Пабывалі мы з Джэфам і ў канторы на рэкламе, дзе працуе мастаком яго сябар. Кантора — не кантора, а цэлая фабрыка, камбінат па апрацоўцы і выдачы інфармацыі — з пэўнай зададзеасцю і высокім выканаўчым майстэрствам. Усё пастаўлена на службу магутнаму богу, імя якому -— Бізнес. Бізнес вялікі і малы. Бізнес у працы, у чалавечых узаемаадносінах, у думках і душах. І найпершая малітва яму — рэклама.
Рэклама, рэклама, рэклама — гэты звон гучыць безупынку. Ён метадычна ўрываецца ў ход любой тэлеперадачы, ён у трохілаграмовым нядзельным выпуску «Нью-Йорк тайме» забірае на свае патрэбы два з паловай кілаграмы газетнай паперы, «агучвае» — у бойкіх выкрыках шрыфтоў і малюнкаў — газетную плошчу.
Business — калі чытаць, як пішацца, атрымаецца нешта гуллівае - накшталт бусінкі, каралі. У транскрыптным напісанні гэта прагучыць, як «бізніс». Мы пішам гэтае слова — бізнес... Ён — той самы, што стаў асноватворным слупом, вуглавым каменем буынка, які называем мы амерыканскім грамадствам, дакладней, грамадствам Злучаных Штатаў Амерыкі.
Бізнес — як яно пестуецца, як саграваецца гэтае слова і ў думках, і ў настроях, якімі адценнямі, якімі колерамі свеціцца, ззяе, зіхаціць. Варта хаця б зазірнуць у слоўнік - гэтае люстэрка мовы, жывога адбітку чалавечага быцця.
Перш за ўсё «бізнес» — значыць «справа», «пастаянны занятак», «спецыяльнасць», — бачыце, як пашырае свае сэнсавыя абсягі, як паглыбляецца ў пласты, караніцца слова: ад звычайага, як належыць яму, — «справа» — да сацыяльна настроенага - «спецыяльнасць». І любая анкета ў вас па пунктах спытае: 1) прозвішча? 2) адрас? 3 бізнес? (гэта значыць род заняткаў, чым займаецеся).
А далей болей: «хадзіць на працу», «на работу» — таксама гучыць даслоўна як «хадзіць на бізнес» (хоць ёсць для вызначэння паняцця «работа», «праца» багатае і старажытнае слова "work"); звычайнае пытанне «чаго вы сюды прыйшлі?» зноў жа набывае «бізнеснае» адценне і гучыць у даслоўнай перадачы: «што ёсць ваш бізнес тут?», ці больш па-людску: «які бізнес у вас тут?»; «парадак дня» — таксама «бізнес дня».
«Гандаль», «камерцыйная дзейнасць» — гэта ўжо, безумоўна, «бізнес». Але ж і «абавязкі доктара» (ні, скажам, юрыста, настаўніка) — таксама выступаюць у слоўнай апратцы «бізнесу»: а doctor's business. Ды і другі бок гэтага, калі можна так сказаць, «працоўнага» ўзаемадзеяння нікуды ад бізнесу не падзеўся, і гэтае слова «паглынае» такія паняцці як «пакупнікі», «кліентура», «аўдыторыя»: вымавіўшы даслоўна «выступаць перад вялікім бізнесам», амерыканец разумее: «выступаць перад вялікай аўдыторыяй». І ўся вось такая гама сэнсавых паваротаў і адценняў — «прагнаць (вытурыць) каго-небудзь», «адчытаць (прабраць)», «паставіць (каго-небудзь) на месца», «паслаць да д'ябла» — зноў жа набывае даслоўны выгляд такога зместу, які можна прыкладна зразумець як: «паслаць наўзбоч бізнесу», «у другі бок ад бізнесу», «не туды, дзе можна мець бізнес»... Вось папярэджанне: «по тапку business» (штосьці накшталт «не жартуй (не прыдурваюся) з бізесам») — значыць: «без фокусаў!», «без глупства». А вось ужо зусім сур'ёзна і вычарпальна ў сэнсе грамадска-сацыяльным: «business is business» (бізнес ёсць бізнес) для амерыканца цалкам адэкватна і такім паняццям: «у гандлі сантыменты залішнія» і «на вайне як на вайне». Што праўда, то праўда... На гэтым трымаецца сістэма. Бязлітасна, але цвёрда і эканамічна грунтоўна.
Амерыканскі лад жыцця стварыў своеасаблівы тып харакару, асобу, якую ў дапаўненне да homo sapiens можна назваць яшчэ і homo amerycanus. Пакланенне долару (гэтае «рабіць грошы») прывяло да незваротных, магчыма, змен у сферы разумення духоўных каштоўнасцей.
«Гома амерыканус» ходзіць па зямлі, якая трымаецца на трох кітах: уласны дом, уласная машына, рахунак у банку.
Аднапавярховы з мансардай ці двухпавярховы «рай» — з гаражом унізе, з невялічкім газонам ля пад'езда і з лужком-садам з тыльнага боку (дрэў, агародніны не садзяць — няма патрэбы, ёсць кветкі — у аматараў) — такі эталон жылля сярэдняга амеыканца. Як бы мы назвалі, шляхам індывідуальнага будаўніцтва перш за ўсё і вырашаецца тут жыллёвая праблема. Дамы, безуоўна, забяспечаны ўсімі камунальнымі паслугамі. Планіроўа ў асноўным тыпавая: на першым паверсе пакоі агульнага карыстання — гасціная, сталоўка, на другім — спальныя. На кожную душу, па звестках нашага друку, у ЗША прыпадае 57 квадратных метраў жылой плошчы. Зразумела, лічба гэтая сярэдняя — за ёй «хаваюцца» і тыя, хто наймае кватэры ў домаўладальнікаў, і тыя, хто зусім не мае даху над галавой...