Стаймеца аб плаце, ён, не вагаючыся, назваў лічбу: 5000 долараў.

— За што?! — абурыўся Форд.

Адказ быў такі ж лаканічны:

— Адзін долар за аловак і 4999 за тое, што знаў, дзе паставіць крыжык...

То пры ўваходзе ў залу музея, пазначаную сімвалам — машынай маркі «Форд» з надпісам «Абцякальная Амерыка», — пачынаў Жорж тлумачыць, што ёсць абцякальнасць: «Такою вось, як форма гэтага аўтамабіля — абцякальнай, — павінна быць і эканоміка, каб хутчэй рухацца ў сваім развіцці...»

То спыняўся ля ветрака і, нагадваючы пра пошукі чыстых крыіц энергіі, што прапагандуе партыя зялёных у ФРГ, — паказаў з міжвольным, неўсвядомленым, але нейкім сімвалічным на наш слых пераносам націску на першы склад: «Ветраны млын»...

І тут жа — з асацыятыўнай хуткасцю — працягваў ланцужок разваг аб энергетычных шляхах чалавецтва: «Нельга па крыле гэта вырашаць» (значыць, з першага позірку, легкадумна), не ставячы пад сумненне тыя заваёвы навуковай думкі, што дасягнуты зямой цывілізацыяй, аднак на нейкі момант дапускаючы і сумненне: «Калі б хацеў бог, каб чалавек лётаў, ён даў бы яму крылы...»

Такімі кардыяграфія на накрэсленымі штрыхамі (толькі вакол крыла — ад ветрака!) успыхвалі думкі Жоржа — і ўзнёслае захапленне, і цвярозасць пазнання.

А мне тым часам цікава было супастаўляць і параўноўваць, як Уладзімір Лявонцьевіч Бядуля то дапытліва прыглядаўся да лічбаў у табелі на дзённую аплату ў першай майстэрні Генры Форда (з якой пачалася яго бізнесная кар'ера): каму і колькі выпісана; то прыкідваў, як бы выкарыстаць для патрэб калгасага жыллёвага будаўніцтва ўзор дома з грэчаскімі рысамі (порцікі, калоны і інш.) — «Очень интересно с точки зрения архитектуры и внутренней планировки»; то раптам, ужо ад'язджаючы, прасіў Жоржа на хвілінку прыпыніць машыну і пачынаў крокамі вымяаць даўжыню пралётаў — ад слупа да слупа — у фордаўскай агароджы: «А то мне строители говорят...» і г. д.

Жоржу яўна падабалася такая «дзелавая» жылка Уладзіміра Лявонцьевіча, і ён, як кажуць, «падліваў алею ў агонь», расказаюы пра «хала-хуп удачы»: узяў чалавек — выпадкова — звычайную пластмасавую трубку, сагнуў, злучыў палачкай канцы — атрымаўся абруч, — і пайшоў ён круціцца вакол жаночых торсаў, аздабляючы фігуру штодзённымі трэніроўкамі, а вынаходніку — прыносячы мільёны... Так Жорж — можа, нават ужо і падсвядома — выспаведваў нам фордаўскую, амерыканскую веру, сцвярджаў прадпрымальніцкую філасофію: як можна — кожнаму роўныя магчымасці — разбагацець, зрабіць пры ўдачы з долара мільяры... Толькі не да ўсіх — і Жорж добра знаў гэта — паварочваецца тая ўдача. Не кідаецца яна ў абдымкі да першага сустрэчнага. Бывае, што здраджвае і самому Форду. Задумаў Генры выпусціць машыну з назвай па імені сына — Эдсл. Ды ідэя правалілася. Не набыла машына попыту ў пакупнікоў. Толькі і засталася ад яе памятка: калі нейкая задума правальваецца, кажуць: «Эдсл».

Наогул любяць амерыканцы нейкую сімвалічную загадкаасць, таямнічасць, а з імі і ўзнёсласць у назвах — на шыльдах, на рэкламных шчытах, у розных інфармацыйных надпісах. Едзеш — і раптам на воданапорнай вежы чытаеш: «Новая надзея». Што б гэта значыла? Можа, нагадваюць словы аб штодзённых магчыасцях на поспех? Абуджаюць дух у тых, хто зняверыўся? Ці проста даюць прычыну пахваліцца: «Я піў ваду з «новай надзеі»?..

Альбо раптам на газоне перад звычайным, як і многія суседнія, домам выступае шыльда-паказальнік: «Кантынентальная віла». Ну ясна ж, трэба разумець: будыніна — найпершая і найгалоўнейшая на кантыненце!