Выбрать главу

Ці вось такая назва клуба ў Дэтройце (а, дарэчы, амерыканец — зусім ужо і за паўнацэннага не лічыцца, калі не ўваходзіць у які-небудзь клуб, — хай сабе прыхільнікаў тэорыі кубічных яек — абы клуб!) — гучная і эпахальная: «Цэнтр рэнесансу» — будыніна, дзе было аб'яўлена калісьці эканамічна-прамысловае адраджэнне горада і куды збіраюцца сёння яго «бацькі» — бізнесмены. (Жорж чамусьці настойліва называў замест «возрождение» — «возбуждение» ці «развозбуждение» і стараўся пераканаць мяне ў правільнасці сваёй «версіі», з чым я ўрэшце з усмешкаю пагадзіўся: таксама сэнс ёсць.)

А цяпер паўтару: не здзіўляйцеся бясплатнаму (у краіне бізнесу!) музею — і працягну: здзіўляйцеся парадаксальнаму «дзіву» амерыканскага характару, — тут павароты і віражы сапраўды бываюць для нас невытлумачальныя. З той жа платай... Суседка майго гаспадара Джэфа Попа, дама рэспектабельная (муж — выкладчык універсітэта) і смяшліва-вясёлая, — Нэнсі Джэйсан — падчас сяброўскай вечарыны расказвала (найбольш звяртаючыся да мяне, каб пахваліцца сваім «дзелавым» спрытам), як правярнула яна адну «бізнесную» справу. Вось яе сюжэт.

Прыходзіць да Нэнсі знаёмы і здзіўляецца з нейкай дзвярной замочна-зачыняльнай навінкі — з адмысловай сігналізацыяй, фіксацыяй і г. д. Пытанне Нэнсі: «Хочаце мець такое ж прыстааванне?» Адказ: «Хачу...» — «Тады давайце трыста долараў, ваш дакладны адрас і праз два дні будзеце мець тое ж, што маем мы...» Праз два дні да знаёмага прыходзіць (маецца на ўвазе — прыязджае) майстар, падключае сістэму. А Нэнсі з радасным смехам расказвае сёння, што палову з той сумы яна пакінула сабе — у якасці камісійных, за паслугу ці за арганізацыю справы, — як хочаце называйце. Яна «зрабіла бізнес» на інфармацыі, якую мела і якой не меў яе знаёмы, таму і прыйшлося яму раскашэльвацца. Можаце быць пэўныя: валодаў бы ён гэтай інфармацыяй — усё было б наадварот. І ні ў каго не выклікае гэта здзіўлення, усё ўспрымаецца з натуральным разуменнем. Праўда, сума «бізнеснай аперацыі» нязначная, і паведамленне гаспадаровай суседкі сутраалася ўсяго толькі паблажлівымі (і як вясёлы прыклад для мяне) усмешкамі, — радасць Нэнсі была наіўна-дзіцячай, падобнай таму стану, калі знаходзіць нехта на тратуары ці на дарозе рубель (у нашым выпадку — долар). Незапланаваны, так сказаць, прыбыак. Смяяліся яшчэ і з мяне, з маёй «не разумнай», «не дзелавой» паралелі: у нас бы, тлумачыў я, наша гаспадыня замка на пытане знаёмага пачала б адразу тлумачыць: у якім магазіне ці ў якой майстэрні з'явілася такая прылада, такі цуд, як туды пазваніць, як даехаць. І ўсё за адно толькі «дзякуй». Смяяліся з мяне, я смяяўся з іх. А мой перакладчык Саня падводзіў пад гэтую з'яву эканамічную «базу», тлумачыў, што дама папрацавала не толькі на ўласны бізнес, але (хай сабе драбнюткай кропляй) і на росквіт Амерыкі, бо, дапамогшы збыць тую замочна-сігнальную навінку, дапамагла зарабіць яе вытворцу — стварыла рабочае месца, рабочую адзінку. А ў гэтым — эканамічны фундамент вольнага прадпрымальніца. Такая вось філасофія... Уласна, гэты вясёлы прыклад успрымаўся ў нашай кампаніі з сур'ёзным разуменнем яшчэ і таму, што бізнес на валоданні інфармацыяй з'яўляецца справай жыцця і дзейнасці майго часовага і добразычлівага гаспадара Джэфа Попа. Кампанія, якою ён валодае (напалову), тым і займаецца, што збірае і прадае інфармацыю.

Скажам так. Задумаў нейкі прамысловец настольных лямп наладзіць выпуск новай мадыфікацыі сваёй прадукцыі. Якія зраіць абажуры — форма, колер, матэрыял? Якія выключальнікі? Якія падстаўкі?.. (Словам, ён павінен ведаць усё ці хаця б большую частку таго, што цікавіць сёння мяркуемага пакупніка.) Гэтыя пытанні прамысловец і задае канторы Джэфа. А той праз сваіх агентаў (ёсць між іх пастаянныя, штатныя, і часовыя — са студэнтаў, напрыклад, што падказала Джэфу ідэю адкрыць тэлефонную падстанцыю ў гушчы студэнцкіх інтэрнатаў: бліжэй яго часовай арміі інфарматараў да сродкаў працы — тэлефонаў) наладжвае франтальны і глыбінны збор інфармацыі з наступнай апрацоўкай і сістэматызацыяй яе. У выніку ўся гэтая маса, гэты паток набывае форму кароткіх, дакладных і, як правіла, беспаылковых (хваліўся Джэф, і, відаць, не без падстаў, бо інакш фірма не працвітала б) рэкамендацый. За іх прамысловец плоціць Джэу, але дакладна ведае, што ў горадзе лямпа з зялёным абажурам пойдзе лепш, чым з блакітным. Бывае і так, што тавар перастае карыстацца попытам. Зноў жа — пытанні да Джэфа: чаму? як мадэрнізаваць выраб? ці наогул адмовіцца ад яго?.. «Кароль інфармацыі» Джэф Поп і тут скажа сваё слова. У гэтай справе ён спец спрактыкаваны і адукаваны. Яго кніга-даследаванне аб рыачай практыцы, падпісаная мне цёплымі даравальнымі словамі, змяшчае пад сваёю вокладкаю шмат сакрэтаў гандлёва-інфарацыйнай дзейнасці, і аўтар шчодра дзеліцца сваім вопытам. З гэткім жа захапленнем расказваў Джэф Поп аб тэхнічным забеспячэнні сваіх служб, тлумачыў мне, як і колькі інфармацыі трымаюць у сваёй памяці камп'ютэры. Казаў: выдатныя машыны, але думаем мяняць іх на найноўшыя, бо гэтыя, цяперашнія, выдаюць інфармацыю крыху марудней (вось яна — славутая цана, сапраўдны кошт секунды!).